
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
Спалучэнне галосных у іншамоўных словах у рускай і беларускай мовах пішуцца па-рознаму:
[иа]
ія,
ыя:
авиатор
– авіятар,
специальность
– спецыяльнасць
[ио] іо, іа (у пачатку слова): ион – іон, ионизация – іанізація
[ио] іё, ыё, ія, ыя (у сярэдзіне слова): биолог – біёлаг, биология – біялогія, патриот – патрыёт, патриотизм – патрыятызм
[ио] іо, ыо (у канцы слова): трио – трыо, Токио – Токіо
[йо] ё, я: майор – маёр, майонез – маянэз
[ие], [иэ] іе, ые: клиент – кліент, абитуриент – абітурыент
[ие], [йэ] е: фойе – фае, фейерверк – феерверк
Спалучэнні ео, еа, эо, эа на пісьме захоўваюцца нязменна, толькі о не пад націскам пераходзіць у а, а е пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных пераходзіць у э: идеология – ідэалогія, идеолог – ідэолаг.
Выключэнні: Эфіопія, радыё, Йорк, Агайо, Йемен, акіян.
Практыкаванне 1. Запішыце наступныя словы па беларуску. Растлумачце ў іх правапіс спалучэнняў галосных.
Национальный, Иоланта, авианосец, киоскер, автобиография, фейерверк, геолог, Иосиф, фойе, стадион, неон, геотехник, районный, сольфеджио, конвейер, ион, идеология, Иордания, идеальный, рациональный, диагноз, йод, виолончель, Фейербах, идиома, диафильм, патриотизм.
Практыкаванне 2. Спішыце, устаўце прапушчаныя спалучэнні літар. Параўнайце напісанне слоў у рускай і беларускай мовах.
1. На Алеся з магутным ак...нскім рокатам, з раскошным сонечным ззянем накацілася хваля рускай прозы (Б.). 2. На матэматычнай алімп... дзе паспяхова выступілі вучні дзесятага класа. Перш, чым вывучаць твор, мы пазнаёміліся з б...графіяй пісьменніка (М. Танк). 3. Спец...ліст той, хто добра ведае сваю справу (“Звязда”). 4. Лявон сеў на лавачку ля шырокага трату...ру, з таго боку вуліцы, дзе мала хто хадзіў (Грах.). 5. Я не кл...н, каб паказваць сябе (Грах.).
Правапіс прыстаўных галосных і, а
Прыстаўныя галосныя і, а пішуцца ў пачатку слова перад спалучэннем зычных, якое пачынаецца з л, м, р: ільдзіна, імгла, аржаны.
Прыстаўныя галосныя і, а не пішуцца пасля р, л калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны гук: на льдзіне, мора ржаных каласоў.
Не пішацца прыстаўныя галосныя і, а ў сярэдзіне слова пасля прыстаўкі, якая заканчваецца на галосны гук: імчацца – памчацца.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замест кропак устаўце, дзе трэба, галосныя і, а. Растлумачце іх правапіс.
1. Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ...ржаных каласоў (К-С). 2. Поле ляжала ўнізе, справа. Там жа ўнізе ...мглілася ў тумане прысады (К.Ч.). 3. Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы ...льняным палатном (А.Л.). Клянуся бараніць сваю зямлю, крышыць, ...рваць у свеце ўсе аковы (Я.К.). Азалаціла восень поле ...ржышчам, дрэвы – лісцем, гумны – снапамі (К.Ч.).
Правапіс і, ы, й пасля прыставак
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук, каранёвы і прыстаўны і пераходзіць у ы: ісці – падысці, іграць – абыграць, ілгаць – абылгаць.
Аднак пасля прыставак -між, -звыш, -контр, -дэз, -суб, -транс, -пан каранёвы і прыстаўны і захоўваецца: міжінстытуцкі, контрігра, звышімклівы, дэзінфармацыя, трансіярданскі.
Пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны гук, каранёвы і пераходзіць у ы: ішлі – пайшлі, іграць – выйграць.
Аднак, калі і ўтварае склад, яно захоўваецца і пасля галоснай: ікаць – заікацца, іскрыцца – заіскрыцца.
Практыкаванне 1. Пры дапамозе прыставак, якія заканчваюцца на зычны гук, утварыце новыя словы.
Іграць, ісці, імёны, ідэйныя, імклівы, інфекцыя, інфармацыя, імжэць, іначай, ініцыятыўны, ілгаць.
Практыкаванне 2. Устаўце прапушчаныя літары.
Вы...грываць на скрыпцы мелодыі, знайсці вы...сце, пра...нфармаваць, за...мальны, за...скрыцца, за...нтрыгаваць, да...маць кпінамі, пра...дзісвет, пры...ск.