- •6 Беларускамоўных паэтычных Зборнікаў. Паэзіі ўласцівы гутарка, анекдот. Ёсцт рысы драмы. Адсутнічае псіхалагізм. Па-рознаму праяўляецца лірызм.
- •Літаратурнае жыццё на Віцебшчыне
- •Кастусь Каліноўскі – грамдскі дзеяч і літаратар (1838- 1864)
- •Асветніцкая дзейнасць Адама Кіркора (1818 - 1886) і Аляксандра Ельскага (….Посмотреть)
- •Творчая спадчына Заблоцкага (1850-пасля 1893)
- •Творчасць Элаізы Ажэшкі (1841 - 1910) і беларуская культура
- •Фелікс Тапчэўскі як паэт - гумарыст
- •Біяграфія і творчая спадчына а.Абуховіча (1840-1898)
- •Жыццё і творчасць Янкі Лучыны (Неслухоўскі)
- •Асоба і светапогляд Францішка Багушэвіча
- •Лёс героя і лёс народа ў паэме “кепска будзе”(неповезёт)
Літаратурнае жыццё на Віцебшчыне
Вярыга Дарэўскі
Скончыў Забельскую гімназію. Працаваў дробным чыноўнікам. Пісаў па-беларуску ў розных жанрах. Мы ведаем назвы твораў, але самі творы да нас не дайшлі. Пераклаў на бел мову паэму “Конрад Валенрод”. Перапісваўся з А. Кіркорам. Праявіў сабе як таленавіты журналіст.
“Гутарка пра сваяка” паэма мае аўтабіяграфічны характар. Уладальнік альбома, пачаў яго пісаць у 1858 г. Пісаў пра сябе.Ён яго даваў розным дзеячам, пачаў яго пісаць Сыракомля. У сяр 19 ст палова адукаваных людзей ведала бел мову, выкарыстоўвалі яе пісьмова ў вершаванай форме. Быў адным з кіраўнікоў паўстання. Яго выслалі ў Іркутск дзе ён памёр у 1884 г.
Ялегі Франціш Вуль (Карафа-Корбут) (1835 – 1850?)
Сын дробнага чыноўніка. За ўдзел у паўстанні разам з бацькам і братам выслалі ў Сібір у розныя мясцовасці. 29 сакавіка 1859 г напісаў у альбоме Дарэўскага два вершы. Пісаў пра хрэсьбінны бел сялян. Быў журналістам, пісаў пра падзеі Віцебска. Вуль быў аднакласніка Вераніцына (магчыма ён быў аўтарам “Тарас на Парнасе”)
Аляксандр Рыпінскі (1811 – 1886?)
У 1840 г – фальклорна – этнаграфічнае даследванне ў Парыжы “Беларусы”. Прымаў удзел ў паўстанні 30-х гадоў. У Парыжы сябраваў з Міцкевічам. Вырашыў перакласці на польскую мову Байрана. Пераехаў з Парыжа ў Ландан. У 1852 г заснаваў у Ландане друкарню. Бел балада “нячысцік” – выдаваў тры разы. У 1858 вярнуўся з эміграцыі. У 1883 г пачынае пісаць “Гісторыю Бел літ-ры”. Склаў спісак з 55 пісьменнікаў, пра якіх ён павінен напісаць. Адзін з першых авантурных фалькларыстаў і беларускіх гісторыкаў.
Геранім Марцінкевіч (1816 – 1864?)
Дробны чыноўнік. Вучыўся ў Маскоўскім універсітэце.У 40-я г выдаў тры кнігі паэзіі: “Абразок”. Твор з сацыяльнай праблематыкай. Барацьба розных падыходаў выражэння настроя сялян. Героі – 6 сялян і панамар. “Хто з’яўляецца сябрам сялянам?”. “Адвячорак”. Прёмы: моўная хар-ка сялян , тэатр у тэатры, выкарыстанне ананімнага верша, уменне ўжыць мастацкія дэталі, добрая тэхніка верша.
