
- •1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы
- •2.Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3.Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
- •15.Скланенне назоўнікаў:
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
- •21.Правапіс лічэбнікаў:
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў:
- •28.Службовыя часціны мовы:
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму:
- •30.Паняцце культуры маўлення:
8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы.
12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
Лексікаграфія— раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца тэорыя і практыка складання слоўнікаў. Задачамі лексікаграфіі з'яўляюцца вызначэнне тыпаў слоўнікаў і будовы слоўнікавых артыкулаў, распрацоўка памет і прыёмаў тлумачэння значэння слова, размежаванне ў слоўніках амонімаў. Слоўнік - гэта кніга, у якой фіксуюцца словы, пададзеныя ў алфавітным парадку; да слоў даюцца тыя ці іышыя тумачэнні або пераклад на іншую мову. Слова, якое тлумачыцца ў слоўніку, называецца рэестравым ловам. Рэестравае слова разам з усімі звесткамі пра яго складае слоўнікавы артыкул. Тлумачэнне значэння слова складае яго сэнсавую характарыстыку.
Слоўнікі беларускай мовы.Вылучаюцца дзве групы беларускіх слоўнікаў — энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныя слоўнікі падаюць кароткія звесткі па ўсіх ці асобных галінах навукі і тэхнікі, літаратуры, мастацтва і інш. Яны тлумачаць не словы, а самі паняцці, прадметы, з'явы, падзеі, расказваюць аб гістарычных асобах, выдатных дзеячах навукі, культуры. Да галіновых энцыклапедычных слоунікаў адносяцца «Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі». Лінгвістычныя слоўнікі тлумачаць значэнне слова (фразеалагізма), вызначаюць яго ўжыванне, паходжанне, напісанне, вьшаўленне, утварэнне, даюць яго граматычную і стылістычную характарыстыку. Яны бываюць аднамоўныя, двухмоўныя і шматмоўныя. У залежнасці ад таго, якія словы ўключаюцца ў слоўнік і як яны тлумачацца, аднамоўныя слоўнікі падзяляюцца на тлумачальныя, дыялектныя, арфаграфічныя, арфаэпічныя, тэрміналагічныя, фразеалагічныя і'інш.
13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
1. Асноўнай прычынай адхіленняў ад нормы пры вызначэнні роду назоўнікаў з’яўляецца аднолькавая ці блізкая аформленасць слоў у роднасных мовах: Бел. дроб, запіс, медаль, мазоль, накіп, насып, палын, перапіс, подпіс, сабака, стэп, шынель – мужчынскі род; Рус. дробь, запись, медаль, мозоль, накипь, насыпь, перепись, собака, степь, шинель – жаночы род; Бел. настрой, яблык – мужчынскі род; Рус. настроение, яблоко – ніякі. 2. Памылкі абумоўленыя разыходжаннем лікавай прыналежнасці асобных назоўнікаў . Напрыклад: назоўнікі грудзі, дзверы, каноплі, крупы ў беларускай мове не маюць формы адзіночнага ліку, а ў рускай мове адны (конопля, крупа) маюць форму толькі адзіночнага ліку, другія (грудь, дверь) – і адзіночнага і множнага ліку; у беларускай мове чарніла – адзіночнага ліку, у рускай мове чернила – множнага ліку.(3. Назоўнікі 2-га скланення ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку і назоўнікі 1-га скланення ў М. склоне адзіночнага ліку маюць пасля мяккіх асноў канчатак –і: зямлі, пожні, у зямлі, на трамваі (рус. земле, в земле, на трамвае). У адзначаных склонах гэтай жа групы назоўнікаў з асновай на заднеязычныя, калі націск падае не на канчатак, гукі [г],[к],[х] чаргуюцца са свісцячымі [з], [ц], [с]: кніга – кнізе, эканоміка – эканоміцы, эпоха – эпосе (рус. книге, экономике, эпохе). 4. Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) (з націскам на аснове) у Т. склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ам(-ем): са старастам, з дзядзькам, з Колем, з Сярожам, а ў Д. і М. склонах адзіночнага ліку канчатак -у(-ю): аб Васілю, дзядзьку, дацэнту. 5. У Н. склоне множнага ліку назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -ы, -і: палі, лясы, гарады, азёры, вокны. 6. Адсутнасць чаргаванняў на канцы асноў назоўнікаў 2-га скланення ў адзіночным і множным ліку: брат – браты, сын – сыны. Параўн. рус.: брат – братья, сын – сыновья. 7. Наяўнасць у назоўніках жаночага і ніякага роду ў Р. склоне множнага ліку канчаткаў -аў(-яў): брытваў, кафедраў, сенажацяў, постацяў, палёў (рус.: бритв, кафедр, полей).)
14.Граматычныя катэгорыі роду і ліку назоўніка: Лік назоўніка – гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасть прадметаў у шэрагу аднародных. Назоўнік адзіночнага ліку – адзін прадмет(стол), назоўнік множнага ліку – мноства аднародных прадметаў(сталы). Лік вызначаецца марфалагічна і сінтаксічна. Марфалагічныя сродкі – канчаткі(горад-гарады,зямля-землі). Сінтаксічна – шляхам дапасавання прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў, некатарых разрадаў займеннікаў да назоўнікаў (новае паліто-новыя паліто). Толькі адзіночны лік – уласныя імены(Беларусь, Нарач, Колас); большасть абстрактных назоўнікаў (памяць,сумленне); зборных птаства, студэнцтва; рэчыўных (нафта, чарніла). Толькі множнага – прамежкі часу (суткі, канікулы); шматлікія геаграфічныя назвы (Крупкі, Пухавічы); некаторыя прадметы, дзеянні і т.д. (сані, перагаворы, гуслі). Род назоўніка: Муж – н. з нулявым канчаткам у назоўным склоне адзіночнага ліку(лагер); жаночы – канчаткі –а,(-я)(сасна, таполя); ніякі – канчаткі –о,(-ё), -а,(-я), -е(імя,поле). Назоўнікам толькі ў множным ліку – род не ўласцівы.