
- •Тлумачальная запіска
- •Змест тэарэтычнага блока Тэма 1. Мастацтва вуснай традыцыі: аўтэнтчычнасць і фалькларызм
- •Тэма 2. Функцыянальны змест каляндарна-абрадавай этнафоніі беларусаў
- •Тэма 3. Этнафонія калядавання на Гомельскім Палессі
- •Тэма 4. Этнафонія калядавання на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 5. Этнафонія калядных цырымоній на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 6. Этнафонія веснавога і летняга цыклаў.
- •Тэма 7. Этнафонія масленічных святкаванняў на Віцебскім Падзвінні і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 8. Этнафонія гукання вясны на Гомельскім Палессі і Магілёўскім Падняпроўі
- •Тэма 9. Этнафонія валачобнага абраду на Беларусі
- •Тэма 10. Этнафонія свята Юр’я на Гродзенскім Панямонні і Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 11. Этнафонія траецкіх цырымоній у рэгіёнах Беларусі
- •Тэма 12. Этнафонія Купалля на Віцебскім Падзвінні
- •Тэма 13. Этнафонія Купалля на Брэсцкім Палессі
- •Тэма 14. Этнафонія жніва на Беларусі
- •Тэма 15. Этнафонія восеньскага цыкла
- •Тэма 16. Cямейна-абрадавы песенны цыкл
- •Тэма 17. Радзінныя і хрэсьбінныя песні рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 18. Этнафонія вяселля на Беларусі
- •Тэма 19. Пазаабрадавая песенная лірыка
- •Тэма 20. Паставыя песні і духоўныя вершы рэгіёнаў Беларусі
- •Тэма 21. Этнафонія традыцыйнай бяседы на Беларусі
- •Тэма 22. Казацка-сялянская сацыяльная лірыка
- •Тэма 23. Карагоды і карагодна-гульнявыя песні
- •Тэма 24. Прыпеўкі да традыцыйных танцаў
- •Тэма 25. Абрадавыя і прымеркаваныя па часе і абставінах гульні
- •Інфармацыйная частка Літаратура
- •Аўдыёграфія
- •Відэаграфія
- •Прыкладны пералік пытанняў
Установа адукацыі
«Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў»
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы прарэктар
УА «Беларускі дзяржаўны
ўніверсітэт культуры і мастацтваў»
___________________Ю.П.Бондар
«____» ____________ 20____г.
БЕЛАРУСКІ ФАЛЬКЛОР: МАСТАЦТВА ВУСНАЙ ТРАДЫЦЫІ
Праграма дзяржаўнага экзамена
па спецыяльнасці 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках)
напрамку 1-18 01 01-05 Фальклор
Мінск 2012
Складальнік:
Т.А. Пладунова, старшы выкладчык кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
Рэцэнзенты:
Т.Б. Варфаламеева, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўста, этнаграфіі і фальклору імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь
В.В. Калацэй, кандыдат культуралогіі, дацэнт кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
Рэкамендавана да зацвярджэння:
Кафедрай этналогіі і фальклору Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
(пратакол № 8 ад 17.03.2011г.);
Навукова-метадычнай радай Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
(пратакол № __ ад _________ 2011г.);
Вучэбна-метадычным аб’яднаннем Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
(пратакол № __ ад _________ 2011г.);
Адказны за выпуск: ______________________
Тлумачальная запіска
Праграма дзяржаўнага экзамена «Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі» распрацавана для студэнтаў спецыялізацыі “Этнафоназнаўства”, якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці 1-18 01 01 Народная творчасць (па напрамках) напрамку спецыяльнасці 1-18 01 01-05 Народная творчасць (фальклор).
Дзяржаўны экзамен «Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі» з’яўляецца адным з выніковых этапаў выпускной кампаніі спецыялізацыі «Этнафоназнаўства», уключае шэраг патрабаванняў, якія маюць на мэце верыфікацыю ведаў, уменняў і навыкаў у галіне этнафоназнаўства і ў цэлым – кампетэнтнасці выпускаемых спецыялістаў па фальклору.
