
- •Тлумачальная запіска
- •Змест тэарэтычнага блока Тэма 1. Мастацтва вуснай традыцыі: аўтэнтчычнасць і фалькларызм
- •Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў
- •Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі
- •Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.
- •Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі
- •Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі
- •Тэма 12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 14. Этнафонія жніва на Беларусі
- •Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла
- •Тэма 16. Cямейна-абрадавы песенны цыкл
- •Тэма 17. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 18. Этнафонія вяселля на Беларусі
- •Тэма 19. Пазаабрадавая песенная лірыка
- •Тэма 20. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 21. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі
- •Тэма 22. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка
- •Тэма 23. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні
- •Тэма 24. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў
- •Тэма 25. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні
- •Інфармацыйная частка Літаратура
- •Аўдыёграфія
- •Відэаграфія
- •Прыкладны пералік пытанняў
Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі
Прымеркаванасць валачобнага абраду да хрысціянскага свята Пасхі (пэўная нядзеля ў перыяд з 4 красавіка па 8 мая, у католікаў з 22 сакавіка па 25 красавіка).
Распаўсюджанасць валачобнага абраду на ўсёй тэрыторыі Беларусі, рэгіянальныя этнафанічныя ўзоры. Традыцыйны склад валачобнікаў (мужчынскі, пазней змяшаны). Агульныя рысы валачобніцтва і калядавання: абрадавы абход двароў групай спевакоў і музыкаў; змест тэкстаў, звязаных з пажаданнем ураджаю, дабрабыту і просьбай аб узнагароджанні; строгае прызначэнне песень пэўным групам слухачоў (песні-услаўленні гаспадароў і іх дзяцей, іх хаты і падвор’я); абходныя песні героіка-эпічнага плана; блізкасць напеваў па меладычных і структурных прыкметах.
Этнафанічныя асаблівасці валачобных спеваў: абавязковае чаргаванне сольнага запеву “пачынальніка” і харавога прыпеву “падхватнічкаў”; рухавасць, пругкасць напеваў рэчытатыўнага характару голасавядзення (рухальная дынаміка шэсця, марша) пры адсутнасці унутрыскладовых распеваў ці нязначным распеве складоў (прынцып “нота супраць складу”); канцэнтраванае (ва ўнісон, тэрцыю) гучанне мужчынскіх галасоў у сярэднім рэгістры; урачыстая прыўзнятая падача гуку “святочнага велічання”.
Стылістычныя прыкметы гераічнага канта, псальмы асобнай групы валачобных песень.
Познетрадыцыйны ўплыў прфесійнай музыкі на стылістыку валачобных песень (акордава-гарманічны від шматгалосся, кадансавыя нормы, замяшчэнне музычнага суправаджэння (дуды/скрыпкі гармонікам/акардэонам).
Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні
Прымеркаванасць абрадавага свята па часе (23 красавіка / 6 мая). Асноўныя тэматычныя цыклы юраўскіх песень: заклінанні Юр’я на ахову і прыплод жывёлы, на спрыянне росту жыта, траў, песні ва ўшанаванне веснавой прыроды.
Паўночныя этнафанічныя ўзоры: заклінальна-клічныя, велічальныя, віншавальныя, жартоўна пераасэнсаваныя песні.
Найбольш архаічны характар этнафоніі свята Юр’я паўночна-заходняй часткі Падзвіння (патрабавальная інтанацыйнасць заклінання-слова, суровае магічнае гучанне, напружана змрочны каларыт, дэкламацыйны характар голасавядзення пры каротка цэзураванай мелодыцы верша.
Велічальны, урачыста-прыўзняты зварот-гуканне Юр’я на Гродзенскім Панямонні. Напеўнае, шырокае, але стрымана раздольнае маўленне (Дзятлаўскі раён).
Формы адпраўлення абраду (абход і выган на пашу свойскай жывёлы; абход жытнёвага поля; звычай абрадавага абходу двароў з песнямі грамадою дзяўчат (Лідскі, Шчучынскі раёны).
Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі
Прымеркаванасць і працягласць траецкіх цырымоній па часе (кульмінацыйны перыяд росквіту веснавой прыроды (Зялёныя святкі) прыпадае на сёмы тыдзень пасля першай веснавой поўні (Сёмуха) і адзначаецца хрысціянскай царковой у гонар трыадзінства Бога Айца-Сына-Духа Святога (Тройца).
Шматмернасць і поліфункцыянальнасць абрадавых цырымоній траецкага тыдня: рысы земляробчага культу (услаўленне, ушанаванне квітнеючай прыроды і дзявочых раслінных татэмаў, абходы палеткаў, карагоды на вуліцы, у полі); сямейна-родавыя культы (пакланенне памерлым продкам (траецкія дзяды, частаванне “Куста”), рэшткі абрадаў-ініцыяцый у дзявочых кумленнях, завіванне вянкоў і варажба аб будучым замужжы).
Разнастайнасць абрадавага і песеннага афармлення траецкіх цырымоній ў розных этнаграфічных рэгіёнах: “Русальны тыдзень” на Гомельскім Палессі (карагоды і песні да “провадаў русалкі” у жыта); абрады “завівання-развівання бярозы” і кумлення ва ўсходніх раёнах Падняпроўя і Падзвіння ( “духаўскія” песні); абрадавае “зялёнае шэсце” - абход двароў на Брэсцкім Палессі (“куставыя” песні Пінскай, Столінскай, Іванаўскай этнафанічных традыцый).