Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларускай Літаратуры другой паловы ХІ...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
56.62 Кб
Скачать

Гісторыя Беларускай Літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя.

Забруцкі Ігар Нікалаевіч.

Уводзіны

З 1846 па 1903 год (зборник Янкі Лучыны “Вязанка”) - перыяд гісторыі беларускай літаратуры з другой паловы 19 ст.

.За 5 дзесяцігоддзяў у літаратуры адбыўся пераход ад тэм і вобразаў этнаграфічнасці да грамадскай самаасвядомасці. Пераход ад правінцыйнай літаратуры да нацыянальнай. У 50-60 гады актыўна працавалі А.Рыпінскі, Ю. Ляскоўскі і інш. Верш Каратынскага “Уставайце, братцы”, актыўнасць тагачаснага літаратурнага жыцця падкрэсліў рукапісны альбом. Сыракомля выступае з рэцэнзіямі на беларускія творы В. Дуніна-Марцінкевіча. Бел. Драматычны абразок “Падвячорак”. У 50-60 гады ўзнікае вялікая колькасць ананімных твораў на бел мове, пераважна гутаркі, прысвечаныя простым людзям.

Заснавальнік беларускай публіцыстыкі – Кастусь Каліноўскі, ён выдаў 7 лістоў “мужыцкай праўды” і “Пісьма з-пад шыбеніцы”.Практыка адмаўлення беларускага этнасу(заходнерусізм). Пасля паўстання актыўна збіраўся беларускі фальклор. Слоўнік бел мовы І. Насовіча. Пачала дзейнічаць Віленская археаграфічная камісія. Вядуць асветніцкую дзейнасць А. Кіркор,Заблоцкі (утварыў гурток “крывіцкі вазок”). У пачатку 80-х г актывізуецца дзейнасць беларускіх народнікаў, надрукавалі два нумара часопіса “Нёман”.

Элаіза Ажэшка – вядомая краёвая пісьменніца. Беларуская літаратура залежыла ад польскай. Багушэвіч быў ключавой постаццю канца 19 ст, ён выпрацаваў адметную стылістычную сістэму, здолеў рэалізаваць за мяжой некаторыя свае выданні (“Дудка беларуская”, “Смык беларускі”, “скрыпачка беларуская”).

Янка Лучына друкаваў свае беларускія творы ў альманахах і газетах. Зборнік “Вершы”, “Вязанка” выданы пасля смерці аўтара, апошні – групай студэнтаў.

На прыканцы 19 ст Ф. Тапчэўскі, А. Гурыновіч займаліся беларускай літаратурай, але іх творы не друкаваліся. З 1866 года ў Мінску выдавалася газета “Мінскі лісток”. У 90-я гады здзейснена некалькі выпускаў календароў, з’явілася шмат перакоадаў на бел мову. На мяжы 80-90 у розных гарадах Еўропы выдаюцца творы на беларускай мове. Актыўна перакладаў Абуховіч.

Дыскусіі наконт аўтарства паэмы “Тарас на парнасе”. У творчасці пісьменнікаў спалучалася тое, што ў інш літаратурах складала асобныя перыяды. Такая з’ява атрымала назву паскоранага развіцця. Пры паскоранасці назіраецца змешанасць стыляў. Паскоранасць – літаратурны эўфімізм.

Вінцэнт Дунін – Марцінкевіч (1808 - 1884)

Нарадзіўся на Бабруйшчыне. Маці была сястрой Б. Сестранцэвіча, які быў кіраўніком усіх каталіцкіх касцёлаў. У 1824 годзе закончыў павятоўскую гімназію, пасля паступіў у Пецярбургскі або Віленскі ўніверсітэт. У 1826 годзе Сестранцэвіч памёр. Пасля Д-М-ча мы бачым то ў Мінску, то ў Вільні (дзе ён працуе ў юрыдычнай канторы). У 1840 годзе набывае фальварак Люцынка, меў дом ў Мінску. Меў шмат сяброў, быў чалавекам рашучым. Пісаў драматычныя творы, сам іграў на сцэне. Маляваў, пісаў і выкладаў музыку, займаўся юрыспрудэнцыяй. Улады весь час ставіліся падазрона да яго. Былі паказанні, што ён падрабляў дакументы на шляхецтва. Пісаў для сялянства на беларускай мове. У сваёй творчасці зазываў да згоды і паразумення. Уся дзейнасць мела асветніцкі характар. На пачатку 1840-х напісаў тэксты некалькіх аперэт, але тэксты іх не захаваліся. Музыку для іх пісаў кампазітар С. Манюшка. Д-М стварыў лібрэта камічнай оперы “Ідылія”, выдаў у Вільні. 9 лютага 1852 года опера была пастаўлена ў Мінску (гэта дата – дзень нараджэння беларускага тэатру). У 50-я гады ён стаў цэнтрам мінскага культурнага жыцця. Выдадзены 4 яго паэтычныя зборнікі на беларускай мове: “Гапон”,”Вечарніцы”, “Апантаны”, “Цікавішся-прачытай”, “Дудар беларускі, або ўсяго па-троху”. З’явіліся рэцэнзіі ў Вільні, Варшаве, Пецярбургу. У 1857 г напісаў баладу і вершаваны аповед, тэксты былі надрукаваны пасля вайны.