Дзяржаўны экзамен «Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі» з’яўляецца абагульняючым кантрольным этапам засваення студэнтамі спецыялізацыі «Этнафоназнаўства» наступных профільных дысцыплін: «Беларускі фальклор», «Тэорыя фальклору», «Фальклорны практыкум», «Этнафанічны практыкум», «Методыка арганізацыі фальклорнай дзейнасці», «Методыка экспедыцыйных этнамузыкалагічных даследаванняў», «Беларуская этнамузыкалогія». Гэтыя дысцыпліны былі накіраваны на падрыхтоўку кіраўніка аматарскага фальклорнага калектыва этнаграфічнага кірунку, спецыяліста па арганізацыі фальклорнай дзейнасці на дакументальнай аснове сродкамі мастацкай рэканструкцыі этнафанічнай традыцыі рэгіёнаў Беларусі.
У рамках курса студэнты на працягу 9 семестраў (з першага па пяты курс) вывучалі этнафанічныя, вусна-паэтычныя, харэаграфічныя традыцыі і выканальніцкія стылі рэгіёнаў Беларусі, набылі веды і навыкі па тэорыі і практыцы мастацтва вуснай традыцыі на аснове экспедыцыйных запісаў і фалькларыстычных даследаванняў; засвоілі формы і метады навучання традыцыйным відам мастацтва вусным шляхам.
Структура дзяржаўнага экзамена «Беларускі фальклор: мастацтва вуснай традыцыі» выглядае наступным чынам: тэарэтычнае пытанне; практычныя заданні па ўвасабленні абрадавай і пазаабрадавай этнафоніі рэгіёнаў Беларусі. Парадак правядзення дзяржаўнага экзамена можа вар’іравацца ў залежнасці ад методыкі выкладання кіраўніка курса: вусны тэарэтычны адказ, падмацаваны практычным увасабленнем (спевамі); альбо практычны паказ у форме канцэртнай праграмы асобна ад вуснага адказу.
Змест тэарэтычнага блока Тэма 1. Мастацтва вуснай традыцыі: аўтэнтчычнасць і фалькларызм
Мастацтва вуснай традыцыі: тэорыя і практыка. Паняцці “аўтэнтычны фальклор” і “фалькларызм”. Віды вуснай народнай творчасці і формы іх бытавання. Сучасны стан народных выканальніцкіх традыцый. Рэгіянальныя асаблівасці захаванасці этнафанічных традыцый. Механізмы перадачы традацыі ў культурнай практыцы вёскі, у сучасных урбанізаваных умовах.
Інструментальная і вакальная этнафонія беларусаў. Дэфініцыя «этнафонія», прапанаваная украінскім этнамузыколагам К.В.Квіткам у дачыненні да этнічнай спецыфікі тэмбравых асаблівасцей гуку, манеры выканання і асаблівасцей фразіроўкі ў народных спевах. Традыцыйны гукаідэал як інтанацыйна-тэмбравая мадэль музычнай традыцыі рэгіёна (арэала) і яе этнафанічныя характэрыстыкі (тэмбр, гукавышыннасць, дынаміка, спосаб гукавымання і фразіроўкі, тып голасавядзення, сваеасаблівасць інтанацы).
Гістарычная дынаміка выканальніцкіх стыляў рэгіёнаў Беларусі. Народныя выканальніцкія традыцыі ў аўтэнтычных фальклорных гуртах і ў мастацкай практыцы аматарскіх калектываў. Выканальніцтва як адлюстраванне ўзроўню майстэрства ў галіне траддыцыйнай мастацкай культуры. Карыфеі этнафанічных стыляў Беларусі.
Суадносіны сольнай і калектыўнай форм выканання ў этнафанічнай традыцыі рэгіёнаў Беларусі. Традыцыі ансамблевага выканання, формы суадносін сольнага і калектыўнага выканання ў абрадавай і пазаабрадавай этнафоніі Беларусі. Жанравая сфера жаночай і мужчынскай этнафанічных традыцый.
Традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады засваення этнафоніі ў спеўнай суполцы: спевы ў акустыцы замкнёнага памяшкання і аб’ектаў прыроднага асяроддзя; дыферынцыраваны і сінкрэтычны спосабы засваення структурных кампанентаў этнафанічнага матэрыялу (песеннага слова, музыкі, гульні, танца); вусны шлях пераймання этнафоніі метадам уключанага назірання (фальклорная экспедыцыя); праслухоўванне і этнафанічная транскрыпцыя аўтэнтычных песенных узораў (з дапамогай тэхнічных сродкаў) метадам безнаціраванага інтанацыйна-фанетычнага мадэлявання гукавых структур з фіксацыяй дынамічных, артыкуляцыйных і тэмбрава-фактурных параметраў выканання музычна-паэтычнага тэкста.