Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Этнаграфія праграма курса «этнаграфія» тлумачальная запіска

Праграма курса «Этнаграфія» складзена ў адпаведнасці з «Адукацыйным стандартам. Вышэйшая адукацыя. Спецыяльнасць «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры». (РД РБ 02100.5.065-98). Курс «Этнаграфія» мае на мэце знаёмства студэнтаў з асноўнымі этнаграфічнымі паняццямі, вывучэнне гісторыі этнаграфічных даследаванняў на Беларусі, знаёмства і вучэнне этнічнай гісторыі Беларусі, набыццё і замацаванне ведаў у галіне матэрыяльнай культуры і гаспадаркі беларусаў, вывучэнне духоўнай спадчыны беларускага народа, вызначэнне і вывучэнне асноўных этнічных меньшасцяў на Беларусі, іх уплыў на фарміраванне беларусаў. Праграма пабудавана на аснове цывілізацыйнага, фармацыйнага і культуралагічнага падыходаў да вывучэння курса «Этнаграфія».

Уводзіны

Прадмет і задачы этнаграфіі. Асноўныя этнаграфічныя паняцці: арэал, абшчына, асіміляцыя, быт, дыяспара, звычаі, культура, менталітэт, міграцыя, меншасць этнічная, народ, народнасць, нацыя, племя, раса, род, самасвядомасць, субэтнас, суперэтнас, традыцыя, этнас, этнічная тэрыторыя, эміграцыя, этнічная фузія, этнічная парцыяцыя, этнагенез, этнічная тэрыторыя, этнонім.

Метады этнаграфічных даследаванняў. Асноўныя праблемы этнаграфіі Беларусі. Этнаграфічныя звесткі і нацыянальная свядомасць.

Віды этнаграфічных крыніц. Летапісы. Хронікі. Запісы падарожнікаў і паслоў. Мемуары. Актавыя матэрыялы.

Палявыя даследаванні. Фіксацыя звестак. Палявы сшытак і дзённік. Пашпартызацыя этнаграфічных матэрыялаў. Стацыянарны і экспедыцыйны метады. Сацыялагічны метад.

Архіўныя і музейныя зборы. Прыватныя калекцыі.

Матэрыялы лінгвістыкі, археалогіі, антрапалогіі, фальклора ў этнаграфічных даследаваннях.

Гісторыя этнаграфічнай навукі. Станаўленне этнаграфіі як навукі ў сярэдзіне ХІХ ст. Эвалюцыянізм. Дыфузіянізм. Этнапсіхалагічная школа. Структуралізм. Сучасныя канцэпцыі.

Раздзел 1. Гісторыя этнаграфічнага вывучэння Беларусі

Летапісныя і хранікальныя звесткі. Мемуары і запіскі паслоў, падарожнікаў. Актавыя дакументы ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі.

Этнаграфічныя звесткі аб Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Этнаграфічныя даследаванні Я. Чачота, З. Даленгі-Хадакоўскага, Я. Баршчэўскага, Л. Галамбеўскага, Ю. Крашэўскага, Я. Тышкевіча.

Рускае імператарскае геаграфічнае таварыства (РГТ) і яго дзейнасць па этнаграфічнаму вывучэнню Беларусі.

Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў другой палове XIX ст. Дзейнасць У. Сыракомлі, П. Шпілеўскага, П. Бяссонава, У. Насовіча.

Этнаграфічныя экспедыцыі С. Максімава, П. Чубінскага. Этнаграфічныя даследаванні Баларусі Паўночна-Заходнім аддзелам РГТ.

Фарміраванне важнейшых прынцыпаў беларускай этнаграфіі і пашырэнне яе навуковых кірункаў. П. Шэйн, М. Нікіфароўскі, Я. Раманаў, М. Явчук, А. Багдановіч.

Развіццё беларускай этнаграфіі ў пачатку XX ст. Вывучэнне матерыяльнай і духоўнай культуры беларускага Палесся. А.К. Сержпутоўскі.

Навуковая дзейнасць У. Сербова і Я. Карскага. «Беларусы». «Наша ніва».

Этнаграфічнае вывучэнне Беларусі ў савецкі час. Стварэнне навуковых устаноў па вывучэнню народнай культуры. Беларускі народны універсітэт. Навукова-тэрміналагічная камісія. Інстытут беларускай культуры.

Этнаграфічныя даследаванні А. Шлюбскага, М. Нікольскага. Гісторыка-краязнаўчы часопіс «Наш край».

Браты Луцкевічы і Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей. Вывучэнне Палесся К. Машынскім і Пяткевічам.

Згортванне этнаграфічных даследаванняў у 1938–1940 гг. Страта этнаграфічных матэрыялаў, навуковых рукапісаў, калекцый этнаграфічных рэчаў у гады Другой Сусветнай вайны.

Аднаўленне этнаграфічнай працы пасля вызвалення Беларусі. Пачатак сістэматычнага вывучэння беларускай этнаграфіі з другой паловы 50-х гг. XX ст. Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора як цэнтр этнаграфічных дасладаванняў.

Асноўныя праблемы беларускай этнаграфіі ў працах В. Сядова, В. Бондарчыка, I. Чаквіна, М. Піліпенкі, М. Грынблата, Я. Сахуты, В. Цітова.

Калектыўнае шматтомнае выданне «Беларусы».

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]