Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Раздзел 2. Этнічная гісторыя Беларусі

Пытанне аб першапачатковым засяленні тэрыторыі Беларусі. Палеалітычныя стаянкі. Этнічныя працэсы ў мезаліце. Змены ў гаспадарцы ў эпоху неаліта і рост насельніцтва. Этнічныя працэсы ў неаліце. Праблема фіна-угорскага этнаса.

3’яўленне індаеўрапейцаў у Еўропе. Дыферэнцыяцыя індаеўрапейцаў і накірункі іх міграцый. Узаемадзеянні мігрантаў на тэрыторыі Беларусі і вынікі этнічных узаемадзеянняў. Змены ў занятках і грамадскім ладзе. Этнічныя працэсы ў раннім жалезным веку.

Пытанне аб славянскай прарадзіме. Рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі. Узаемадзеянне славян з мясцовым насельніцтвам. Асіміляцыя славянамі балтаў і фарміраванне протанароднасцяў – крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Неславянскія этнасы на Беларусі.

Праблема старажытнарускай народнасці. Прыкметы народнасці. Дыялектыка аб'яднальных і раз'яднальных працэсаў.

Фарміраванне беларускай народнасці. Палітычныя змены ў станаўленні заходніх зямель Русі. Экананічныя фактары, якія садзейнічалі аб’яднальным працэсам. Роля балцкага субстрату.

Фарміраванне агульнай тэрыторыі. «Палешукі» і «беларусцы». Новыя рысы ў мове. Лексічныя і фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

Фарміраванне этнічнай самасвядомасці. Узнікненне паняццяў «Белая Русь», «Літоўская Русь», «Літва», «ліцвіны», «беларусцы», «ліцвіны – беларусцы». Пытанне аб часе завяршэння фарміравання беларускай народнасці.

Этнічныя працэсы на Беларусі ў часы Рэчы Паспалітай. Знешнепалітычныя фактары ў працэсе далейшага развіцця беларускага этнасу. Унутрыпалітычныя працэсы ў Рэчы Паспалітай і іх уплыў на этнічныя працэсы на Беларусі.

Колькасныя і якасныя змены ў этнасацыяльнай структуры насельніцтва. Паланізацыйныя працэсы. Тэрыторыя і формы тэрытарыяльнай арганізацыі.

Самасвядомасць і формы этнічнага самавызначэння. Моўная сітуацыя і канфесійнае становішча на Беларусі к канцу ХVІІІ ст.

Станоўчыя і адмоўныя фактары далучэння Беларусі да Расійскай імперыі.

Этнічныя працэсы ў першай палове ХІХ ст. Мяжа яўрэйскай аседласці. Паланізацыйныя працэсы. Пачатак русіфікацыі.

Эканамічная палітыка як фактар этнічнага развіцця. Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі і яго ўплыў на самасвядомасць беларусаў. Мова і самасвядомасць.

Фарміраванне беларускай нацыі. Асноўныя прыкметы нацыі. Гістарычныя ўмовы фарміравання беларускай нацыі. Тэрыторыя. Развіццё капіталістычных адносін і фарміраванне ўнутраннага рынку.

Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Сацыяльна-палітычная арганізацыя беларускай нацыі. Абуджэнне нацыянальнай свядомасці. Асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.

Беларуская нацыя ў савецкі час. Этнічныя працэсы ў 20–30-я гг. Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці. Тэрыторыя. Эканамічны фактар развіцця беларускай нацыі. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. Нацыянальная палітыка дзяржавы і самасвядомасць беларусаў.

Беларуская нацыя ў Заходняй Беларусі. Нацынальная палітыка польскіх улад. Мова, культура і самасвядомасць беларусаў. Эміграцыя з Заходняй Беларусі.

Беларускі этнас у 40–90-в гг. XX ст. Страты часоў другой Сусветнай вайны. Тэрыторыя. Нацыянальвая палітыка дзяржавы. Моўная сітуцыя. Эканамічнае развіццё і сацыяльныя асаблівасці беларускай нацыі.

Самасвядомасць. Культурныя здабыткі і страты.

Нацыянальнае адраджэнне 90-х гг. XX ст.: праблемы і поспехі. Перапіс насельніцтва. 1999 г. Сучасныя этнічныя працэсы на Беларусі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]