Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Прамысловасць Беларусі ў 1920-я гады

Стан прамысловасці БССР пасля пераходу да мірных умоў развіцця. Вынікі разбурэння падчас вайны, палітыкі «ваеннага камунізму». Змены ў арганізацыі кіравання прамысловымі прадпрыемствамі, ва ўмовах іх дзейнасці пры пераходзе да НЭПа. Ліквідацыя глаўкаў і стварэнне трэстаў, сіндыкатаў. Найбольш буйныя трэсты ў Беларусі. Перавод прамысловасці на гаспадарчы разлік. Цяжкасці пры пераходзе ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы да рынкавых адносін у прамысловасці. Беспрацоўе, недахоп кваліфікаваных кадраў, умовы існавання рабочага класа. Арэнда прамысловых прадпрыемстваў. Памеры, тэрміны і ўмовы арэнды. Склад прамысловасці Беларусі. Месца дробнай і саматужна-рамесніцкай прамысловасці. Асноўныя галіны прамысловасці Беларусі. Рост колькасці прамысловых прадпрыемстваў, занятых рабочых і выпрацоўкі прадукцыі на працягу 1921–1927 гг. Стан тэхнічнай базы прамысловасці. Галоўныя вынікі аднаўленчага перыяду ў прамысловасці. Крызісныя з'явы ў прамысловасці (крызіс збыту, таварны голад і інш.) у часы НЭПа.

Сельская гаспадарка Беларусі ў 1920-я гады

Становішча ў сельскай гаспадарцы Беларусі на пачатку 20-х гадоў. Скарачэнні пасяўных плошчаў, колькасці жывёлы ў сялянскіх гаспадарках. Вынікі палітыкі «ваеннага камунізму». Пераход да новай эканамічнай палітыкі. Замена харчразвёрсткі харчовым падаткам. Памеры харчовага падатку. Працяг размеркавання зямлі.

Вырашэнне аграрнага пытання. Стан сялянскіх гаспадарак, яго змяненні на працягу першай паловы 20-х гадоў. Землеўпарадкаванне. Дэкрэт аб вольным выбары формаў землекарыстання. З. Прышчэпаў і яго дзейнасць. Сялянскі банк. Мерапрыемствы па ліквідацыі аграрнага перанасялення і зямельнага «голаду». Хутары ў Беларусі. Дзяржаўная падтрымка хутарской сістэмы. Закон аб «Арэндзе зямлі». Дазвол найму рабочай сілы. Распаўсюджванне арэнды зямлі і найму рабочай сілы ў беларускай вёсцы. Рост крэдытнай спажывецкай кааперацыі. Калектыўнае землекарыстанне. Вынікі НЭПа ў сельскай гаспадарцы. Узровень яе развіцця напрыканцы 20-х гадоў. Змяншэнне таварнасці сялянскіх гаспадарак. Згортванне НЭПа, яго вынікі і ўрокі.

Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў 1921–1927 гг.

Пагадненні БССР з РСФСР і іншымі рэспублікамі. Удзел БССР у стварэнні СССР. IV Усебеларускі з'езд Саветаў. Падпісанне Дагавору аб стварэнні СССР. Статус БССР у складзе СССР. Фарміраванне тэрыторыі БССР. Вяртанне ўсходніх беларускіх тэрыторый у склад рэспублікі. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Змены ў раяніраванні тэрыторыі Беларусі. Стварэнне акруг, раёнаў і сельсаветаў, іх колькасць. Нацыянальныя раёны і Саветы ў Беларусі. Канстытуцыя БССР 1927 г.

Грамадска-палітычнае жыццё ў 1920-я гады

Асноўныя тэндэнцыі ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі. Сістэма савецкай улады. Актывізацыя дзейнасці Саветаў у пачатку 20-х гадоў. Пашырэнне іх складу і паўнамоцтваў. Стварэнне секцый пры мясцовых саветах. Склад дэпутатаў Саветаў у Беларусі. Рабочыя нарады. Праявы дэмакратызму ў дзейнасці грамадска-палітычных арганізацый у першай палове 20-х гадоў. Прафесійныя саюзы Беларусі: павелічэнне колькасці членаў, асноўныя функцыі. Утварэнне камсамола ў Беларусі, яго адносіны з іншымі маладзёжпымі арганізацыямі. Кампартыя Беларусі ў 20-я гады. Рост колькасці КП(б)Б, культурна-адукацыйны ўзровень, сацыяльны і нацыянальны склад яе членаў. Роля кампартыі ў жыцці беларускага грямадства, імкненне да манапалізму ў палітычным жыцці. Амністыя 1923 г. і яе ўплыў на рост даверу да Савецкай улады. Самароспуск партыі беларускіх эсэраў. Утварэнне аднапартыйнай сістэмы. Канстытуцыя БССР 1927 г.

Нацыянальная палітыка ў 20-я гады. Нацыянальны склад насельніцтва БССР. Пэўныя адрозненні паміж горадам і вёскай. Неабходнасць стварэння ўмоў для адраджэння карэннай беларускай нацыі. Праблемы нацыянальных меншасцяў у Беларусі. Улік інтарэсаў і ўмоў культурнага развіцця нацыянальных меншасцяў.

Палітыка беларусізацыі. Тэарэтычная распрацоўка неабходнасці і зместу палітыкі беларусізацыі. Роля беларускіх нацыянальна-дэмакратычных дзеячаў у наданні беларусізацыі статуса нацыянальнай палітыкі. Роля КП(б)Б у стварэнні ўмоў і арганізацыйным забеспячэнні правядзення палітыкі беларусізацыі. Разгляд пытанняў нацыянальнай палітыкі на з'ездах і пленумах ЦК Кампартыі Беларусі. Першая фаза ў працэсе беларусізацыі: палітычная падрыхтоўка, тлумачэнне сэнса і зместу беларусізацыі. Стварэнне камісіі А. Хацкевіча і мясцовых камісій.

Палітыка беларусізацыі ў дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх арганізацый. Перавод на беларускую мову справаводства ў дзяржаўных установах. Тэрміны і умовы пераводу ў наркаматах, дзяржаўным апараце, Саветах, партыйных камітэтах. Палітыка карэнізацыі дзяржаўнага апарату, складу Саветаў, вылучэння кадраў мясцовай нацыянальнасці. Праявы палітыкі беларусізацыі ў войску. Ваенная рэформа. Стварэнне нацыянальных тэрытарыяльных часцей і злучэнняў. Падрыхтоўка камандных кадраў. Беларусізацыя ва ўнутраным жыцці войска.

Супярэчнасці і цяжкасці ў правядзенні палітыкі беларусізацыі. Супрацьдзеянні палітыцы беларусізацыі з боку прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў, часткі дзяржаўнага і партыйнага апарату. Неабгрунтаванае фарсіраванне тэмпаў беларусізацыі, адсутнасць дастатковых матэрыяльных сродкаў і ўмоў для авалодання беларускай мовай. Змены палітыкі Кампартыі ў адносінах да беларусізацыі ў канцы 20-х гадоў. Прычыны згортвання палітыкі беларусізацыі, выкараненне яе здабыткаў.

Гістарычны вопыт палітыкі беларусізацыі 20-х гадоў і яго адлюстраванне ў беларускай гістарыяграфіі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]