
- •Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
- •Перакладаем тэксты па эканоміцы на беларускую мову
- •Прадмова
- •Перакладаем на беларускую мову (тэксты па мове спецыяльнасці) Тэкст №1
- •Тэкст №2
- •Тэкст №3
- •Тэкст №4
- •Тэкст №5
- •Тэкст №6
- •Тэкст №7
- •Тэкст №8
- •Тэкст №9
- •Тэкст № 10
- •Тэкст №11
- •Тэкст №12
- •Тэкст №13
- •Тэкст №14
- •Тэкст №15
- •Тэкст №16
- •Тэкст №17
- •Тэкст №18
- •Тэкст №19
- •Тэкст №20
- •Тэкст №21
- •Тэкст №22
- •Тэкст №23
- •Тэкст №24
- •Тэкст №25
- •Тэкст №26
- •Тэрміналагічны руска-беларускі слоўнік
- •Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
- •Правапіс галосных е, ё, я
- •Правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах
- •Правапіс прыстаўных галосных і, а
- •Правапіс і, ы, й пасля прыставак
- •Правапіс галосных у складаных словах
- •Правапіс зычных Правапіс зычных д-дз, т-ц
- •Правапіс некаторых спалучэнняў зычных
- •Правапіс змякчальнага мяккага знака
- •Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа
- •Марфалогія Склонавыя канчаткі наз. I скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў II скланення
- •Склонавыя канчаткі назоўнікаў III скланення
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Скланенне ўласных назоўнікаў
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Прыметнікі Ступені параўнання прыметнікаў і іх утварэнне
- •Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
- •Правапіс складаных прыметнікаў
- •Лічэбнік Скланенне колькасных лічэбнікаў
- •Зборныя лічэбнікі
- •Сінтаксічная сувязь лічэбнікаў з назоўнікамі
- •Займеннік
- •Дзеяслоу Спражэнне дзеясловаў
- •Правапіс суфіксаў дзеясловаў
- •Ужыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Прыслоуе
- •Правапіс прыслоўяў
Паўтараем арфаграфія Правапіс галосных о, э, а
Галосныя о, э чуюцца і пішуцца толькі пад націскам: дом, поўнач, шэры. Не пад націскам галосныя о, э вымаўляюцца, як [а], на пісьме яны таксама перадаюцца літарай а: стол – сталы, рэкі – рака.
У невялікай групе слоў на месцы ненаціскнога о пішацца ы – гэта словы са спалучэннямі ро, ло, якія не пад націскам пераходзяць у ры, лы: бровы – брыво, гром – грымець.
У словах іншамоўнага паходжання э пішацца і не пад націскам: рэформа, эпоха, экзамен, дэлегат. У асобных запазычаных словах на месцы ненаціскнога э пішуцца літары а або ы ў адпаведнасці з вымаўленнем: адрас, літаратура, майстар, рамонт, бухгалтар, сакрэт, сакратар, латарэя, далікатэс, далікатны; почырк, інжынер, канцылярыя, рысора, дрызіна, брызент, цырымонія.
Практыкаванне 1. Змяніце словы або падбярыце да іх аднакаранёвыя так, каб о, э сталі не пад націскам. Растлумачце напісанне гэтых слоў.
Акадэмія, педагог, Орша, опера, спрэчкі, цэнзар, трэнер, крошкі, сэрца, тэхніка, бровы, колер, ордэн, прагрэс, этыка, загойваць, карэньчык, чэрствы, пашкодзіць, чэргі, чарот, вока, цэнтр, шэры, пракосы.
Практыкаванне 2. Перакладзіце словы на беларускую мову і растлумачце напісанне ў іх літар о, э або а, ы.
Радость, водица, садовод, черешня, глотать, домино, шептать, Одесса, человек, сердечный, греметь, декорация, абонент, воробей, Оренбургский, шестеро, кровь, адрес, секрет, инженер, канцелярия, желтоватый, ремонт, брезент, Шевченко, зарево, лотерея, шелковый.
Правапіс галосных е, ё, я
У беларускай мове літара ё пішацца толькі пад націскам: далёка, вёска.
У словах славянскага паходжання каранёвыя е, ё ў першым складзе перад націскам пераходзяць у я: лес – ляснік, леснікі; вецер – вятры; вёсны – вясна.
Выключэнні: дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць.
Каранёвае я перадаецца на пісьме незалежна ад націску: свята – святкаваць; цягне – цягнік, цягніка.
Пачатковае я (каранёвае ці на месцы е, ё ў першым складзе перад націскам) у імёнах і прозвішчах захоўваецца незалежна ад месца націску: Якім – Якіменка, Яраш – Ярашэвіч.
У словах іншамоўнага паходжання е захоўваецца і ў першым складзе перад націскам: семестр, кераміка, медаль, герань.
Выключэнні: дзяжурны, каляндар, сяржант, яфрэйтар, янот, ярмолка, яхідны, ялейны, яўрэй.
Практыкаванне 1. Пры спісванні замест кропак устаўце прапушчаныя літары (е, я). Растлумачце іх напісанне.
М...лодыя, ц...ц...рук – ц...ц...рука, дал...чыня, арс...нал, выл...т, з...лёны, з...л...наваты, б...здакорны, н...бачны, зам...ць, п...ц...рня, б...нзін, к...раміка, п...радсв...точны, выц...гнуць, с...нсацыя, прыц...мкі, пам...ць, г...нерал, Пры...ць, г...рой.
Практыкаванне 2. Змяніце словы ці падбярыце аднакаранёвыя, каб е, ё сталі не пад націскам.
Песня, межы, чмель, вербы, сцены, вензель, плесці, змест, вёдры, мёд, лекцыя, серп, медык, калегія, верас, лебедзь, вечар, цвёрды, легенда.
Практыкаванне 3. Пры спісванні замест кропак устаўце прапушчаныя літары. Адкажыце, паводле якога правіла яны пішуцца.
1. Кудлатыя нізкія хмары б...сконцаю кудзел...ю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам (Я. Колас). 2. З...лёны гай см...ецца пад блакітным, празрыстым погл...дам вітае рань – в...сну (Я. Колас). Н...сціханы гул б...сп...растанку імкнуўся ў б...сконцую прастору. (З.Б.). 3. З...мля пад бараною і ў руках кр...шылася тлустнымі грудкамі і п...счынкамі, здавалася, дыхала, прасіла сонца і дажджу (З.Б.). 4. В...чарамі падсл...паватыя вокны с...л...нскіх хат мільгалі сваім цьмяным бл...скам з-пад стрэх (Я. Колас). 5. Паміж пустах, балот б...ларускай з...млі, на ўзб...рэжжы ракі шумнацечнай, дрэмле пам...тка дзён, што ў н...быт уц...клі, – уздзірванелы курган в...каваны (Я. Купала).
Практыкаванне 4. Пры спісванні ўстаўце патрэбныя літары (е або і).
а) Зам...раў тады хлапчынка, і здавалася яму, што ён знае, як травінка сваю думае думу (Я. Колас). Беларусь, мая старонка, як жа расцв...ла ты! (Я. Колас). Ці свет, ці св...тае, ці на зораньку займае цв...ці, мая каліна, буйным цветам, галінкі ўсе да сонца ўзнімай. (Тар.)
б) Нацерці – нац...раць, дзерці – выдз...раць, прыв...таць, усмешка – усм...хацца, сцелем – рассц...лаем, квецень – кв...тнець, дзеці – дз...цячы, сцерці – сц...раць.