Ён быў чалавекам, які ставіў перад сабой грандыёзныя планы. Бярэцца перакласці на бел мову паэму Міцкевіча “Пан Тадэвуш”, выступаў у якасці арганізатара беларускага культурнага жыцця. У Вільні былі выдадзены дзве песні “Пана Тадэвуша”. Выдадзены пераклад быў забаронены. Надрукавалі лацінскім шрыфтам, але чыноўнікі баяліся беларускага слова. Выдаў польскамоўнае гістарычнае апавяданне “Люцынка” у 1861 годзе. Ён блізка падышоў да пазіцыі этнацэнтызму. Падчас паўстання ўлады імкнуліся кантраляваць і адшукаць Д-М.

У 1854 г памерла першая жонка Д-М, пакінуўшы яму дзяцей. Яго дачка прымала ўдзел у дэманстрацыях. Яго арыштавалі, але не здолелі даказаць яго ўдзельніцтва ў паўстанні. Дачку Камілу выслалі. Два апошнія дзесяцігоддзі ён правёў у Люцнкі. Напісаў фарс – вадэвіль “Пінская шляхта”, паэму “Знак Свіслачы, або лёгкі сон” і інш.

  • Ён даказаў, што на беларускай мове ёсць каму пісаць

  • Паказаў, што ёсць дзеля каго пісаць

  • Ёсць свій прадмет адлюстравання і спецыфіка формы ўяўлення

  • Ужыванне беларускай мовы адкрое новы народ – “беларусы”

  • Адыграў адметную ролю ў развіцці бел тэатру. Яго імя носіць Магілёўскі тэат, вуліцы ў Мінску, Маладзечна і інш.

Драматургія Дуніна – Марцінкевіча

Першыя яго творы не захаваліся.

“Ідылія”. 1843 г. Камічная опера. У цэнтры патрыятычная тэма. Выразны ўплыў сентыменталізму, крытыкуецца ўплыў цывілізацыі. Гэты твор наватарскі, але працягваюцца традыцыі прыдворнага і школьнага тэатру. Фабула заснавана на прыездзе пана, падзеі адбываюцца на лоне прыроды. Паны размаўляюць па-панску, а сяляне – па-беларуску. Выкарыстаны матыў паненкі – сялянкі. Мова перасышчана прыказкамі і прымаўкамі. Д-М выконваў ролю Навума.

У 1870-м г друкуе камедыю “Залёты”. Асн. Рыса – прага да грошаў. Дэвіз - “золата – гэта ўсё”. Д-М паказаў шляхту высакароднымі, шчырымі людзьмі, ідэалізуе іх. Самыя жывыя персанажы – гэта адмоўныя вобразы. Дапаможную ф-цыю выконваюць ролі сялян. У апошняй сцэне – кульмінацыя. Д-М асуджае героя за тое, што ён не можа пакахаць. Аўтар выкарыстоўвае маналогі – характарыстыкі, звяртаецца да прымітыўных камічных сітуацый. Дабро святкуе перамогу.

“Ідылія” – твор сентыментальны, “Залёты” – больш рэалістычны.

“Пінская шляхта” вельмі цікава па кампазіцыі. Пры стварэнні вобраза выкарыстоўваецца гратэск. Адчуваецца каларыт мовы, героі раскрываюцца праз учынкі, а не праз характарыстыку. Гэты твор адрозніваецца ад іншых. Тут больш каламбураў, гульні слоў, таму ўзнікла праблема аўтарства. Па эстэтыцы гэта рэалістычны твор.

Драматургія Д-М паўсплывала на развіццё тэатраў.

Паэтычны эпас

6 Беларускамоўных паэтычных Зборнікаў. Паэзіі ўласцівы гутарка, анекдот. Ёсцт рысы драмы. Адсутнічае псіхалагізм. Па-рознаму праяўляецца лірызм.

“Гапон”

Узор паскоранага развіцця. Складаецца з 4 частак. Можна інсцэніраваць у некалькіх карцінах. Ёсць рысы сентыменталізму, класіцызму, рэалізму.

