Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Царква і рэлігія на Беларусі ў хvі–хviii стст.

Рост уплыву каталіцкай царквы на Беларусі. Крызіс праваслаўнай царквы ў Вялікім княстве Літоўскім. Спробы ўстанаўлення над ёю апекі і выкарыстання ў сваіх мэтах Маскоўскай дзяржавы.

Перадумовы рэфармацыйнага руху. Пашырэнне рэфармацыі ў Беларусі, яе сацыяльная база і плыні. Асаблівасці рэфармацыі на беларускіх землях. Дзеячы рэфармацыі: С. Будны, В. Цяпінскі, М. Радзівіл Чорны і інш. Уплыў рэфармацыі на культуру і палітычнае жыццё Вялікага княства Літоўскага. Контррэфармацыя. Езуіты.

Ідэя царкоўнай уніі. Перадумовы і прычыны берасцейскай царкоўнай уніі. П. Скарга. Дзеячы уніяцкай царквы: І. Пацей, В. Руцкі, І. Кунцевіч. Брэсцкі царкоўны сабор і яго рашэнні. Антыўніяцкі рух. М. Сматрыцкі. Паступовае пашырэнне уніяцтва сярод вясковага насельніцтва і гарадскіх нізоў.

Культура хvі – першай паловы хvіі ст.

Уплыў ідэі Адраджэння на развіццё беларускай культуры. Запозненае ўзнікненне рэнесанскай культуры Беларусі ў параўнанні з перадавымі еўрапейскімі дзяржавамі. Францыск Скарына (1490–1551 гг.) – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар-асветнік, гуманіст, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Л. Сапега, М. Гусоўскі, А. Рымша, Я. Вісліцкі – буйнейшыя дзеячы культуры эпохі Адраджэння.

Народная творчасць. Вусная паэтычная творчасць: песні, казкі, загадкі, прымаўкі, прыказкі. Іх змест. Народная музыка. Тыповыя музычныя інструменты: гуслі, труба, рог, дудкі, ліра, цымбалы, скрыпкі. Тэатральныя відовішчы. Мастацтва скамарохаў. З'яўленне лялечнага тэатра – «Батлейкі».

Школы і школьная адукацыя. Праваслаўныя брацтвы і брацкія школы. Арыянскія і евангелісцкія школы. Езуіцкія калегіўмы. Віленская езуіцкая акадэмія і вышэйшая адукацыя. Распаўсюджанне навуковых ведаў у Вялікім княстве Літоўскім. Уклад беларусаў у развіццё еўрапейскай навукі (К. Семяновіч).

Кнігавыдавецкая дзейнасць. Усходнеславянскі і беларускі першадрукар і вучоны Ф. Скарына. І. Фёдараў і П. Мсціславец. С. Будны і В. Цяпінскі. Цэнтры кнігадрукавання.

Летапісы: «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Супрасльскі летапіс», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага», «Хроніка Быхаўца». З'яўленне перакладной свецкай і царкоўнай літаратуры. Ідэі гуманізму ў беларускай літаратуры. Дзейнасць Ф. Скарыны. Кнігі Бібліі на беларускай мове. М. Гусоўскі: «Песня пра зубра».

Узнікненне літаратурных жанраў: гісторыка-мемуарнага, палемічнага, сатырычнага. «Дзённік Фёдара Еўлашэўскага». Баркулабаўскі летапіс. Палемічная літаратура і палітычная сатыра. Мялецій Сматрыцкі (1577–1633 гг.), Лявонцій Карповіч (1580–1620 гг.), Афанасій Філіповіч (1597–1648 гг.).

Грамадска-палітычная і філасофская думка: Ф. Скарына, М. Гусоўскі, М. Ліцвін, С. Будны, В. Цяпінскі, А. Волан, М. Сматрыцкі, Л. Зізаній, А. Філіповіч і інш.

