Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Вопытна--індуктыўны метад.

Згодна Ф.Бэкана (1561 -1626) з адзінкавых думак,фактаў, выказванняў робіцца абагуленая выснова. Ён крытыкаваў як вузкіх эмпірыкаў, якія недаацэньваюць ролі чалавечага розуму, так і рацыяналістаў, якія ігнаруюць значэнне эмпірычных (пачуццёвых) паказчыкаў. Ф.Бэкан трапна параўноўваў эмпірыкаў да мурашоў, якія толькі збіраюць і карыстаюцца сабраным. Эмпірыкі разумеюць пад вопытам умельства збіраць факты і не ўмеюць іх абагульняць. Рацыяналісты, упадабляюцца павуку, які з самога сябе тчэ павуцінне, і выводзяць ісціны з розума, з логікі, што і прыводзіць іх да грэбавання эмпірычнымі фактамі. Пчала выбірае сярэдняе: яна дастае матэрыял з кветак поля, лесу і саду і пераапрацоўвае яго ў мёд. Метад пчалы дазваляе набліжацца да пазнання прыроды рэчаў, да салодкага мёду ісціны. Пагэтаму найлепшым метадам пазнання з'яўляецца вопытна - індуктыўны, ў якім чалавечы інтэлект атрымлівае першасную інфармацыю толькі эмпірычна (вопытна), а затым тэарэтычна пераапрацоўвае яе. Гэта і ёсць лагічнае здумленне.

Разуменне індукцыі ў Бэкана ўключае ў сябе лагічныя аперацыі: аналіз, сінтэз, аналогіі, выключэнні, якія і ёсць асновай для атрымання дакладных ведаў. Індукцыя можа быць поўнай: калі магчыма пералічэнне ўсіх фактаў(ў гэтым горадзе ўсе лекары--англічане) і няпоўнай, калі колькасць фактаў бязмежная і выснова носіць верагоднасны характар (усе лекары--прафесіяналы). Няпоўныя ісціны яшчэ называюцца навуковымі і яны з'яўляюцца незавершанымі: верагоднасць фактаў не дае права катэгарычна гаварыць аб ісцінасці навуковых абагульненняў ці адкрыццяў. Верагоднасны характар навукі можа пераадольвацца толькі праз назапашвання новых фактаў. Індукцыя, ў адрозненні ад дэдукцыі, пашырае магчымасці чалавечага пазнання. Бэкан імкнуўся знайсці больш аб'ектыўны варыянт індукцыі, чым яе традыцыйны варыянт "індукцыя праз простае пералічэнне" ці "пералічальная індукцыя" якая можа быць праілюстравана наступнай показкай: аднойчы перапісваліся ўсе домаўладальнікі ва ўэльскім паселішчы, і першы жыхар якога запытаў перапісчык, назваў сябе Уільямам Уільямсам, тое самае было з другім, трэцім і г. д. Перапісчык сказаў. "значыць яны ўсе тут Уільямы Уільямсы, я іх ўсіх так і запішу", але ён памыліўся, бо сярод усіх Уільямаў Уільямсаў , там быў яшчэ і адзіны Джон Джонсан. Гэта паказвае, што можна прыйсці да неправільных высноў, калі шукаць ісціну праз індукцыю як простае пералічэнне фактаў. Метад Бэкана з'явіўся асновай у развіцці індуктыўнай логікі, згодна якой спачатку аналізуюцца ўсе адзінкавыя факты; з шэрагу іх выводзяцца абагуленыя факты і такім чынам дасягаецца пераход ад індукцыі да дэдукцыі.

Дэдуктыўны метад; Дэдукцыя (з лац,:deduktio – вывядзенне) – гэта пераход ад агульнага да прыватнага; ў лагічным плане дэдукцыя – гэта пераход ад лагічных пасылак да іх розумазаключэнняў. Напрыклад: пасылка “ўсе людзі дыхаюць лёгкімі” “N – чалавек” Значыць N дыхае лёгкімі”. Усе навукі, якія існуюць як вынікі нейкіх агульных прынцыпаў, пастулатаў, аксіёмаў -- дэдуктыўныя: матэматыка, тэарэтычная механіка, асобныя раздзелы фізікі і г. д. Ф. Бэкан лічыў дэдукцыю толькі другасным метадам, так як яна не адкрывае новыя факты. У нашым прыкладзе і ўсе людзі дыхаюць лёгкімі і асобны чалавек дыхае лёгкімі. Сапраўдныя веды дае толькі індукцыя. Нямецкі матэматык, філосаф 18ст. Г. Лейбніц, наадварот даказваў: калі дэдукцыя не дае “новых фактаў”, то яе высновы з’яўляюцца ісцінымі ва ўсіх выпадках.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]