Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-мастацтва вуснай традыцыі (ДЗЯРЖЭКЗАМЕН...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
145.92 Кб
Скачать

Тэма 24. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў

Змест і функцыянальнасць прыпевак да традыцыйных беларускіх танцаў: абрадавых, гульнявых, ілюстрацыйна-выяўленчых, побытавых. Музычна-харэаграфічная аснова танцавальна-прыпевачнай этнафоніі. Характэрныя стылістычныя рысы, музычна-выразныя сродкі і канцэртна-спаборніцкі стыль выканання прыпевак. (сіметрычнасць будовы музычнай фразы; дакладнасць рыфмы і рытма; вакальна-танцавальны, рухальны характар голасавядзення; святочнасць, клічнасць інтанацый). Сольная і гуртавая традыцыі выканання прыпевак.

Тэма 25. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні

Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні зімовага перыяду (“Каза”, “Яшчар”, “Бахар”, “Жаніцьба Цярэшкі”, “Халімон”, “Зязюля”, “Гусары”, “Падушачка”, “Заінька”, “Мак”, “Грушка”).

Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні веснавога і летняга сезонаў (“Проса”, “Мак”, “Явар”, “Старац”, “Удавец”, “Цар”, “Перапёлачка”, “Цяцерка”, “Баяры”).

Наяўнасць рэчытатыўна-сігнальнага і вакальна-танцавальнага тыпаў інтанавання.

Тэма 26. Танцавальны фальклор беларусаў як мастацкая сістэма.

Формы бытавання харэаграфічнай традыцыі ў сучаснай беларускай вёсцы (актыўная і пасіўная). Узаемасувязь падсістэм: карагод, танец, скокі. Карагодны комплекс танцавальнага фальклору. Функцыі карагодаў (абрадавыя, прымеркаваныя да абрадаў ці пэўнага часу, пазаабрадавыя). Жанравая спецыфіка карагодаў (песенныя, гульнявыя, танцавальныя). Характарыстыка стылю карагодаў.

Група познатрадыцыйных танцаў: традыцыйныя і асіміляваныя танцы. Групы пазаабрадавых танцаў: арнаментальныя, імправізаваныя, танцы-гульні. Танцы гуртавыя, парныя, сольныя. Сродкі мастацкай выразнасці танца – лексіка, кампазіцыя, структура, як складнікі стылю. Формы музычнага тсуправаджэння танца. “Лявоніха”, “Полька” ў сістэме танцавальнай аўтэнтыкі беларусаў.

Тэма 27. Народная інструментальная музыка.

“Голас” прылады, якая гучыць паводле народных уяўденняў. Успрыманне беларусамі музычнага інструмента як жывой істоты, якая здольна гаварыць, расказваць, спяваць, галасіць і нават крычаць. Вывучэнне народных музычных інструментаў у межах этнаінструментазнаўства, ці этнаарганалогіі. Даследаванні найвядомага спецыяліста ў гэтай галіне навукі на Беларусі – доктара мастацтвазнаўства Іны Назінай. Падзел па крыніцы гуку (адпаведна сістэматыцы Закса – Харнбостэля) беларускіх інструментаў на чатыры групы: самагучальныя, мембранныя, духавыя, струнныя інструменты. Звесткі пра выраб інструментаў, сольнае і ансамблевае выканальніцтва, гендэрныя і сацыяльныя характарыстыкі традыцыйных музыкаў-інструменалістаў Беларусі.

Тэма 28. Народная проза як від мастацтва.

Унікальнасць і архаічнасць жанру замоў. Замовы паводле тэматычнага прынцыпа: гаспадарчыя, ахоўныя, лекавыя, замовы, звязаныя з сацыяльным і сямейным бытам. Малыя жанры фальклору: прыказкі, прымаўкі, загадкі. Выкарыстанне малых жанраў беларускага фальклору як сродак красамоўства. Загадкі ў структуры іншых жанраў фальклору. Казкавая і няказкавая проза: легенды, паданні, сказы, прымхліцы. Інфарматыўная функцыя як вызначальны фактар няказкавай прозы. Празаічныя жанры як від мастацтва, іх выкарыстанне ў аматарскай творчасці і сцэнічнай практыцы.