У яго творах ідэя патрыярхальнасці. Погляды грунтаваліся на прынцыпе этнаграфічнай дакладнасці. Большасць персанажаў надзелены каларытнымі беларускімі імёнамі. Яго творы арыентаваны на сялянскую аўдыторыю. У творах няма падтэкставых уяўленняў. Выразная сувязь з фальклорам. Сцвярджэнне рэлігійнай адасобленнасці роднага краю. Цікавыя адносіны да беларускай мовы. Ён ведаў яе дасканала. Польскамоўныя творы прасягнуты беларускасцю.

“Быліцы, расказы Навума”

Жнівень 1856 г. Твор складаўся з двух частак: “Злая жонка” і “Халімон на каранацыі”. Яны абагульнены ўступным словам. Кампазіцыйна – быліца ў быліцы. Д-М двойчы спрабаваў апублікаваць гэты твор. Адразу пасля напісання і праз 10 гадоў у 1867 годзе. Ва урадавай газеце “віленскі веснік”. Сам ён да гэтага твора ставіўся своеасабліва. Розныя даследчыкі па-рознаму прымаюць. Але агульна – гэты твор стаіць асобна. Першая частка – злая жонка – тыповае народнае апавяданне з маральна-дыдактычным характарам. Д-М эвалюцыяніраваў. Нацыянальная праблематыка, арыгінальная кампазіцыя ў другой частцы.Халімон ганарыцца Беларуссю, выступае ў якасці рэпрэзентатара. Гэта частка і напалохала цэнзуру. Дзеянне пасля крымскай вайны. Элемент інтрыгі. Падарожжа – вельмі папулярны тады жанр у беларускай літаратуры. Гэта даведнік пра расію. Д-М быў у Маскве. Тут ён праявіў сябе як асветнік. Адны даследчыкі бачуць у творы сатыру, іншыя – ён арыентаваны на даўнія царыстскія ілюзіі. Д-М спадзяваўся на фінансавую падтрымку сваёй творчасці, а яе маглі даць толькі улады ці тутэйшая шляхта. Калі гэтага не адбылося – цэнзар не падпісаў – ён тут жа пачаў перакладаць Пана Тадэвуша.

Польскамоўная паэма “Люцынка” была надрукавана ў 1861 г. У прадмове апавядаецца творчая гісторыя. Паэма напісана з вялікай любоўю да роднай зямлі. Рамантычны арэол. Сучаснікам трэба браць прыклад з продкаў. Героі надзелены многімі дабрачыннасцямі, амаль не маюць недахопаў. Перад намі – гісторыя кахання. Элементы дыдактызму. Шчаслівы фінал – дань сентыменталізму. Незвычайныя героі, неверагоднае па моцы каханне.

Беларусь у творчасці Сыракомлі

У. Сыракомля – псеўданім. Сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч. Нарадзіўся на Любаншчыне. Лічыў сябе ліцвінам. У гісторыю ўвайшоў як вернік Літвы. Паходзіў з дробнай шляхты. Вучыўся ў школах Нясвіжа і Навагрудка, займаўся самаадукацыяй. Працаваў у канцэлярыі Радзівілаў у Нясвіжы. Да 1844 г адносіцца яго літаратурны дэбют – напісаў 1-ю гутарку “Паштальён”. Ператварыўся ў прафесіянальнага пісьменніка. За 8 год напісаў некалькі зборнікаў гутарак і вершаў, перакладаў, выступаў публіцыстам. У 1852 г пераязджае ў Вільню. Жыве з фальварку Барэўшчына, які арандаваў у прафесара. Працуе ў жанрах падарожжа, нататкі,паэмы, лібрэта, драма, гіст паэма, гіст нарыс, турыстычныя наведнікі, дзённікі, вершаваныя камедыі. За 18 год ён напісаў і выдаў дзесяцітомнік яго паэзіі. Сябраваў з беларускімі пісьменнікамі. Шмат пісаў па-беларуску.

“Добрыя весці” – твор агітацыйны, вершаваная пракламацыя. 1853 г – “Вадроўкі па маіх былых ваколіцах”. Піша гістарычны нарыс “Мястэчка Мір”. Цудоўна ведаў беларускі фальклор. Гістарычны нарыс “Мінск”.Першая частка – агульны погляд на Мінск. Другая частка – хроніка Мінска (аўтар “слова пра паход Ігаравы” жыў у Мінску і тут жа яго напісаў). Апублікаваў 4 рэцэнзіі на творы Д-М. Прызнаны майстар гутаркі. Гутарка “Ілюмінацыя” – трагедыя жанчыны – мацеры. “Жменя пшаніцы” – 1856 г – казачны сюжэт.