- •Тлумачальная запіска
- •Змест тэарэтычнага блока Тэма 1. Мастацтва вуснай традыцыі: аўтэнтчычнасць і фалькларызм
- •Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў
- •Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі
- •Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.
- •Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі
- •Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі
- •Тэма 12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 14. Этнафонія жніва на Беларусі
- •Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла
- •Тэма 16. Cямейна-абрадавы песенны цыкл
- •Тэма 17. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 18. Этнафонія вяселля на Беларусі
- •Тэма 19. Пазаабрадавая песенная лірыка
- •Тэма 20. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 21. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі
- •Тэма 22. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка
- •Тэма 23. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні
- •Тэма 24. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў
- •Тэма 25. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні
- •Інфармацыйная частка Літаратура
- •Аўдыёграфія
- •Відэаграфія
- •Прыкладны пералік пытанняў
Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў
Клічнасць, пабуджальнасць, сугестыўнасць інтанавання каляндарна-абрадавых песень – як аснова магічнай практыкі калектыўных абрадавых дзей беларусаў. Музычна-выразныя сродкі этнафоніі каляндарна-абрадавага цыкла: дынаміка, стыль інтанавання, характар голасавядзення, тэмбрава-каларыстычныя асаблівасці. Тэхналагічны бок працэса этнафанацыі каляндарана-абрадавых песень: рэжымы работы гартані, пеўчая пазіцыя, апора гуку і разлік дыхальнага ціску, пеўчая атака, тэсітура выканання, міжрэгістравыя пераходы і рэзанансныя локусы. Калектыўнасць выканання каляндарна-абрадавых песень, традыцыйныя саставы спеўных гуртоў.
Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі
Прымеркаванасць калядавання-шчадравання па часе (25 снежны/7 студзеня – “на Каляды”, 1/14 студзеня – “на Шчадрэц”). Традыцыйны склад каляднай спеўнай суполкі: мужчынскі склад калядоўшчыкаў, жаночы, дзіцячы, змяшаны. Этнафанічная партытура каляднага абраду: агульныя абходныя калядкі, велічальныя песні гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцэ, гульня “Каза”, ражстоўскія канты. Інструментальнае суправаджэнне каляднага абраду (адзіночная і парныя дудкі, дуда, скрыпка, цымбалы, гармонік, бубен, шархуны, званочкі). Карнавальнасць светаадчування падчас калядных гульняў з “Казой”, “Буслам”, “Мядзведзем”, інш.
Унісонна-гетэрафонны стыль інтанавання абрадавых калядак, гамафонна-гарманічны стыль інтанавання ражстоўскіх кантаў. Акустычнае асяродззе калядных абрадавых спеваў: на адкрытан прасторы (“на вуліцы”, “на дварэ гаспадара”), у закрытым памяшканні (“у хаце гаспадара”). Этнафанічныя асаблівасці калядных спеваў: рэчытатыўны характар голасавядення, гучнае, “шумнае” выканальніцтва. Агульныя рысы і адрозненні калядак і шчадровак.
Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі
Агульнасць абрадавых падзей калядавання (шчадравання) на Палессі, карнавалізацыя насnрою спеўнай суполкі. этнафанічныя асаблівасці калядак і шчадровак мікрарэгіёнаў Брэсцкага Палесся: прыўзняты, велічальны характар этнафанацыі пры варыятыўнасці выкарыстання рэчытатыўнага і рэчытатыўна-вакальнага тыпаў інтанавання, у сярэднім і верхнім рэгістрах пеўчага голасу; напружання тэмбрава-дынамічная палітра гучання. Этнафанічны аналіз песень з улікам дыялектных норм вымаўлення.
Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні
Агульныя рысы драматургіі каляднага абходу на Поўначы і Поўдні Беларусі: дыферынцыраваная традыцыя выканання калядных песень (агульныя калядкі, песенныя велічанні членам сям’і, заключныя пажаданні і просьбы аб узнагароджанні); святочная, урачыста прыўзнятая вобразна-інтанацыйная сфера спеваў (інтанацыі заклікання, танцавальна-гульнёвыя рытмы). Адрозненні: адсутнасць маскіраваных персанажаў і разгорнутай абрадавай гульні з “Казой”.
Карнавальны модус мыслення ў тэтралізаванай абрадавай гульні “Жаніцьба Цярэшкі”: драматургія дзеяння, персанажы, дыферынцырваныя песні-“цярэшкі” (агульныя, “матцы”, “бабульцы”, “дзядульцы”). Гульнёвы настрой, гарэзлівасць спеўных выказванняў на “вяселлі для ўсіх”; рэчытатыўны, вакальна-танцавальны тыпы інтанавання.
