Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Розніца паміж ведамі і мудрасцю.

Навуковыя веды-- інтэрнацыянальныя, так як яны аднолькавы для ўсіх краін і народаў, а мудрасць, наадварот, глыбока нацыянальная. Яна уключана ў лексіку, фанетыку, прысутнічае ў афарызмах, прымаўках, казках і ўтрымлівае ў сабе маральны змест. Пагэтаму да адных і тых самых сітуацый людзі розных народаў ставяцца па--іншаму. Мудрасць--гэта "гутарка" аб жыцці, аб ягоным сэнсу, а жыццё ва ўсіх народаў рознае. Родная мова на якой вядзецца гутарка аб жыцці--гэта ўнутраная мудрасць народа. У прагнозах, мудрасць заўсёды перасцерагае ад якіх-небудзь непрадказальных дзеянняў і робіць гэта зыходзячы з гістарычнага вопыту. Навука не можа перасцярагаць сябе ад якіх-небудзь нечаканасцей; пакуль новыя веды не атрыманы, то і перасцярагаць няма ад чаго. Калі новыя веды і атрыманы, то гэта не азначае што магчыма прадказаць ўсе іх наступствы. Навуковыя прагнозы могуць спраўджвацца толькі ў тым выпадку калі збліжаюцца паміж сабою тэарэтычныя веды, каштоўнасці мастацтва, літаратуры, мовы, пазанавуковыя веды з міфаў, легендаў, казак.

Амерыканскі філосаф Томас Кун ў кнізе "Структура навуковых рэвалюцый"(1963г.) адзначаў што навуковыя рэвалюцыі, пераглядаюць ўвесь змест навукі. Калі назапашваюцца такія веды, якія немагчыма пратлумачыць існуючымі навуковымі парадыгмамі (ўзорамі) тады ўзнікаюць новыя гіпотэзы, як аснова новай парадыгмы. Рэалізацыя гіпотэзаў залежыць ад двух фактараў:

унутраныя фактары-гэта эксперыментальная праверка новай гіпотэзы, яе ўнутраная, лагічная несупярэчнасць, яе здольнасць пратлумачыць і старыя і новыя факты; знешнія фактары- гэта фінансы, палітычная, эканамічная, вайсковая зацікаўленасць ў рэалізацыі навуковых адкрыццяў. Знешнія фактары праяўляюцца праз суб'ектыўнасць. Напрыклад, аўтар не лепшай гіпотэзы, але які мае "доступ" да начальства, да ўладаў у пытаннях публікацый, правядзення эксперыментаў, фінансавання і г. д. можа навязваць грамадству свае суб’ектыўныя навуковыя погляды. Пагэтаму ў грамадствах, замест дыктатуры царквы ці дыктатуры пралетарыята, можа паспяхова быць дыктатура навукі, як у станоўчым так і ў адмоўным плане.

Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.

Тэрмін тэхніка сустракаецца ўжо ў працах Платона і Арыстоцеля ў сувязі з аналізам імі прадметаў створаных чалавекам. Выражэнне "філасофія тэхнікі" ўпершыню выкарыстаў нямецкі філосаф Эрнэст Каппа(1808--1896) ў сваёй працы "Асновы філасофіі тэхнікі". Яшчэ ў Антычнасці аформілася тэорыя падражання (грэч. – мімесіс) аб тым, што чалавек з самага свйго пачатку навучаўся тэхніцы ў прыродзе. Дэмакрыт адзначаў, што людзі – вучні павука ў ткацкім і партняжным рамёслах, вучні ластавак ў пабудове жытла і вучні спеўных птушак у спяванні. Амерыканскі філосаф Льюіс Мэмфард (1895 -- 1990) ў працы "Тэхніка і прырода чалавека" сцвярджаў што тэхніка развівалася не столькі дзякуючы чалавечай працы, колькі ад уздзеяння міфа, гульні, фантазіі, розных форм рытуала, песні, танца, забаваў чалавека. "Тэхніка” (ў пер.з ст.гр.:) - мастацтва, умельства, майстэрства, як паняцце утрымлівае два сэнсы:

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]