Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Прагр.-мастацтва вуснай традыцыі (ДЗЯРЖЭКЗАМЕН...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
145.92 Кб
Скачать

Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла

Перыяд гучання: ад заканчэння дажынкавых святкаванняў да Піліпаўскага посту.

Функцыянальнасць песень: суправаджэнне працоўных форм земляробчай восені (“яравыя”, “авясец”, “ільнавыя”, “ягады беручы”, “як мнуць проса”); жаночыя і дзявочыя спавяданні (песні лірычнай традыцыі: тэмы кахання, чакання сватоў, роздум дзяўчыны пра развітанне з родным домам і будучае жыццё на чужыне, скарга на цяжкі лёс у нялюбай сям’і мужа); кірмашовыя спеўныя спаборніцтвы (жартоўныя песні, лірычныя); пазаабрадавыя песні, якія выконваюцца “за кудзеляй”, “абы калі” (песенны рэрпертуар Гомельшчыны, паўднёвай Магілёўшчыны). Характэрны “восеньскі” змест песень Падзвіння. Шматсастаўнасць меладычнага стылю восеньскіх песень, індывідуалізацыя песеннага выказвання.

Тэма 16. Cямейна-абрадавы песенны цыкл

Адлюстраванне трох асноўных падзей жыцця чалавека – нараджэння, уступлення ў шлюб, смерці – у трох песенных цыклах сямейна-родавага круга: Радзінах, Вяселлі, Пахаванні. Радзінныя, вясельныя песні і пахавальныя галашэнні – як сацыяльна значныя практыкі ўсталявання і рэгулявання рытму быцця сямейна-родавай абшчыны.

Жанравая дыферынцыяцыя песень кожнага з цыклаў.

Тэма 17. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі

Адлюстраванне ў музычна-паэтычным змесце радзінных песень асноўнага сэнсу сямейна-абрадавай цырымоніі – далучэння дзіцяці да родавай і сямейнай абшчыны.

Асноўныя групы песень: велічальныя, лірыка-эпічныя (з элементамі баладнасці), жартоўныя, застольныя. Узвышаны, велічальна-віншавальны характар выканання песень нованароджанаму, яго бацькам і родным. Жартоўныя інтанацыі песень да бабкі-павітухі, кума і кумы. Дынамічна стрыманы, плаўна-апавядальны, дэкламацыйны стыль інтанавання радзінных песень. Рэгіянальныя адметнасці радзінна-хрэсьбіннага меласу: мелодыі пераважна бяседна-застольнага плана на Поўдні Беларусі, больш самастойныя па сваіх тыпах і музычным стылі напевы Віцебшчыны, Гродзеншчыны, Магілёўшчыны).

Тэма 18. Этнафонія вяселля на Беларусі

Развітасць комплекса вясельных абрадавых цырымоній, музычная разнастайнасць і насычанасць этнафанічнай партытуры вяселля. Драматургія вяселля, разгорнутага ў часе (на працягу некалькіх тыдняў) і ў прасторы (у хаце маладога, у хаце маладой).

Рэгіянальны каларыт этнафоніі вяселля. Асноўныя вобразна-эмацыянальныя сферы гучання вясельных мелодый: святочна-прыўзнятая, лірычна-журботная, апавядальная, драматычная, гарэзліва-жартоўная.

Рытмічныя тыпы вясельных песень і тэмбрава-дынамічны характар іх інтанавання (прыглушаны, унутрана напружаны каларыт палескага вяселля; гучная, рытмічна дынамічная, т. зв. “святочная” манера выканання на усходзе Беларусі; драматызаваная палітра вясельнага меласу на поўначы; лірычна-элегічны этнафанічны вобраз панямонскага вяселля).

Тэма 19. Пазаабрадавая песенная лірыка

Песні з умоўным прымеркаваннем да пэўнага часу ці абставін выканання. Сфера функцыянавання лірыка-эпічных жанраў: у рамках каляндарнай сістэмы (вяснова-летне-асенні працоўны перыяд: “як полюць”, “сенакосныя”, “лугавыя”, “лесавыя”, “пастухоўскія”, “ягадныя”; перыяды піліпаўскага і вялікага пастоў: балады павучальнага зместу, гераічныя і гістарычныя сюжэты) і па-за ёю (любоўныя, спавядальныя лірычныя песні “за кудзеляй”, “на супрадках”; бяседныя, кірмашовыя, жартоўныя, пірушачныя песні; казацка-сялянская сацыяльная лірыка, ваенныя песні). Тэматыка і характар выканання кожнага з тэматычных песенных цыклаў.