Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Museum.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
675.5 Кб
Скачать

Пытаннi да залiку па курсу «Гарады I музеi свету» (ііі курс, 6 семестр)

  1. Брытанскi нацыянальны музей.

  2. Луўр.

  3. Метраполiтэн-музей.

  4. Музеi Велiкабрытанii.

  5. Музеi Францыi.

  6. Берлiнскi «Востраў музеяў».

  7. Музеi Германii.

  8. Музеi Ватыкана.

  9. Музеi Венецыi.

  10. Музеi Фларэнцыi.

  11. Музеi Рыма.

  12. Музеi Iспанii.

  13. Музей Прада.

  14. Музеi Польшчы.

  15. Музеi Фiнляндыi.

  16. Музеi Швецыi.

  17. Музеi Нарвегii.

  18. Музеi краiн Усходу (Iран, Iрак i iнш.).

  19. Музеi Iзраiля.

  20. Музеi ЗША.

  21. Музеi Канады.

  22. Музеi Грэцыi.

  23. Дрэздэнская галерэя.

  24. Музеi Iталii.

Гісторыя музейнай справы

ПРАГРАМА КУРСА «ГІСТОРЫЯ МУЗЕЙНАЙ СПРАВЫ»

Тлумачальная запіска

Праграма курса «Гісторыя музейнай справы» складзена ў адпаведнасці з «Адукацыйным стандартам. Вышэйшая адукацыя. Спецыяльнасць «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры». (РД РБ 02100.5.065-98). Курс «Гісторыя музейнай справы» мае на мэце знаёмства студэнтаў з асноўнымі этапамі развіцця музейнай справы ў свеце, вывучэнне гістарыяграфіі гісторыі музейнай справы, асаблівасці крыніц і замацаванне ведаў аб музеях свету. Праграма пабудавана на аснове цывілізацыйнага, фармацыйнага і культуралагічнага падыходаў да вывучэння курса «Гісторыя музейнай справы».

Уводзіны

Аб’ект i прадмет, метады навуковага даследавання гiсторыi музейнай справы. Асноўныя катэгорыi. Этымалогiя слова «музей». Дыферэнцыяцыя паняццяў «музейная справа», «музей». Значэнне гiсторыi музейнай справы для гiсторыi культуры, навукi, адукацыi. Сувязь курса гiсторыi музейнай справы з курсамi айчыннай i сусветнай гiсторыi, гiстарычнага краязнаўства.

Крынiцы вывучэння гiсторыi музейнай справы. Пiсьмовыя крынiцы. Арыгiнальныя апiсаннi i каталогi музеяў. Музеязнаўчыя выданнi: манаграфiчныя даследаваннi, дапаможнiкi, працы музеяў, музеязнаўчыя часопiсы. Бiблiяграфiчныя паказальнiкi i рэфератыўныя выданнi па музейнай справе.

Гiстарыяграфiя гiсторыi музейнай справы. Першыя спробы разгляду этапаў развiцця музеяў: К. Найкель, I. Канальд. Агляд дзейнасцi музеяў у працах першай паловы ХIХ ст.: К. Бецiгер, Г. Клем.

Асвятленне гiсторыi развiцця асобных музеяў Расii ў другой палове ХIХ ст.: «Агляд гiсторыi музеяў Iмператарскай Акадэмii навук»; каталогi вайсковых музеяў.

Першае абагульняючае даследаванне па гiсторыi музейнай справы. Д. Мэра i яго канцэпцыя аб залежнасцi развiцця музеяў ад узроўню культуры грамадства. Вывучэнне гiсторыi асобных музеяў краiн Еўропы i Расii. Даследаваннi В. Шэрэра па гiсторыi нямецкiх мастацкiх музеяў I. Шлесэра аб развiццi музейнай справы ў перыяд Рэнесансу, Ф. Шмiта аб гiсторыi развiцця музеяў Еўропы, Г. Малiцкага аб музеях Расii. Працы па гiсторыi прыватнага калекцыянерства твораў мастацтва: Ф. Тайлар, А. Уiтлiн.

Праблемы гiсторыi музеяў i пытаннi рэфармавання музейнай справы на рубяжы ХХI стагоддзя ў даследаваннях К. Шрайнера, Дж. Льюiса. Работы Э. Александэра аб дзейнасцi буйных рэфарматараў музейнай справы на Захадзе i напрамках працы асобных груп музеяў.

Дзейнасць НДI культуры па вывучэнню гiсторыi музейнай справы ў Расii i СССР i дзяржаўнай палiтыкi ў гэтай галiне. Працы А.М. Разгона, Т.П. Калугiнай, А. Фралова.

Распрацоўка праблем гiсторыi музейнай справы на Беларусi: Г. Каханоўкi, Л. Клок, А. Гужалоўскі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]