- •1.Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Асноўныя этапы развіцця беларускай мовы
- •2.Развіццё беларускай мовы ў хх ст. Закон “Аб мовах у Беларускай сср”. Білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.
- •3.Літаратурная мова. Нормы літаратурнай мовы. Вусная і пісьмовая формы літаратурнай мовы.
- •5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
- •8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
- •12.Лексікаграфія. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў:
- •13. Асаблівасці функцыянавання назоўніка ва ўмовах білінгвізму:
- •15.Скланенне назоўнікаў:
- •16.Асаблівасці функцыянавання прыметніка ва ўмовах білінгвізму:
- •20.Асаблівасці скланення займеннікаў і лічэбнікаў.
- •19.Утварэнне прыналежных прыметнікаў:
- •24.Правапіс суфіксаў дзеясловаў:
- •21.Правапіс лічэбнікаў:
- •18.Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыметнікаў.
- •22.Асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы ва ўмовах білінгвізму.
- •23.Асаблівасці функцыянавання дзеяслова ва ўмовах білінгвізму.
- •26.Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў:
- •27.Прыслоўе. Утварэнне ступеняў параўнання якасных прыслоўяў:
- •28.Службовыя часціны мовы:
- •29.Асаблівасці будовы некаторых словазлучэнняў ва ўмовах білінгвізму:
- •30.Паняцце культуры маўлення:
5.Навуковы стыль. Яго жанравая спецыфіка і характэрныя асаблівасці:
Навуковы стыль абслугоўвае сферу навукі, тэхнікі і навучання; гэта стыль навуковых прац, манаграфій, дысертацый, падручнікаў і пад. Навуковы выклад вызначаецца аб’ектыўнасцю, паколькі абапіраецца часцей за ўсё на агульнапрызнаныя аб’ектыўныя ісціны, лагічнай паслядоўнасцю разважанняў, яснасцю выказвання, доказнасцю, слушнасцю прыкладаў-ілюстрацый, дакладнасцю ў вызначэнні паняццяў, інфармацыйнай насычанасцю. Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ).
8.Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання (дыялектная, жаргонная, спецыяльная). Асаблівасці спецыяльнай лексікі:
Спецыяльнай лексікай карыстаюцца прадстаўнікі пэўнай галіны навукі, прафесіі ці роду заняткаў. Асноўнымі разрадамі спецыяльнай лексікі з’яўляюцца тэрміны, наменклатурныя назвы і прафесіяналізмы
6.Афіцыйна-справавы стыль, яго асаблівасці:
Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы). Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая. Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб. Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.). Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш. Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.
7.Віды дакументаў і патрабаванні да іх афармлення.Існуе наступная класіфікацыя афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: ix асабістыя (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска); распарадчыя (загад, пастанова, распараджэнне); фінансавыя і ўліковыя (бухгалтарскі баланс, пенсійнае даручэнне, справаздачы аб прыбытках і ўбытках, плацёжныя даручэнні, справаздача аб выдатках, акты рэвізіі касы, квітанцыі); адміністрацыйна-арганізацыйныя (план, кантракт, справаздача, дамова); інфармацыйна-даведачныя (даведка, дакладная запіска, службовая і тлумачальная запіска, акт, тэлефанаграма, факс, пратакол); арганізацыйныя (статут, палажэнне, інструкцыя, штатны расклад); справавыя лісты (пісьмы, карэспандэнцыя). Кожная група афіцыйна-справавых дакументаў мае свае асаблівыя (спецыфічныя) правілы афармлення.x Але існуюць і агульныя правілы, сярод якіх можна вылучыць наступныя пункты: фармат паперы, памеры палёў (левае -20 – 35 мм, верхняе – не менш за 20, правае і ніжняе – не менш за 10 мм), нумарацыя старонак, афармленне дат, напісанне лічбаў, напісанне фізічных велічынь, напісанне матэматычных формул, скарачэнне слоў, афармленне знакаў прыпынку і сімвалаў. Фармат паперы А-4, А-5 выкарыстоўваецца пры напісанні загадаў, пісьмаў, іншых распарадчых дакументаў; А-3 – для вялікіх табліц, схем. Прымяненне стандартных фарматаў у справаводстве забяспечвае эканомію паперы, дае магчымасць выкарыстаць сродкі механізацыі і аўтаматызацыі пры складанні і апрацоўцы дакументаў. Нумаруюцца ўсе старонкі, акрамя першай. Нумар старонкі наносіцца на верхнім полі, пасярэдзіне, на адлегласці не менш як 10 мм ад верхняга абрэзу. Нумар старонкі пішацца арабскімі лічбамі без знакаў прыпынку і без указання слова “ старонка” і розных скарачэнняў, тыпу: “стар.”, “с.”, “ст.” і працяжнікаў.
