Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Музеі беларусі і расіі праграма курса «музеі беларусі і расіі» тлумачальная запіска

Праграма курса «Музеі Беларусі і Расіі» складзена ў адпаведнасці з вучэбным планам спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры». Курс «Музеі Беларусі і Расіі» мае на мэце знаёмства студэнтаў з асноўнымі музеязнаўчымі паняццямі, са станам музейнай сеткі Беларусі і Расіі і асноўнымі музеямі.

Студэнты авалодаюць ведамі аб музеях, спецыфіцы іх дзейнасці, навучацца класіфіцыраваць музеі і ствараць іх апісанне. Курс садзейнічае фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі студэнтаў і выхаванню асобы патрыёта.

Уводзіны

Мэты і задачы курса. Асноўныя паняцці і тэрміны «музей», «музейная сетка». Закон «Аб музеях і музейным фондзе РБ». Гісторыя станаўлення музейнай сеткі РБ. Класіфікацыя музеяў.

Раздзел 1. Нацыянальныя і дзяржаўныя музеі рб

Вядучыя рэспубліканскія музеі

Нацыянальны мастацкі музей. Гісторыя стварэння. Экспазіцыя. Склад калекцый. Філіялы. Перспектывы развіцця.

Нацыянальны музей гісторыі і культуры. Гісторыя станаўлення і сучасны стан. Асноўныя калекцыі і экспазіцыі.

Дзяржаўны музей гісторыі ВАВ. Экспазіцыя і склад фондаў. Асаблівасці навукова-даследчай дзейнасці. Філіялы.

Дзяржаўны музей тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. Гісторыя стварэння. Фонды. Сучасная экспазіцыя і перспектывы развіцця. Філіялы.

Дзяржаўны музей традыцыйнай архітэктуры і побыту. Гісторыя станаўлення. Праблемы стварэння экспазіцый. Фонды музея. Культурна-асветная дзейнасць. Накірункі навукова-даследчай дзейнасці.

Літаратурный музей Я. Купалы і яго філіялы. Гісторыя стварэння і сучасны стан. Літаратурны музей Я. Коласа і філіялы. Літаратурны музей М. Багдановіча. Музей гісторыі беларускай літаратуры.

Музеі-запаведнікі РБ

Гісторыя ўзнікнення музеяў-запаведнікаў. Спецыфіка дзейнасці гэтых устаноў. Полацкі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік. Склад комплексу запаведніка. Полацкія музеі. Навукова-даследчая і культурна-асветная дзейнасць запаведніка. Правядзенне семінараў, канферэнцый, святаў. Перспектывы развіцця.

Заслаўскі гісторыка-культурны музей-запаведнік. Гісторыя стварэння і сучасны стан. Асноўныя накірункі развіцця.

Музей-запаведнік «Нясвіж». Склад запаведніка. Праблемы развіцця. Уключэнне аб’ектаў запаведніка ў турыстычную дзейнасць.

Музеі Мінскай вобласці

Мінскі абласны краязнаўчы музей у Маладзечне. Гісторыя і сучасны стан. Стан музейнай сеткі вобласці. Слуцкі краязнаўчы музей. Барысаўскі краязнаўчы музей. Музейны комплекс «Дудуткі»

Музеі Віцебскай вобласці

Віцебскі абласны краязнаўчы музей і яго філіялы: Літаратурны музей, Мастацкі музей, музей прыватных калекцый, музей-сядзіба «Здраўнева», музей патрыётаў віцебскага падполля. Музеі г. Віцебска. Музейны комплекс «Гісторыя і культура Аршаншчыны». Склад і перспектывы развіцця. Браслаўскае аб’яднанне музеяў. Краязнаўчыя музеі Лепеля, Гарадка, Глыбокага, Пастаў.

Музеі Магілёўскай вобласці

Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Е. Раманава і яго філіялы. Музей гісторыі горада. Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П. Масленікава. Музейная сетка вобласці сучасны стан і перспектывы развіцця.

Музеі Гомельскай вобласці

Гомельскі абласны краязнаўчы музей гісторыі стварэння і сучасны стан. Філіялы. Веткаўскі музей народнай творчасці. Музеі г. Мазыра. Краязнаўчыя музеі г. Лельчыцы, г. Калінкавічы, г. Жлобіна і інш.

Музеі Брэсцкай вобласці

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей і яго філіялы: Музей гісторыі горада, Камянецкая вежа, музей выратаваных каштоўнасцей. Музейны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». Характарыстыка музеяў вобласці.

Музеі Гродзенскай вобласці

Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей. Гісторыя стварэння і сучасны стан. Музеі г. Гродна. Музей-сядзіба А. Міцкевіча ў Навагрудку. Краязнаўчыя музеі вобласці.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]