Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларускай Літаратуры другой паловы ХІ...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.62 Кб
Скачать

Асветніцкая дзейнасць Адама Кіркора (1818 - 1886) і Аляксандра Ельскага (….Посмотреть)

Адам Кіркор

Быў гісторыкам,краязнаўцам, фалькларыстам. Выдаваў часопісы. Пісаў па-беларуску асветніцкія брашуры.

Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Смаленска. Любіў Пушкіна. У 1836 г скончыў вучобу і яго ўзялі на дзяржаўную службу. Правялі ў Вільню. У гімназіі яго пераканалі, што ён рускі. Ён знаходзіць ідэал у мінулым ВКЛ. Піша артыкулы пра Вітаўта. Ён лічыў, калі Вітаўт паспеў бы каранавацца і аставіў бы нашчадкаў, то праблем у ВКЛ не ўзнікла б. Захапіўся археалогіяй. 1858 г – першы беларуска-рускі слоўнік. Быў мужам Гілены Маеўскай. У яго збіраўся літаратурны гурток. Быў знаёмы з Д-М. “Я – ліцвін, і ніколі гэта бажаство ў мяне не будзе знішчана”. Пасля паўстання вырашыў стварыць энцыклапедыю “заходнерускі слоўнік”. Рукапіс знаходзіцца ў Кракаве. У канцы 60-х г перабраўся ў Пецярбург, выдаваў газету “Новое время” на рускай мове пра беларусаў. Яго чакала турма, ён уцёк за мяжу. У 1873 г “нарысы сучаснай рускай літаратуры”. У 1874 г “лекцыі пра літаратуру братніх славянскіх народаў”. Галоўнай яго кнігай з’яўляецца “нарысы пра Беларусь і Літву” у трох тамах. “Маляўнічыя нарысы Расіі” маюць дакументальны характар. Гэтыя нарысы – найбольш поўныя даследванні папулярызатарскага хар-ру.

Памёр у 1886 г у Кракаве.

Аляксандр Ельскі.

Адзін з першых гісторыкаў Беларусі. У 70-я гады галоўны спецыяліст беларускга права. Скончыў у 1852 г Мінскую класічную гімназію. Служыў, выйшаў у адстаўку, пераехаў у фальварак Замосце (каля Дудутак).У паўстанні не удзельнічаў, але падтрымліваў паўстанцаў.

Пачаў ствараць прыватны краязнаўчы музей. Напісаў каля 10 тыс артыкулаў пра населеныя пункты Беларусі. Наведваў Д-М, напісаў яму верш.Стаў першым біёграфам Д-М. Першы сказаў: “Адам Міцкевіч належыць Беларусі”. Выступаў як асветнік. Бел вершы дыдактычныя. Перапісваўся з Кіркорам. У пачатку стагоддзя яго папулярнасць згасае.

Творчая спадчына Заблоцкага (1850-пасля 1893)

Нарадзіўся ў заможнай шляхецкай сям’і. рана страціў бацьку. Дзед забраў яго да сябе, кінуз яго на прыслугу. Добра размаўлязў па-беларуску. У 1868 г у Пецярбургу быў заснаваны гурток “Крывіцкі вазок”. Пачаліся рэпрэсіі. Яго выслалі ў Варшаву. У 1873 г дасылае ў Пецярбургскі “Веснік Еўропы” свае тры вершы (раннія ўзоры пейзажнай паэзіі). У 1875 ён эмігрыраваў. Быў авантурыстам. Працаваў у газеце. Быў пралетарыем. У 1882 г у Парыжы напісаў антырускі верш на беларускай мове. Напісаў на бел мове 4 лісты. Лічыў, што беларусам наканавана памірыць палякоў і рускіх.Вяруўся ў Расію і працаваў у газеце. Пасля 1893 г яго лёс невядомы.

“Полацкая шляхта” (1885). Друкавалася ў часопісе “Гоман”. Наследуе Адаму Міцкевічу. Культура патрыярхальнасці. Сакралізуецца Беларусь, а не Літва. Галоўныя героі – шляхцецы. Эстэтыка – сентыментальна – рамантычная, стыль спецыфічны, шмат беларусізмаў. Мэта – услаўленне Беларусі, гал герой гатовы ахвяраваць сабой за Беларусь. Мова твора - … Гісторыя кахання.

Творчасць Элаізы Ажэшкі (1841 - 1910) і беларуская культура

Дзявочае прозвішча – Паўлоўская. 5 год вучылася ў пансіоне, пасля займалася самаадукацыяй. Выдалі замуж за шмат старэйшага за яе. Муж любіў гуляць у карты. У мужа быў малодшы брат, з ім яна знайшла паразуменне. З 1869 г да смерці жыла ў Гародні. “Малюнак з галодных гадоў” – творчы дэбют. Пасля пачала пісаць раманы. Першыя раманы былі схематычныя. 1873 – раман “Марта” (прынёс ёй вядомасць). У 80-я г цыкл твораў, прысвечаных дробнай шляхце і сялянству. Бел цыкл твораў “Нізіны”, “зімовы вечар” (адлюстраваны рысы побыту бел патрыярхальнай сям’і, сабраны розныя фальклорныя творы, якія ілюструюць галоўнага героя. Гал герой – злодзей Бонк. Ясік Бонк бачыць злажанае жыццё ў сям’і бацькоў. Дзіўныя паводзіны вызываюць падазрэнні ў братоў. Яны яго схапілі але бацька яго выпускае. Ажэшка імкнулася па-мастацку асэнсаваць падзеі, намаляваць партрэты тыповых сялян. Некалькі раз твор ставіўся на сцэне).

Аповесць “Дзюрдзі”.Ажэшка паказвае бел вёску, яе звычаі, побыт. Жанчына,якую лічаць ведзьмай, сварыцца з усімі ў вёсцы. Яе забіваюць. Гал гераіня – Пятруся. Вёска – сухая даліна, там жывуць Дзюрдзі (сям’я). Апавядаецца пра суд над Дзюрдзямі, яны забілі пятрусю. Стараста Пётр Дзюрдзя лічыў, што ён ледзьве не набліжаны да Бога. Ён больш не будзе старастам, не жэніць сына. Стрыечны брат, які таксама забіваў яе, вельмі любіў гэтую жанчыну, ён пакідае жонку і 13 дзяцей. Шмат разнастайных партрэтных хар-так. Пётр – заможны гаспадар,Сцяпан,яго брат, - нярвовы, разчараваны чалавек. Паказана сацыяльнае расслаене. Жаночыя вобразы дапамагаюць ва ўсім разабрацца. Самы абаяльны вобраз - Пятруся. Адзіны родны яе чалавек – бабуля. Пятруся сірата. Усе сюжэтныя лініі звязаны з яе вобразам. Ажэшка паспрабавала прааналізаваць мараль бел сялянства.

Аповесць “Хам”. Людзі ніжэйшых слаёў. Сутыкае две маралі – сялянскую і мяшчанскую. Істотную ролю мае каханне. Аповесць тэндыцыйная. Гучыць прыгожы гімн працы. Прыгожыя карціны прыроды. У пач 20 ст гэта аповесць некалькі разоў ставілася на сцэне.

Ажэшка зрабіла ўплыў на фарміраванне мастацкай свядомасці беларусаў.

Яна сябравала з Багушэвічам, ён прысвяціў ёй верш. Яна лічыла яго адным з нямногіх сябраў. Была знаёма з Цёткай, з жонкай Купалы, Купала цікавіўся яе творчасцю.

Яе галоўны твор – раман “Над Нёманам”.