Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
676 Кб
Скачать
☆

Раздзел VII. Станаўленне буржуазнага грамадства ў беларусі. Фарміраванне беларускай нацыі (1861–1900 гг.)

Час, шляхі і формы станаўлення буржуазнага грамадства ў краінах Заходняй і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Буржуазныя рэформы і іх значэнне для развіцця Беларусі. Гістарыяграфія і крыніцы па праблемах капіталістычнага развіцця Беларусі.

Адмена прыгоннага права. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў сярэдзіне ХІХ ст. Пачатак падрыхтоўкі сялянскай рэформы і ініцыятыва інвентарных камітэтаў Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў. Рэскрыпт Назімаву. Дзейнасць губернскіх камітэтаў. Сялянскі рух у 1859–1860 гг. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых «Палажэнняў» для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў.

Новы парадак кіравання сялянамі. Правы сялян. Умовы надзялення іх зямлёю. «Часоваабавязанае становішча». Уздым сялянскага руху. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Рэформы аграрных адносін дзяржаўных сялян і іншых катэгорый сельскага насельніцтва. Вынікі і значэнне сялянска-аграрных рэформ.

Ваенная, земская, судовая, гарадская, цэнзурная, школьная рэформы. Буржуазная сутнасць рэформ, іх непаслядоўнасць і абмежаванасць. Выключэнне з агульнага заканадаўства і дадатковыя абмежаванні, што датычыліся тэрыторыі Беларусі і Літвы. Іх прычыны. Увядзенне інстытута земскіх начальнікаў і адміністрацыйнага земства.

Развіццё сельскай гаспадаркі. Усталяванне капіталізму ў сельскай гаспадарцы краін Заходняй Еўропы. Прускі і амерыканскі шляхі развіцця аграрнага капіталізму. Цяжкасці перабудовы гаспадаркі на капіталістычны лад у Беларусі. Кабальныя адработкі. Паглыбленне крызісу памешчыцкай гаспадаркі. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зямельнай уласнасці. Асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі. Аграрны крызіс 80-х гадоў і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Галоўныя накірункі спецыялізацыі. Развіццё прадпрымальніцкай гаспадаркі. Фарміраванне сельскай буржуазіі і пралетарыяту. Падаткі і павіннасці сялян. Становішча сялянскай беднаты.

Транспарт, гандаль і крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Важнейшыя чыгуначныя лініі ў Беларусі. Іх уплыў на развіццё сельскай гаспадаркі і гандлю. Дзейнасць Дзяржаўнага, Сялянскага, Дваранскага і іншых банкаў ў Беларусі. Абмежаванне ў адносінах да памешчыкаў «польскага паходжання».

Развіццё прамысловасці і рост гарадоў. Важнейшыя дасягненні ў індустрыялізацыі краін Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў ХІХ ст. і іх уплыў на развіццё грамадства. Станаўленне фабрычнай вытворчасці Беларусі. Галіновая структура і размяшчэнне прамысловасці. Высокая ўдзельная вага дробнай вытворчасці. Замаруджаныя тэмпы пераходу да машыннай вытворчасці (фабрыкі). Прамысловае развіццё гарадоў і мястэчак. Змены ў параўнанні з першай паловай ХІХ ст. Прамысловасць у сельскай мясцовасці. Фарміраванне гандлёва-прамысловай буржуазіі і прамысловага пралетарыяту. Іх нацыянальны склад. Становішча прамысловых рабочых.

Вызваленчая барацьба

Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Нацыянальныя рухі ў краінах Еўропы ў другой палове ХІХ ст. Прычыны паўстання. Плыні польскага нацыянальна-вызваленчага руху, «белыя» і «чырвоныя», іх праграмы. Рэвалюцыйныя дэмакраты і шляхецкія рэвалюцыянеры. З. Серакоўскі, Л. Звяждоўскі, В. Урублеўскі, Ф. Ражанскі і інш. К. Каліноўскі, яго ідэйна-палітычныя пазіцыі і рэвалюцыйная дзейнасць. «Мужыцкая праўда». Літоўскі правінцыяльны і Варшаўскі нацыянальны камітэты, іх узаемаадносіны. Пачатак паўстання. Праграмныя дакументы паўстання. Маніфест Часовага правінцыяльнага ўрада Літвы і Беларусі. Контррэвалюцыйны пераварот у Вільні. Пратэст К. Каліноўскага.

Рэакцыя на паўстанне ў Расіі. Партызанская тактыка паўстанцаў. Асаблівасці паўстання ў Заходняй і Усходняй Беларусі. «Мураўёўшчына» як праяўленне царска-дваранскай рэакцыі ў Беларусі. М.М. Мураўёў і яго дзейнасць у краі. Спад паўстанцкага руху. Вяртанне К. Каліноўскага да кіраўніцтва паўстаннем. Утварэнне «Літоўска-Беларускага чырвонага жонду». Падаўленне паўстання. «Лісты з-пад шыбеніцы» К. Каліноўскага. Вынікі і значэнне паўстання, яго характар.

Сялянскі і народніцкі рух. Сялянскі рух у Беларусі ў другой палове 60-х – 90-х гг. ХІХ ст.: дынаміка, віды і формы барацьбы. Народніцтва ў Беларусі, вытокі і сутнасць. Першыя народніцкія гурткі пачатку 70-х гг. і іх дзейнасць. Народніцкія гурткі другой паловы 70-х гг. Спробы прапаганды сярод сялян і рабочых. Выхадцы з Беларусі ў народніцкіх арганізацыях Расіі: М. Судзілоўскі, С. Кавалік, Р. Ісаеў, I. Грынявіцкі, Г. Гельфман. Дзейнасць «Чорнага перадзелу» на тэрыторыі Беларусі. Пераход на пазіцыі «Народнай волі». Народніцкія арганізацыі ў Беларусі ў першай палове 80-х гг. Спробы аб’яднання. Група «Гоман» і яе погляды на развіццё Беларусі. Ліберальныя народнікі. Народнікі Беларусі і нацыянальны рух. Адраджэнне рэвалюцыйнага народніцтва ў канцы 90-х гг. «Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі».

Рабочы і сацыял-дэмакратычны рух. Рабочы і сацыялістычны рух у краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы ў другой палове ХІХ ст. Ідэалогія, арганізацыйны ўзровень, уплыў на грамадскае жыццё. Становішча, хваляванні і стачкі рабочых у Беларусі. Сацыяльнае аблічча ўдзельнікаў рабочага руху, іх патрабаванні. Эвалюцыя рабочага руху ў Беларусі ў 60-х – 90-х гг. ХІХ ст.

Пачатак прапаганды марксізму. Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі і групы: Э. Абрамовіч, I. Гурвіч, В. Сяліцкі, С. Трусевіч. Польская сацыялістычная партыя.

Пераход сацыял-дэмакратаў да масавай агітацыі. «Віленская праграма». А. Крэмер, Ю. Мартаў, Я. Спонці. Стачачныя касы. Мінская, Віцебская, Гродзенская, Брэсцкая і іншыя рабочыя арганізацыі. Утварэнне рабочых саюзаў. Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя. Утварэнне «Рабочага саюза Літвы» і Бунда, сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Польскі і яўрэйскі нацыянальны рух у Беларусі. Асаблівасці сацыял-дэмакратычнага руху ў Беларусі. Уздым рабочага руху ў другой палове 90-х гадоў. Асноўныя патрабаванні рабочых. Першыя палітычныя выступленні рабочых.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]