Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Законы і іх сутнасць.

З філасофскага разумення: закон-- гэта неабходная, ўстойлівая і паўторная сувязь паміж прадметамі, працэсамі і з'явамі. Існуе вялікая колькасць законаў і іх класіфікацый.

1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:

а).прыродныя якія характарызуюцца вялікай абагуленасцю і ў часе і ў прасторы. Напрыклад, праяўленне закона зберажэння і ператварэння энэргіі, праяўляецца ў прыродзе ва ўсе часы і ўсюды, хоць як закон ён сфармуляваны толькі ў сярэдзіне 19ст.

б)матэматычныя, лагічныя, граматычныя законы.Яны з'яўляюцца суб'ектыўнымі, так як яны афармляюцца як і само чалавечае пазнанне толькі з узнікненнем чалавечай думкі і мовы. Па-за думкай і мовай гэтыя законы праяўляцца не могуць. Яны выступаюць як інструмент у пазнанні прыродных законаў. Без законаў логікі, матэматыкі і граматычных нормаў, немагчыма было б, напрыклад, сфармуляваць прыродназнаўчы закон зберажэння і ператварэння энэргіі.

в).законы грамадства з'яўляюцца сінтэзуючымі. Гэта законы палітыкі, права, маралі, мастацтва. Яны злучаюць ў сябе законы прыроды, логікі, матэматыкі, граматыкі з каштоўнаснымі прынцыпамі якія ўласцівы кожнаму этапу развіцця грамадства. Напрыклад, эканамічны закон попыту і прапановы ўбірае ў сябе не толькі чыста эканамічныя параметры, але таксама абавязкова ўлічвае народныя і рэлігійныя традыцыі, нормы ў адзенні , харчаванні і г. д.

г).юрыдычныя законы рэгулююць нарматыўна--практычную дзейнасць паміж грамадзянінам і дзяржавай, адносіны паміж людзьмі, міжнародныя стасункі, правы і абавязкі грамадзяніна.

д).філасофскія законы з'яўляюцца найбольш агульнымі і самымі шырокімі так як яны ўключаюць ў сябе ўсе вышэйузгаданыя законы. Напрыклад, дыялектычны закон перахода колькасных змяненняў у якасныя мае сваё праяўленне і ў прыроднай сферы, і ў грамадскіх адносінах, і ў лагічных прынцыпах, правілах і законах.

2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:

а).дынамічныя--гэта законы дзеяння сіл: механічных, электрамагнітных, гравітацыйных. Гэта законы жорсткай дэтэрмінацыі. Тут спрацоўвае лінейная скіраванасць іх дзеяння: ад прычыны да выніка. Дынамічныя законы з'яўляюцца асновай класічнай механікі, дзе ведаючы прычыну можна прадказаць вынік і наадварот па выніку можна зрабіць ўяўленне аб прычынах. Дынамічныя законы спрацоўваюць не толькі на ўзроўні механікі, але, напрыклад, і ў юрыспрудэнцыі. Ў вышуковай дзейнасці ключавымі момантамі з'яўляюцца канстатацыя вынікаў і шуканне прычынаў.

б).статычныя законы( status --з лац. стан ) Яны разглядаюць ўсё сістэмна і пагэтаму прадказанні тут носяць толькі верагоднасны характар і пры дапамозе іх можна асэнсоўваць выпадковыя з'явы. Гэта тлумачыцца тым, што ў статычных калектывах, ці ў масавых падзеях ( напрыклад, вялікая колькасць малекул; асобін у біялагічных папуляцыях; людзей ў калектывах ).існуе вялікая мноства выпадковых фактараў. Згодна статычнага разумення, напрыклад, ўраджайнасць агракультур залежыць не толькі ад догляду і апрацоўкі глебы, але і ад прыродных выпадковасцей.

Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.

1) пачуццёвае пазнанне - гэта працэс адлюстраванне ўсіх з'яваў пры дапамозе органаў пачуццяў(зрок,слых,смак..),без якіх чалавек не здольны ні пазнаваць, ні думаць ўвогулле.

2) рацыянальнае пазнанне з (лац.: ratio - розум ) - гэта працэс адлюстравання ўсіх з'яваў пры дапамозе розума, асабліва на ўзроўні абстрактнага здумлення, праз якое толькі і магчыма аналізаваць, пазнаваць сутнасць і зразумець змест прадмета. Нямецка – амерыканскі філосаф 20ст. Эрых Фром адзначаў: розум - гэта здольнасць чалавека спасцігаць ўсё думкай, а інтэлект--гэта здольнасць, з дапамогай думак, маніпуляваць вобразамі, падзеямі, фактамі і г. д.

3) пачуццёва - рацыянальнае пазнанне - гэта пераход ад пазнання знешняга боку прадметаў і з'яваў да пазнання сутнасці іх, а гэта ёсць нішто іншае, як узаемадзеянне пачуццёвага і рацыянальнага ў пазнанні. Пазнанне нельга зводзіць толькі да пачуццёвага, ці толькі да рацыянальнага. Пачуцці заўсёды афарбаваны момантам рацыянальнага і наадварот розум толькі і функцыянуе на аснове вынікаў пачуццёвага вопыту. Напрыклад, колькі б разоў чалавек на рацыянальным ўзроўні не ўяўляў бы сонечнае зацямненне яго яшчэ трэба засведчыць зрокава. У гісторыі філасофіі існавалі два напрамкі, якія перабольшвалі ці пачуццёвасць, ці рацыянальнасць: Эмпірызм (эмпіріо з.ст.гр.--вопыт ), сінонімам якога выступае сенсуалізм (sensus—з лац.--пачуцці), Эмпірыкі зводзілі ўвесь змест пазнання да той інфармацыі, якая паступала ад органаў пачуццеў. Англійскі філосаф - эмпірык Джон Локк (1632--1704 ) упадабляў чалавечую душу чыстай дошцы; душа чалавека ад нараджэння не запоўнена аніякай інфармацыяй і памяць не перадаецца яму па спадчыне, як гэта існуе ў жывёльным свеце. Толькі пасля нараджэння чалавек атрымлівае, праз уласныя пачуцці, нейкую інфармацыю, якая і складае змест чалавечай душы і памяці.

Рацыяналізм--прытрымліваецца супрацьлеглага погляду. Тут рашаючая роля належыць толькі розуму. Пры гэтым рацыяналісты адзначалі здольнасць абстрактнага здумлення ствараць адны абстракцыі на аснове другіх абстракцый. Напрыклад, у выніку складання двух абстракцый кшталту "2+3" народжваецца новая абстракцыя-- лічба "5". Такога рода прыкладамі рацыяналісты паказвалі сілу чалавечага інтэлекта, ягоную іманентнасць г. зн., што розум здольны самастойна, са сваіх унутраных магчымасцей ствараць новыя думкі. Значыць, ні акаляючае асяроддзе, ні іншыя людзі і нават адукацыя чалавека актыўна не ўздзейнічае на працэс з'яўлення новых думак.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]