Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Уводзіны

Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і іх месца ў гістарычнай навуцы. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і крыніцазнаўства.

Прадмет даследавання дапаможных гістарычных дысцыплін. Іх сувязь з гісторыяй, археалогіяй, этнаграфіяй і іншымі навукамі. Роля дапаможных гістарычных дысцыплін у гістарычных даследаваннях

Зараджэнне і развіццё дапаможных гістарычных дысцыплін. Развіццё дапаможных гістарычных дысцыплін на Беларусі.

Раздзел 1. Гістарычныя храналогія

Уводзіны у гістарычную храналогію. Прадмет, змест, задачы i значэнне гiстарычнай храналогіі. Гістарычная і матэматычная храналогіі. Храналогія абсалютная і адносная. Тэарэтычныя і практычныя задачы храналогіі. Сувязь храналогіі з палеаграфіяй, нумізматыкай і другімі дапаможнымі дысцыплінамі. Узнікненне і развіццё храналогіі як навуковай гістарычнай дысцыпліны. Уяўленне аб часе ў старажытнасці. Распрацоўкі Созігена. Вылічэнне даты нараджэння Хрыстова Д. Малым. Работы Д. Скалігера. Выданне «Поўнога збору рускіх летапісаў».

Час і яго вымярэнне. Астранамічныя асновы летазлічэння. Фазы Луны. Галоўныя адзінкі вымярэння часу: суткі, месяц, год. Узнікненне і развіццё спосабаў вымярэння часу. Астранамічны і каляндарны час. Летні і зімні час. Паясны час. Лінія перамены дат. Сучасная служба часу.

Гісторыя каляндара. Віды каляндароў (сонечныя, лунна-сонечныя, лунныя). Асновы іх пабудовы.

Каляндар Старажытнага Егіпта. Старажытны каляндар Кітая. Індыйскія каляндары. Каляндар Старажытнай Месапатаміі. Яўрэйскі каляндар. Каляндар кумранскай абшчыны. Мусульманскі каляндар. Каляндар Старажытнай Грэцыі. Каляндар майя. Каляндар ацтэкаў. Старажытны Рымскі каляндар. Рэформа Ю. Цэзара. Юліянскі каляндар. Грыгарыянскі каляндар. Французкі Рэспубліканскі каляндар і адносіны грамадзян да новага каляндара. Праекты Сусветнага каляндара.

Прымяненне абсалютнай і адноснай храналогіі. Паняцце года ў розных сістэмах вымярэння часу. Усходнеславянскае «лето». Пачатковая кропка адліку часу – эра. Разнавіднасці эр. Рэальныя эры, фіктыўныя, палітычныя і рэлігійныя. Індыкты. Круг Сонца і круг Месяца.

Сістэмы вымярэння часу ў усходнеславянскіх народаў. Прадстаўленне аб часу ў усходніх славян. Земляробчы каляндар. Назвы месяцаў і дзен тыдня. Увядзенне візантыйскай эры ад стварэння свету і юліянскага каляндара. Сакавіцкі, ультрасакавіцкі і вераснеўскі стылі. Увядзенне хрысціянскай эры, студзеньскага навагоддзя і грыгарыянскага каляндара. Царкоўны каляндар. Каляндарныя рэформы 30-х гадоў XX ст. Змены ў вымярэнні часу у 80-я – пачатку 90-х гадоў XX. Традыцыйны каляндар беларусаў.

Методыка храналагічных даследаванняў. Работа з старажытнарускімі крыніцамі па пераводу дат на сучасную міжнародную сістэму летазлічэння. Паняцце аб сакавіцкім, вераснеўскім, ультрасакавіцкім гадах візантыйскай эры і спосабы іх перавода на сучаснае летазлічэнне. Перавод на сучаснае летазлічэнне дат, выражаных праз індыкты. Датаванне падзей зазначаных у крыніцах на царкоўныя святы. Датаванне падзей па сведкам крыніц аб астранамічных з’явах. Датаванне па ўскосным даным. Вызначэнне дат падзей па дням тыдня з дапамогай формул і табліц. Формула Я. Карскага. Вылічэнне дня Пасхі.

Перавод на сучасную сістэму летазлічэння дат выражаных у іншых каляндарных сістэмах. Работа з дакументамі, якія датуюць падзеі французкага Рэспубліканскага календара. Методыка перавода на сучасную сістэму летазлічэння дат юліянскага каляндара. Перавод на сучасную сістэму летазлічэння дат, зазначаных у крыніцах па мусульманскаму календару.

Выкарыстанне дадзеных і метадаў храналогіі пры вырашэнні крыніцазнаўчых і гістарычных праблем. Вырашэнне пытанняў звязаных з датаваннем гістарычных крыніц і прыведзеных у іх фактаў. Выкарыстоўванне дадзеных і метадаў храналогіі для ўдакладнення чарговасці падзей, указаных у крыніцах. Вырашэнне з дапамогай дадзеных і метадаў храналогіі пытанняў аб паходжанні і складзе крыніц. Вырашэнне пытанняў эканамічнай, палітычнай, сацыяльнай і культурнай гісторыі з дапамогай дадзеных і метадаў храналогіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]