
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Правапіс галосных у складаных словах
Напісанне галосных літар е, ё, я, а, о ў складаных словах, як і ў простых, залежыць ад месца націску:
Калі націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы складанага слова каранёвае о пераходзіць у а: чарна/вокі, дабра/быт, нава/бранец.
Калі націск падае не на першы склад другой часткі складанага слова, то ў першай частцы захоўваецца каранёвае о: чорна/бароды, добра/зычлівы, высока/адукаваны.
ЗАУВАГА.
У некаторых складаных словах пабочны націск захоўваецца і тады, калі асноўны націск падае на першы склад другой часткі складанага слова, у такім выпадку ў першай частцы складанага слова захоўваецца каранёве о: мова/знаўства, збожжа/здача, вока/мгненна.
3. У першай частцы складанага слова заўсёды захоўваецца каранёвае о, калі другая частка пачынаецца з ў: торфа/ўборачны, мароза/ўстойлівы.
4. У складаных словах першыя часткі што, дзевяноста, фота, мота, сто, свое, радыё пішуцца нязменна незалежна ад націску: фотаздымак, мотаспорт, штовечар, стотысячны, своеасаблівы, радыёхвалі.
Выключэнні: фатаграфія, матацыкл, стагоддзе.
5.Часткі слоў паў- і кіна- пішуцца з галоснай а: паў/годдзе, паў/аркуша (але поўнач, поўдзень), кіна/артыст, кіна/ўстаноўка.
6. Літара э ў першай частцы складаных слоў пішацца нязменна: шэра/вокі, рэдка/лессе.
7. Злучальная галосная о пішацца толькі пад націскам, не пад націскам пішацца злучальная галосная а: часопіс.
8. Пасля мяккіх зычных злучальная я пішацца толькі ў першым складзе перад націскам, у астатніх выпадках пішацца галосная е: жыцця/радасны, вугле/здабыча.
Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
Зычныя д, т перад галоснымі е, ё, і, ю, я і перад ь пераходзяць у дз, ц: сад – садзік, брат – брацік, цёплы, дзённік.
Перад мяккім в зычныя д, т таксама пераходзяць у дз, ц: два – дзве, абодва – абедзве, чатыры – чацвёра; аднак прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім в захоўваецца: адвесці, у бітве.
У словах іншамоўнага паходжання зычныя д і т звычайна захоўваюць цвёрдасць: дыктант, дырэктар, тыгр, тэатр.
Аднак перад суфіксамі -ін-, -ір-, -еец-, -ейск-, -ёр- , перад памяншальным суфіксам -ік зычныя д і т пераходзяць у дз і ц: камандзір, плаціна, індзеец, гвардзейскі, акцёр, білецік. Захоўваюць сваю мяккасць у іншамоўных словах зычныя дз, ц перад ю: дзюна, цюль.
Выключэнні: авантура, турма.
У геаграфічных назвах, уласных імёнах і прозвішчах д і т, дз і ц пішуцца адпаведна вымаўленню: Тэрэза, Уладзіслаў, Дзвіна.
Практыкаванне 1. Перакладзіце словы на беларускаю мову, растлумачце напісанне літар д-дз, т-ц.
Дверь, четверг, двести, Двина, Тверь, Матвеевич, твердый, актер, активный, плотина, декада, тюль, увертюра, авантюра, тираж, директор, баллотировка, подвиг, монтер, пьедестал, ориентир, латинский, конвертик, командировка.
Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
Некаторыя спалучэнні зычных у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму. Так, са спалучэнняў здн, рдн, здн, рдц, стн, стл, лнц выпадаюць гукі д, т, л: капустный – капусны, сердце – сэрца, проездной – праязны. Аднак у словах іншамоўнага паходжання гэтыя спалучэнні захоўваюцца: кантрастны, фарпостны.
На канцы слоў іншамоўнага паходжання спалучэнне [дт] перадаецца літарай т: Шмидт – Шміт, Кронштадт – Кранштат.
На стыку прыстаўкі і кораня злучэнне сч звычайна захоўваецца: расчасаць, бесчалавечнасць, счарсцвець.
Выключэнне: нішчымны, рошчына, шчасце, ушчуваць.
4. Злучэнні зычных утваральнай асновы ц, т, ч, к з суфіксальным с на пісьме перадаюцца літарай ц, г.зн. замест цс, тс, чс, кс пішацца ц: шавец+скі – шавецкі, студэнт+скі – студэнцкі, Баранавіч(ы)+скі – баранавіцкі.
Выключэнне: геаграфічныя назвы іншамоўнага паходжання, дзе злучэнне кс захоўваецца: нью-йоркскі, узбекскі.
5. На месцы злучэнняў жс, сс, шс на стыку кораня і суфікса пішацца адна літара с: прыгож+ства – прыгоства, харош(ы)+ство – хараство, таварыш+ства – таварыства.
6. У прыметніках, утвораных ад геаргафічных назваў, зычныя кораня г, з, ж, х, ш перад суфіксальным с захоўваюцца, пры гэтым г, х могуць чаргавацца з ж, ш: Выбарг – выбаргскі, чэх – чэшскі, Каўказ – каўказскі.
7. Злучэнні дс, дч, тч на стыку марфем – кораня і суфікса – на пісьме захоўваюцца: гарадскі, заводскі, зенітчык, дакладчык.
Практыкаванне 1. Перакладзіце, напішыце словы па-беларуску і растлумачце напісанне ў іх спалучэнняў зычных.
Сердце, милосердный, объездчик, Кронштадт, счастье, резчик, проездной, солнечный, переводчик, завистливый, заместитель, Шмидт, переплетчик.
Практыкаванне 2. Пры дапамозе суфікса -ск- утварыце ад дадзеных назоўнікаў прыметнікі.
Чытач, юнак, Брэст, рыбак, студэнт, слухач, зямляк, выдавец, аспірант, чэх, Палессе, Рыга, Добруш, Гарадок, сусед, салдат, калмык, Варонеж, Прага, казак, Асіповічы, Ліда, турыст, Данбас, турак, кіргіз, Каўказ, француз, Волга, таджык.