Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Польска-савецкая вайна на тэрыторыі Беларусі

Наступленне польскіх войскаў, акупацыя тэрыторыі Беларусі. Акупацыйны рэжым польскіх улад, яго палітычныя мэты. А. Луцкевіч аб польскай акупацыі ў Беларусі. Беларускі нацыянальны рух ва ўмовах польскай акупацыі. Спробы аднавіць уладу БНР. Палітыка польскага кіраўніцтва ў дачыненні да ВНР, беларускага нацыянальнага руху. Новая Рада і ўрад В. Ластоўскага. Найвышэйшая Рада і яе пазіцыя, Часовы беларускі ўрад. Раскол у беларускім грамадска-палітычным руху па пытаннях рэалізацыі ідэі беларускай дзяржаўнасці, Беларускія эсэры аб «трэцім шляху» для Беларусі. Агранізацыя «Маладая Беларусь». Стварэнне Беларускай камуністычнай арганізацыі. (У. Ігнатоўскі, I. Каранеўскі, С. Булат і інш.)

Супраціўленне беларускага народа польскім акупантам. Партызанская барацьба і падпольныя арганізацыі. Супрацоўніцтва беларускіх эсэраў і камуністычных арганізацый у барацьбе супраць польскіх акупантаў. Беларускі паўстанчы камітэт і падрыхтоўка паўстання. Народная ваенная самаахова (НВС).

Наступленне Чырвонай Арміі летам і восенню 1920 г. Контрнаступленне польскіх войскаў. Аднаўленне савецкай улады на вызваленай ад палякаў тэрыторыі. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Беларусі. Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь (ССРБ). Канфрантацыя паміж КП(б)Б і беларускімі эсэрамі па пытаннях тэрыторыі ССРБ, прынцыпах фарміравання ўлады. Пераход беларускіх эсэраў у палітычную апазіцыю бальшавікам. Першыя палітычныя рэпрэсіі бальшавіцкай партыі супраць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый.

Слуцкае паўстанне. З'езд і Рада Случчыны. Фарміраванне вайсковых адзінак. Супраціўленне ўсталяванню савецкай улады, прыходу Чырвонай Арміі. Заканчэнне слуцкага паўстання, лёс яго ўдзельнікаў. Сучасная гістарыяграфія падзей па Случчыне ў лістападзе – снежні 1920 г., сэнс і значэнне слуцкага паўстання. Барацьба супраць савецкай улады атрадаў С. Булак-Балаховіча. Ліквідацыя фарміраванняў С. Булак-Балаховіча, іншых антысавецкіх выступленняў.

Аднаўленне органаў савецкай улады на Беларусі. ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні.

Заканчэнне савецка-польскай вайны на тэрыторыі Беларусі. Няўдачы Чырвонай Арміі на завяршальным этапе вайны. Прэлімінарныя ўмовы міру. Рыжскія перагаворы і праблемы ўдзелу ў іх прадстаўнікоў Беларусі. А.Чарвякоў аб савецка-польскіх перагаворах у Рызе. Адносіны кіраўніцтва БНР да рыжскіх перагавораў. Рыжскі мірны дагавор. Умовы міру. Падзел тэрыторыі Беларусі. Вынікі Рыжскага міру для Беларусі. Сучасная гістарыяграфія Рыжскага міру і яго наступстваў для Беларусі.

Раздзел х. Савецкая беларусь у 1921–1939 гг. Новая эканамічная палітыка (нэп) у Беларусі

Эканамічнае і палітычнае становішча пасля заканчэння вайны, на пачатку 20-х гадоў. Крызіс палітыкі «ваеннага камунізму». Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці. Антысавецкая барацьба ў памежных з Польшчай раёнах: «Зялёны Дуб», партызанскія атрады, рэйды С. Булак-Балаховіча. Падрыхтоўка антыбальшавіцкага і антыпольскага паўстання. Увядзенне ваеннага становішча ў Беларусі. Падаўленне антысавецкіх выступленняў.

Тэрыторыя і насельніцтва БССР у пачатку 20-х гадоў. Нацыянальны склад насельніцтва. Міграцыя насельніцтва, эвакуацыя і рээвакуацыя. Нелегальныя гандлёвыя зносіны, кантрабанда. Абмежаванасць эканамічных магчымасцяў савецкай улады, матэрыяльных рзсурсаў. Пошукі шляхоў выхаду з крызісу.

Увядзенне новай эканамічнай палітыкі: яе мэта і сутнасць, пазіцыя бальшавіцкай партыі. Асаблівасці НЭПа ў Беларусі. Роля мясцовых дзяржаўных, партыйных і гаспадарчых органаў у распрацоўцы мерапрыемстваў НЭПа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]