
- •Тлумачальная запіска
- •Змест тэарэтычнага блока Тэма 1. Мастацтва вуснай традыцыі: аўтэнтчычнасць і фалькларызм
- •Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў
- •Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі
- •Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.
- •Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі
- •Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі
- •Тэма 12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 14. Этнафонія жніва на Беларусі
- •Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла
- •Тэма 16. Cямейна-абрадавы песенны цыкл
- •Тэма 17. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 18. Этнафонія вяселля на Беларусі
- •Тэма 19. Пазаабрадавая песенная лірыка
- •Тэма 20. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 21. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі
- •Тэма 22. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка
- •Тэма 23. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні
- •Тэма 24. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў
- •Тэма 25. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні
- •Інфармацыйная частка Літаратура
- •Аўдыёграфія
- •Відэаграфія
- •Прыкладны пералік пытанняў
Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.
Сугестыўна-інспірацыйны матывацыйны ключ этнафанічнай экспрэсіі абрадавых спеваў веснавога і летняга цыклаў. Арганізуючая, эмацыйна-рэгулюючая функцыі каляндарна-абрадавых спеваў у летні перыяд сельска-гаспадарчых работ традыцыйнай суполкі. Пабуджальны, заклінальны, велічальны характар спеўных выказванняў: масленічныя песні, гуканне вясны, юраўскія песні, велікодныя песні, траецкія песні, веснавыя карагоды, купальскія, жніўныя і дыжынкавыя песні, умоўна прымеркаваныя па часе і абставінах выканання песні (“лугавыя”, “лесавыя”, “за таварам” на пасьбішчы, інш.) і гульні. Этнафанічныя нормы абрадавых спеваў вяснова-летняга перыядаў: “галосныя” спевы ў акустыцы адкрытай прасторы прыроднага асяроддзя; тэмбрава-дынамічная напружанасць песенных выказванняў; гуртавыя спевы пераважна ў жаночым выкананні (акрамя валачобных і прымеркаваных па часе і абставінах выканання песень).
Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі
Прымеркаванасць і працягласць абрадавага свята па часе (апошні тыдзень перад Вялікім постам). Шматмерансць і поліфункцыянальнасць абрадавых дзей масленічнага тыдня: рытуалы земляробчага прызначэння, (провады зімы - элементы зімовага карнавалу ў асобных вёсках паўднёвага Падзвіння; паскарэнне надыходу вясны і забеспячэнне багатага ўраджаю - гушканне на арэлях, коўзанне з горак, абсыпанне снегам, спальванне саломы, карагоды, частаванне блінамі); дзеі, звязаныя з сямейна-родавымі культамі (звычаі “вадзіць маладую”, якая нядаўна выйшла замуж, “вешаць калодку” нежанатаму хлопцу, наведванне маладзіцай павівальнай бабкі).
Шматсастаўнасць цыкла масленічных песень: уласна абрадавыя (“як на качэлях гушкаюцца, “як калышуцца”, “як калодку чапляюць”, “як вясну гукаюць”, “гукалле”) і прымеркаваныя да святкавання Масленіцы (карагодна-скочныя, прыпеўкі-дражнілкі, жартоўныя песні і лірычныя, балады).
Веснавая дапасаванасць этнафоніі беларускіх масленічных песень: клічная, загукальная інтанацыя (сігнальнасць поклічаў-рэфрэнаў “Гу-та-та, гу-ля-лё!”, “Гу-ля-лё, рана маё!”, “Масленіца, масленіца!”; звонкая, адкрытая падача гуку (“вулачныя”, “галосныя” спевы на адкрытым паветры).
Этнафанічныя асаблівасці масленічных спеваў: манодыя, пластычнасць, узорыстасць меладычнай лініі, мяккасць інтанацыйных паваротаў пры устойлівасці складовай і музычна-рытмічнай формы ў выкананні масленак на Падзвінні; тэмбрава-фактурная насычанасць масленічнага меласу на Падняпроўі (дыяфонія “з пералівамі” ў традыцыі паўднёвага усходу і гетэрафонна-бурдонная арганізацыя галасоў у спеўнай суполцы поўдня).
Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі
Прымеркаванасць абрадавых загуканняў па часе (1 сакавіка – “на Аўдакею”, 9 сакавіка – “на Саракі”, 25 сакавіка – “на Благавешчанне”). Функцыянальнасць этнафоніі гукання вясны: сугестыя заклінання, патрабавання, велічання ў выкананні вяснянак. Жаночы, дзявочы, дзіцячы склад спеўнай суполкі загукальнага абраду. Унісонна-гетэрафонны стыль інтанавання вяснянак (полірытмічны тып манодыі на Гомельскім Палессі; “спевы з пералівамі” на Магілёўскім Падняпроўі). Акустычнае асяроддзе абрадавых загуканняў: на адкрытай прасторы (“на вуліцы”, “на ўзгорках”, “за вёскай”, “на беразе рэчкі”). Пластычнае ўвасабленне загукальнай этнафоніі: статыка, карагод, шэсце. Этнафанічныя асаблівасці веснавых загуканняў: тэмбравая, данамічная напружанасць фанацыі ў высокай тэсітуры (спевы на мяжы крыку на Гомельскім Палессі), непарыўнае інтанаванне рэчытатыўна-сігнальнага тыпу з доўгімі заключнымі фермата з глісандзіруючымі воклічамі ўгору (“Агу”, “Гый”, “Гу”) у фальцэтным рэжыме фанацыі.