Кастусь Каліноўскі – грамдскі дзеяч і літаратар (1838- 1864)
Нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Беласточчыны. Бацька быў шляхціцам, уладальнікам невялікай мануфактуры. Яму было 5 год, калі памерла яго маці. Маці нарадзіла 12 дзяцей, выжыла ўсяго двое. Вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Прыехаў у Маскву, з братам Віктарам пераехаў у Пецярбург. У 1856 г паступіў на юрфак. Віктар прафесійна вывучаў гісторыю ВКЛ. Падчас вучобы падзяліліся на лагер белых і чырвоных. У 1860 г памёр Віктар. Кастусь у гэты час выдае 7 нумараў “Мужыцкай праўды”. Зварот Каліноўскага быў публіцыстычны, ён жадаў навязаць людзям пэўныя палітычныя інтарэсы. Падчас паўстання папаў у Гродна. У чэрвені 1863 г пасля арышту прыехаў у Вільню, у яго руках сканцэнтравалася ўся ўлада, ён вырашаў розныя пытанні. У студзені яго арыштавалі, ён усю віну ўзяў на сябе. 22 сакавіка 1864 г яго публічна павесілі. У вязніцы ён піша “Пісьма з-пад шыбеніцы”. У 1867 г яны апублікаваны ў Парыжу. Напісаны на бел мове. Прыклад рытмізаванай прозы. У пісьмах прыведзены адзіны верш Кастуся “Марыська Чарнаброва, галубка мая”. Верш – сінтэз інтымнай і грамадзянскай лірыкі.
Феномен беларуска-рускага пісьменніка.
Павел Шпілеўскі (1823 - 1861)
Паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Мова, якой карысталіся ў сям’і – беларуская. Скончыў Мінскую семінарыю. У 1847 г скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію. У пецярбургу пражыў некалькі гадоў, працаваў настаўнікам у Варшаве. Ён першы назваў Мінск сталіцай Беларусі. У 1853 зноў вяртаецца ў Пецярбург. 1853- 1856 – вывучаў Беларусь з пункту гледжання культуры. “Гісторыка-этнаграфічныя нарысы”. Яго называюць “адкрывальнікам Беларусі для рускага чытача”. 1857 г – драматызаваны твор “дажынкі”. Шпілеўскі выдаваў уласныя творы за фальклорныя тэксты. Ён першы загаварыў на рускай мове ад імя беларусаў.
Агульная хар-ка ананімных твораў бел літ-ры другой паловы 19 ст
Можна дзяліць творы па часу і па падзеях. Творы, прысвечаныя паўстанню, творы 80-х гадоў, творы, створаныя на прыканцы стагоддзя. Яны разлічныя па жанрах: паэмы (“Мачыха”), лірычныя вершы (“Праўда”), элегія (“Могілкі”), празаічныя апавяданні, гутаркі.
Гутарка – гэта маналог або дыялог, у якім раскрываюцца розныя пытанні. Гутарка патрабавала слухача. Пануюць інтанацыі жывой размовы.
“Мачыха” – 1850 г – рукапіс зноўдзены нядаўна. Паэма на бел мове. Рамантычны твор. Прысутнічае ўнутраны падтэкст.Паралельныя сюжэтныя лініі, алегарызм, парушэнне спецыфікі і рытмікі верша.
Фарміраванне ідэалогіі заходнерусізму. Публіцыстыка беларускіх народнікаў
Заходнерусізм – ідэйная канцэпцыя адмаўлення самастойнасці бел этнасу.
Немагчыма і непатрэбна культурнае і палітычнае вызначэнне Беларусі.
Русскі народ – гэта старэйшы брат, правадыр.
Гістарычныя сувязі з расіяй і Еўропай прынеслі нам толькі праблемы.
Ідэалогія пасітывізму. Прыносіць карысць – гэта добра. “народы Расіі”.
Ідэолагі заходнерусізму бачылі ў беларускім адраджэнні польскую ініцыятыву. Пасля паўстання вырашылі вярнуць рускае аблічча Беларусі. Была створана Віленская … камісія. Яна даказала гісторыка-культурную непадобнасць Беларусі і Расіі. Прыхільнікі бароліся з паланізацыяй. У цанзурных выданнях нельга было выходзіць за афіцыйныя рамкі.
У другой палове 19 ст – уздым заходнерусізма. У яго сферы працавалі святары, пасля пачалі працаваць вучоныя. Культуралагічным антыподам зах-русізму выступала народніцтва – рух разначыннай інтэлігенцыі. Гэтая ідэалогія праявілася ў “Мужыцкай праўдзе”. Заснавальнік беларускай фракцыі – Грынявіцкі.
У пачатку 80-х г існавала некалькі народніцкіх гурткоў, з рознымі поглядамі на будучыню Беларусі. Выпусцілі шмат нелегальнай літаратуры, якая пісалася “беларусамі для беларусаў”:
Зварот да беларускай моладзі 1881 г“
“Письма про Беларусь” – Даніла Баравік
Снежань 1883г – зварот да бел інтэлігенцыі.
Пасланне да беднякоў –беларусаў. – Шчыры беларус, 1884 г
Народнікі заснавалі “Гоман”. Першы нумар – вясна 1884. Другі нумар – лістапад 1884. “Этнічная самастойнасць беларусаў”. “Беларусь павінна быць для беларусаў. Мы – беларусы, мы – рэвалюцыянеры, мы - сацыялісты”- крэда народнікаў.