Дойлідства. Арганічнае злучэнне і творчая пераапрацоўка візантыйскіх, старажытнарускіх, заходнееўрапейскіх вытокаў. Асноўныя архітэктурныя стылі: раманскі, беларуская готыка, рэнесанс. Абарончыя будынкі (замак у Наваградку), палацава-замкавыя комплексы (Мірскі замак, комплексы ў Гальшанах і Смалянах). Будынак палаца Радзівілаў у Нясвіжы. Культавае будаўніцтва. Першыя збудаванні ў стылі рэнесанса: пратэстанская царква ў Смаргоні і каталіцкі сабор у Нясвіжы. З'яўленне і сцвярджэнне новага мастацкага стылю барока ў канцы XVI – першай палове XVII ст. Езуіцкі касцёл у Нясвіжы (1548 г.). Багаяўленскі сабор і Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёл і кляштар брыгітак у Гародні, Міхалішскі касцел аўгусцінцаў і інш. «Чарцёж» Віцебска 1664 г. Паступовае афармленне нацыянальнага дойлідства.

Выяўленчае мастацтва. Манументальны жывапіс. Фрэскі царквы Благавешчання ў Супраслі, Багаяўленскай царквы Куцеінскага манастыра, Мікалаеўскай, Пакроўскай, Багаяўленскай цэркваў у Магілёве.

Іканапіс. Існаванне ў XVI–XVII стст. палескай, гродзенскай, слуцка-мінскай, магілёўскай, полацка-віцебскай жывапісных школ. Фарміраванне ў другой палове XVI ст. жанру партрэта. Графіка. Графічны партрэт, пейзаж. Кніжная гравюра – вядучы від графікі. Скульптура і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Рысы барока ў драўлянай скульптуры. Росквіт у XVII ст. кавальскага майстэрства. Шкларобства. Ткацтва. Кафля.

Раздзел V.

ВОЙНЫ I САЦЫЯЛЬНА-ІІАЛІТЫЧНЫЯ КАНФЛІКТЫ

ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVII – XVIII ст. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНЫ, ПАЛІТЫЧНЫ І КУЛЬТУРНЫ

ЗАНЯПАД БЕЛАРУСІ

Войны сярэдзіны XVII ст.

Замежная і айчынная гістарыяграфія ваенных падзей у Беларусі 1648–1667 гг. Аналіз крыніц. Стыхійныя выступленні сялян супраць феадалаў у 1637–1647 гг. Падзеі 1648 г. на Украіне. Казацкія загоны Нябабы, Крывашапкі, Мікуліцкага, Гаркушы, Сакалоўскага, Бута і іншых у Беларусі. Іх роля і ўздзеянне на народнае паўстанне. Антыфеадальны, антыпольскі і антыкаталіцкі характар народнай вайны 1648–1654 гг. Баявыя дзеянні на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі. Дзеянні сялянска-казацкіх атрадаў у 1649–1651 гг, Падаўленне сялянскіх паўстанняў. Белацаркоўскі дагавор 1651 г. Прычыны паражэння сялян і гарадскіх нізоў.

Ваенныя дзеянні ў Беларусі падчас вайны Расіі і Рэчы Паспалітай 1654–1667 гг. Спадзяванне беларускага народа на вызваленчую місію царскай Расіі. Сутыкненне захопніцкіх інтарэсаў казацкай старшыны і Расіі ў Беларусі. Феадальны саюз маскоўскага ўрада і мясцовай шляхты. Антыфеадальны характар народных паўстанняў. Абвастрэнне супярэчнасцяў паміж маскоўскімі ўладамі і казацкай старшынай у 1656–1667 гг. Становішча народных мас. Вызваленчы антыфеадальны характар дзеянняў беларускіх сялянска-мяшчанскіх атрадаў на чале з Дзянісам Мурашкам, сотнікам Сарыкай, Ігнатам Сліскім і Ігнатам Паўкасцелавым.

Гадзяцкі дагавор 6 верасня 1658 г. і яго ўздзеянне на ваенныя падзеі ў Беларусі. Паўстанне 2 лютага 1661 г. у Магілёве і яго характар. Бітва 27 кастрычніка 1661 г. пры Кушліках (каля Глыбокага), Андрусаўскае перамір'е 1667 г. Вынікі вайны для Беларусі: заняпад гаспадаркі, скарачэнне насельніцтва, разбурэнне вёсак і гарадоў.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]