9.Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія: Тэрмiн – гэта слова цi спалучэнне слоӯ, для абазначэння пэӯнага паняцця з галiны навукi, тэхнiкi, мастацтва, вытворчасцi, эканомiкi, палiтыкi i iнш. Тэрміналогія – гэта сукупнасть тэрмінаў пэўнай сферы(псіхалагічная, музычная, мастацкая, эканамічная). Прынята вылучаць тры асноўныя структурныя тыпы тэрмінаў: 1. Тэрміны-словы, якія падзяляюцца на: а) невытворныя: увага, метад; б) вытворныя: уважлівы, смакавы.; в) складаныя: славалюбства, самаактуалізацыя і г.д.; г) абрэвіятуры; 2. Тэрміны-словазлучэнні, якія падзяляюцца на: а) Свабодныя тэрміны-словазлучэнні, у якіх кожны асобны кампанент з’яўляецца тэрмінам: афект неадэкватнасці, неадвольная ўвага; б) Несвабодныя тэрміны-словазлучэнні, складаюцца з кампанентаў, якія, калі яны ўжыты ізалявана, могуць і не быць тэрмінамі: абараняльны рэфлекс (параўн.: абараняльныя збудаванні) і інш. 3. Тэрміны-сімвалы (сімвалы-словы) – асаблівы камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой побач са слоўнымі знакамі уваходзяць сімвалы (літары, лічбы, графічныя знакі).
10.Асаблівасці псіхалагічнай тэрміналогіі: Вынікам распрацоўкі беларускай тэрміналогіі, якая вядзе свой адлік з першага дваццацігоддзя ХХ, з’яўляецца распрацаваны пласт спецыяльнай лексікі, у тым ліку па псіхалогіі. Пры дасканалым і ўважлівым вывучэнні адметнасцей тэрміналагічнай лексікі становіцца зразумелым, што яна патрабуе свайго ўдакладнення і пастаяннай апрацоўкі, што тлумачыцца неабходнасцю забеспячэння патрэб грамадства, імкненнем інтэлігенцыі карыстацца беларускай мовай, пашыраным стварэннем электронных сайтаў на роднай мове і фарміраваннем аўтаматызаваных банкаў даных па розных галінах навук. Вывучэнне тэрміналагічных слоўнікаў па псіхалогіі дазволіць прасачыць этапнасць упарадкавання тэрмінагаліны, а таксама ацаніць назапашанне беларускай тэрміналогіі псіхалогіі. Першым крокам у справе мэтанакіраванай распрацоўкі тэрміналогіі псіхалогіі з’явіўся слоўнік “Тэрмінолёгія лёгікі і псыхологіі”
11. Спосабы ўтварэння тэрмінаў. 1.Лексіка-семантычны спосаб 2. Сінтаксічны спосаб 3.Суфіксальны 4. Прэфіксальны спосаб 5.Прэфіксальна-суфіксальны споса 6. Аснова і словаскладанне 7.Складанасуфіксальны 8. Абрэвіятурны спосаб
