Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-мастацтва вуснай традыцыі (ДЗЯРЖЭКЗАМЕН...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
145.92 Кб
Скачать

Тэма 20. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі

Прымеркаванасць выканання па часе: да перыяду зімняга посту (“піліпаўскія”, “за кудзеляй”, “на супрадках”); да перыяду веснавога посту (“запусныя”, “велікапосныя”, “вялічкі”). Павучальныя духоўныя вершы; народныя паданні гераічнага і гістарычнага характару; фалькларызаваныя сюжэты апакрыфічнай літаратуры. Перакліканне духоўных вершаў з баладнымі народна-песеннымі ўзорамі. Акустычнае асяроддзе і характар выканання паставых песень і балад (негучныя спевы ў закрытым памяшканні).

Тэма 21. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі

Тэматычныя групы песень, выконваемых у бяседзе: сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя балады, сацыяльна-бытавыя, жартоўныя, гульнёвыя і танцавальна-прыпевачныя. Музычна-выразныя сродкі, характэрныя для выканання кожнай з груп у этнафанічнай традыцыі розных рэгіёнаў. Функцыянальная палярнасць выканання бяседных песень: ад псіхалагічна-тэрапеўтычнай матывацыі да забаўляльнай, разгульна-гарэзлівай. Канцэртна-спаборніцкі стыль выканання масавых бяседных песень (т.зв. “спевы на гледача”).

Лірызаванасць і “далявая” шырыня “працяжных” паўночна-беларускіх песень, суладдзе галасоў ва ўнісонна-гетэрафонным стылі альбо ў шматгалоссі тыпу “ўторы”.

Палеская шматгалосная пазаабрадавая традыцыя: гетэрафоннае мысленне спеўнай суполкі ў раннетрадыцыйных бяседных песнях і дыферынцыраванае шматгалоссе ў “спевах з падводкай” познетрадыцыйнага песеннага пласта (лакальныя стылі “прамой падводкі” і падводкі “з закруткамі”). Спецыфічныя палескія выканальніцкія прыёмы распева: моцная (“галосная”), адкрытая падача гуку, акцэнтная арнаментацыя, устаўка складоў і агласоўка зычных, тэмбравае расшчапленне распяваемавых галосных гукаў, невыпяванне апошніх неакцэнтуемых складоў, глісандзіраванне і “закідванні” гуку. Варыятыўнасць спалучэння рэчытатыўна-вакальнага і сігнальнага тыпаў інтанавання.

Тэма 22. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка

Чумацкія, рэкруцкія, салдатскія песні. Характэрныя этнафанічныя рысы песень сялянскай вольніцы (драматызаваная манера выканання, тэмбрава-дынамічная палітра). Стыль мужчынскай харавой песні. Двух-трохгалоснае харавое выкладанне, прынцып аргнізацыі галасоў у палескай традыцыі “спеваў з падводкай”. Драматызаваныя рэгістравыя зрухі, акцэнтныя агласоўкі і воклічы (“Гэй!”). Эмацыйны змест і драматургія песеннага выказвання (абвостранае трагедыйнае ўспрыняцце чалавекам навакольнага свету; карціны развітання рэкрута з роднымі; абагульненыя вобразы чалавечай безвыходнасці).

Тэма 23. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні

Час выканання карагодаў: на працягу ўсяго года; найбольшая насычанасць – у веснавы і летні сезоны. Функцыянальная класіфікацыя карагодаў: абрадавыя каляндарныя (веснавыя - “ад Масленкі да Тройцы”; летнія – на Купалле (шэсце-абход двароў аднавяскоўцаў, абход жыта, карагоды вакол вогнішча і каля яго), у час зажынак і дажынак (ходзяць з песнямі вакол першай і апошняй капы зжатага хлеба); восеньскія (карагод вакол запаленай лучыны ў абрадзе “Жаніцьба Коміна”), зімовыя (Палескі калядны абход двароў аднавяскоўцаў, карагоды вакол членаў сям’і, якім прызначана велічальная калядка; хатнія цырымоніі “Жаніцьба Цярэшкі”, “Яшчар”, “Бахар” на Падзвінні); сямейна-абрадавыя (вясельныя цырымоніі: выпечка каравая (абход дзяжы і стала з караваем) і провады маладых да вянца (абход стала, ці ўсяго памяшкання); прымеркаваныя да абрадаў, пэўнага часу і абставін; пазаабрадавыя.

Формы рытуальных паводзін у абрадавых карагодах: шэсце, абход двароў, скокі праз вогнішча, качанне па зямлі ў жыце.

Пластычна-кампазіцыйнае ўвасабленне карагодна-гульнявой этнафоніі рэгіёнаў Беларусі (“шэсце”, “кругам”, “змейкай”, “крывы танок”, “сценка на сценку”, “ручаёк”, “зорачка”, інш.).

Жанравая класіфікацыя: песенныя (узоры абрадавай ці пазаабрадавай функцыі); гульнявыя (ілюстрацыйна-выяўленчыя, сюжэтныя карагоды); танцавальныя карагоды.

Музычна-стылістычныя асаблівасці: парныя (сіметрычныя) спалучэнні меладычных фраз, рэчытатыўны і вакальна-танцавальны тыпы галасавядзення. Сінкрэтычнасць карагода як дзеі (харэаграфія/гульня/песня/слова).