
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Правапіс змякчальнага мяккага знака
Змякчальны мяккі знак пішацца пасля мяккіх дз, з, л, н, с, ц у наступных выпадках:
на канцы слова: роўнядзь, завязь, соль і г.д.
у сярэдзіне слова пасля мяккага зычнага перад цвёрдым, прытым мяккі знак тут захоўваецца і тады, калі цвёрды зычны пры змене слова становіцца мяккім: цьма – у цьме, вазьму – возьмеш;
пасля мяккага л перад мяккім і цвёрдым зычным: колькі, на льне.
у постфіксе (часціцы) -сьці (-с), суфіксе -еньк- (-эньк-, -аньк-): хтосьці (хтось), кімсьці, кудысьці, маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.
Мяккі знак не пішацца:
пасля зычных ж, дж, р, ц (не з мяккага т), ч, ш, б, п, м, в, ф, д, т;
паміж падвойнымі зычнымі: вяселле, кассё, разводдзе;
пасля дз, з, с, ц перад мяккімі зычнымі, якія ў гэтых словах не могуць быць цвёрдымі: свет, снег, звер, дзверы.
Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
Раздзяляльны мяккі знак пішацца ў наступных выпадках:
пасля мяккіх каранёвых зычных (дз, з, л, н, с, ц) перад галоснымі (е, ё, і, ю, я) у іншамоўных словах: мадзьяр, парцьеры, а таксама ў прозвішчах: Аркадзьеў, Кандрацьеў, Арсеньеў.
пасля літары л ва ўтвораных словах ад дзеяслова ліць і ў некаторых імёнах: льецца, Ульяна.
Апостраф пішацца перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я і націскным і ў наступных выпадках:
пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук: пад’езд, аб’ява, аб’інець;
пасля зычных ж, дж, ч, ш, р, б, п, м, в, ф, г, к, х, д, т: Аж’е, узгор’е, сям’я, Лук’янаў.
Апостраф не пішацца пасля ў: здароўе, салаўіны.
Практыкаванне 1. Спішыце, ставячы замест кропак апостраф ці мяккі знак.
Аб...ем, аб...інець, ад...ютант, бязрыб...е, давер...е, загор...е, з...ява, інтэрв...ю, інтэр...ер, італ...янец, кан...юктура, кампан...ен, кур...ер, кур...зны, Мар...іна Горка, Марэс...еў, медал...ен, павер...е, пад...езд, п...еса, прэм...ера, разб...ю, раз...юшаны, рэл...еф, сен...ер, шматкроп...е, сям...я, Н...ю-Йорк, юл…ян, Аляб...еў.
Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову і растлумачце іх правапіс.
Кочевье, батальон, бью, вьется, взморье, карьер, копье, лукоморье, льется, медальон, мадьяр, объем, объединить, пьедестал, пиявка, соловьи, съехал, серьезный, веселье, колосья, побережье, ночью, радостью.
Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
Да назоўнікаў I скланення адносяцца назоўнікі жан. роду з канчаткамі а, я: эканоміка, бухгалтэрыя.
Склон |
аснова на цвёрды зычны |
аснова на зацвярдзелы зычны |
аснова на мяккі зычны |
аснова на г, к, х |
Н. |
вада |
плошча |
хваля |
кніга |
Р. |
вады |
плошчы |
хвалі |
кнігі |
Д. |
вадзе |
плошчы |
хвалі |
кнізе |
В. |
ваду |
плошчу |
хвалю |
кнігу |
Т. |
вадой |
плошчай |
хваляй |
кнігай |
М. |
на вадзе |
на плошчы |
у хвалі |
у кнізе |
У назоўніках з асновай на г, к, х у Д. і М. склонах адбываецца чаргаванне зычных: г – з, х – с, к – ц: чаромха – чаромсе, у чаромсе. У назоўніках з асновай на гук к пры чаргаванні з зычным ц пад націскам пішацца канчатак э, не пад націскам – ы: рука – руцэ, у руцэ; абноўка – абноўцы, у абноўцы.
Практыкаванне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
1. Стаяла трывожная цішыня, якая бывае звычайна перад (навальніца). (Лынькоў). 2. Побач (чыгунка), дзе так прыемна купаліся залатыя косы сонейка, у зацішку зялёных хвой цягнулася жоўтая паласа адталай (зямля). (Я. Колас). 3. Нічога (Таццяна) так не любіла з самага дзяцінства, як гэтую (пара) летняга дня, калі на (вуліца) пачынаюць ісці каровы, паднімаючы хмары пылу і напаўняючы паветра водарам лугоў і малака.(М.) 4. На краі паляны, каля (зямлянка) стаяла невялікая група партызан. Пушча сціхла, як сціхае натоўп людзей у першую (хвіліна) ўрачыстасці.(Л.) 5. І на арбітах касмічных людзі ў сваім караблі зловяць не шум навальнічны – мірнае рэха (зямля). (М.К.).
Практыкаванне 2. Запішыце назоўнікі ў родным, давальным і месным склонах.
Графа, дачка, хваля, мяжа, муха, выпіска, кніга, машына, дрыгва, лазня, легенда, навальніца, смага, брошка.