Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы по стилистике.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
408.06 Кб
Скачать

5. Выбар слова. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Аб’ем і змест паняцця, выражаннага словам.

Слова мае 2 значэнні: прадметна-лагічная (тэрміналагічнае, слоўнікавае) і асацыятыўнае, якое рознае у кожнага чалавека. Пры выбары слова важна ўлічваць аб’ем і змест паняцця. З узбагачэннем зместу змяншаецца аб’ем. Лякарства-аспірын трэба не парушаць родава-відавых адносін.

6. Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай беларускай мовы. Эмацыянальна-экспрэсіўныя і функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.

Функцыянальна-стылістычныя тыпы лексікі.

Прыналежнасць слоў да ф.с. да вуснага ці пісьмовага маўлення надае яму адпаведную стылістычную афарбоўку.

Агульнаўжывальная лексіка. Аснова слоўнікавага складу беларускай мовы. Назвы прадметаў, з’яў паняццяў, дзеянняў, станаў. Агульнаўжывальныя словы — назвы найбольш звыклых і шырока распаўсюджаных прадметаў, з’яў, якасцей, дзеянняў. + міжстылевая, стылістычна не абмежаваная. Забяспечвае адзінства слоўнікавага складу.

У пэўных выпадках сітуацыях агульнаўжывальнае слова можа атрымаць пэўную стылістычную афарбоўку.

Размоўна-бытавая (у тым ліку прастамоўная і дыялектная). Ужываецца ў размоўным стылі, многа блізкіх да агульнаўжывальных слоў. У бел.мове — нельга правесці мяжу паміж а.ў. і р.б. лексікай. Многія ўжываюцца ў пісьмовым маўленні. У асноўным — гэта экспрэсіўныя словы, якія маюць дадатковыя вобразныя, ацэначныя адценні.

Прастамоўі. Найбольш экспрэсіўны тып, стылістычна зніжаныя словы (гніда, валацуга). Часцей за ўсе — адмоўнае значэнне. Могуць адрознівацца ад літаратурных фанетычна (во), словаўтваральна (вярбіна), граматычна (мадама). У літаратуры — сродак характарыстыкі.

Дыялектызмы. Словы і выразы з мясцовых гаворак.

Спецыяльная.

Грамадска-палітычная.

7. Стылістычная афарбоўка моўных адзінак. Большасці моўных адзінак уласціва акрамя асноўнага, прадметна-лагічнага значэння тая ці іншая стылістычная афарбоўка, танальнасць - канатацыя. Стылістычная канатацыя — адно з цэнтральных паняццяў стылістыкі. Канатацыя - дадатковыя да прадметна-лагічнага, і граматычнага значэнняў эмацыянальна-экспрэсіўныя або функцыянальныя асаблівасці семантыкі, якія «абмяжоўваюць магчымасці ўжывання гэтай адзінкі пэўнымі сферамі і ўмовамі зносін і тым самым нясуць стылістычную інфармацыю»( Кожынна).

Адрозніваюць: 1) эмацыянальна-экспрэсіўную і 2) фуншыянальна-стылістычную афарбоўкі.

Эмацыянальна-экспрэсіўная — дадатковыя якасці моўных адзінак, якія накладваюцца на іх прадметна-лагічнае значэнне. Віды: А) словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае элемент ацэнкі. Функцыя чыста намінатыўная ўскладняецца ацэначнасцю, адносінамі аўтара (напр., разява, лайдак, гарладзёр, пустабрэх, мазіла, валадар, усемагўтны). Звычайна адназначныя, ярка выражаная адмоўная або станоўчая экспрэсія не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях.

Б) мнагазначныя словы, якія ў сваім прамым значэнні стылістычна нейтральныя (напр., пра чалавека - мядзведзь, дуб, варона, слон, арол; піліць, грызці, капаць, міргаць і інш).

В)словы, у якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй, звычайна суфіксамі: мамуся, бабуля, галубок, сонейка, кветачка.

Функцыянальна-стылістычная - адлюстроўвае іх прыналежнасць да пэўнай сферы маўлення — стылю, тыпу або формы маўлення. Віды: А) агульнаўжывальныя і Б) функцыянальна абмежаванага выкарыстання.

Першыя свабодна ўжываюцца ва ўсіх стылях, тыпах або формах маўлення, другія — абмежавана, параўн.: вывучаць — даследаваць, прымета - сімптом. Лексічныя значэнні аднолькавыя, але першыя ўжываюцца ва ўсіх стылях, а другія — у навуковым, афіцыйна-дзелавым або размоўным.

Віды функцыянальна абмежаванага (ад сферы выкарыстання): паэтычныя. афіцыйна-дзелавыя, пупубліцыстычныя, тэхнічныя, спепыяльныя і інш.

Такім чынам, экспрэсіўна-эмацыянальныя супрацьпасгаўлены нейтральным; функцыянальна -стылістычныя - агульнаўжывальным. Таму тэрмін «нейтральны» трэба адрозніваць ад тэрміна «агульнаўжывальны», або «міжстылявы», «агульнастылявы».

Эмацыянальна-экспрэсіўная і функцыянальна-стыліс-тычная афарбоўкі шчыльна звязгщы паміж сабой, іх вельмі цяжка бывае аддзялщь адну ад адной, бо часта сумяшчаюцца. Напр., словы велічны, форум, жыццяпіс, дойлід, доблесны, штандар, славуты маюць эмацыянальна-экспрэсіуную афарбоўку ўрачыстасці, узвышанасці +гэта словы пісьмовай мовы.

Залежнасць:чым ярчэй эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова, тым вузейшае кола яго ўжывання, і чым слова менш эмацыянальна-экспрэсіўнае, тым шырэйшая сфера яго ўжывання, напр., гала-ва — кумпал, піць жлукціць.

Найбольш ужьшальныя ў мове тыя словыі якія складаюцьяе лексічнае ядро. Яны звычайна нейтральныя з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання і агульнаўжывальныя — з функцыянальна-стылістычнага

Функцыянальна-стылістычная афарбоўка слоў абумоўлена самой сістэмай мовы, яе грамадскім характарам, звязана з пастаянным ужываннем слова ў пэўнай сферы маўлення— вуснай ці пісьмовай, у функцыянальным стылі, дыялекце і г. д.

Вылучэнне разнавіднасцей мовы і функцыянальных стыляў магчыма дзякуючы аднароднай стылістычнай афарбоўцы моўных адзінак, якія ўжываюцца ў кожнай канкрэтнай разнавіднасці маўлення. Стылістычная афарбоўка не залежыцъ ад кантэксту, яна ўваходзіць у сэнсавую струн туру адзінак мовы, з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, як іх значэнне, і таму рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі.

Стылістычная памета не прычына не ўжаваць такое слова, бо падабраны агульнаўжывальны сінонім можа горш гучаць, чым слова з паметай.