
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
Новы час, характарызуецца заняпадам аўтарытэта царквы і адначасовым ростам аўтарытэта навукі. Англійскі матэрыяліст Фрэнсіс Бэкан(1561--1626)--прадстаўнік філасофіі Новага часу, пачынальнік эмпірызма ( з ст.гр.: вопыт) – гэта напрамак у тэорыі пазнання, дзе ў якасці галоўнага прызнаецца пачуццёвы вопыт, які ўзнікае праз (зрок, слых, смак і г. д.). Асэнсаванне чалавечага вопыту прысутнічае ў працы Бэкона "Новы Арганон", як процівага арыстоцелеўскаму трактату "Арганон"-- узору фармальнай логікі. Задача філасофіі--стварыць навуку, заснаваную на вопыце і эксперыменце, і карысную для чалавека. Бэкан упершыню абгрунтаваў неабходнасць эксперымента пры вывучэнні прыродных з'яваў, а таксама запачаткаваў сцыентызм (лац.: scientia -навука, веды) -- прызнанне, што толькі навука, а не бог, з'яўляецца прычынай і зарукай чалавечага пазнання. У Новы час, Бэкан -- першы сістэматык навук, згодна якога: памяць знаходзіцца ў аснове гісторыі; уяўленні прысутнічаюць ў аснове паэзіі і мастацтва; розум складае аснову для філасофіі і прыродазнаўчых навук. ( ў антычнасці першым сістэматыкам навук быў Арыстоцель.)
Згодна Ф. Бэкана перад навукай існуюць перашкоды ў форме чатырох прывідаў ці ідалаў:
1) прывіды рода: людзі вераць, што іх мэты супадаюць з мэтамі прыроды. Напрыклад, чалавек не жадае для сябе смерці і ён шчыра верыць, што і ў прыродзе павінна існаваць такое ж самае жаданне. Прывіды рода ўзнікаюць і ад таго, што чалавек, не вывучыўшы элементарную структуру прадмета жадае разабрацца ў ягоных глыбінных структурах. Выснова: пачатак усяго складанага, ўсяго таемнага прысутнічае ў самым элементарным прыродным факце.
2) прывіды пячоры: ў кожнага чалавека ёсць свая ўласная пячора (паводле Платона) г.з. суб'ектыўны ўнутраны свет, які існуе дзякуючы індывідуальнасці, адукаванасці, прафесіі, выхаванню чалавека. Бэкан ўпадабляў зямное жыццё тым ценям, якія ўзнікаюць, калі чалавек глядзіць з пячоры і бачыць толькі іх, а не рэальныя прадметы, з якіх узнікаюць гэтыя цені. Пагэтаму суб'ектыўныя вобразы прадметаў скажаюць сапраўднае ўспрыняццё рэальных прадметаў і прыроды ў цэлым.
3) прывіды кірмашу: гэта тыранія слоў; людзі не ўсведамляюць , што прадметы і словы якія абазначаюць гэтыя прадметы не адно і тое ж самае. Паводле Ф. Бэкана людзі аб'ядноўваюцца праз словы, а словы творыць натоўп. Пагэтаму словы змешваюць ўсё і выклікаюць непатрэбныя спрэчкі, як на кірмашах. Гэты прывід ўзнікае таксама і ад брыдкаслоўя.
4) прывіды тэатра: людзі вераць ў змест сваіх летуценняў. З другога боку чалавек ніколі не раскрывае сваю сутнасць і ў штодзённасці паводзіць сябе, як актор у сцэнічнай ролі.
Сенсуалізм ( франц.:sensualisme ад лац.: sensus) -- пачуцёвасць; яна паведамляе чалавеку толькі пра яго уласны стан, а не аб знешніх прадметах , якія з’яўляюцца прычынамі гэтага стану. Сенсуалізм кіруецца правілам: няма нічога ў розуме, чаго раней не было ў пачуццях.
Рацыяналізм (лац.:.rationalis – разумны; ratio – розум) у супрацьлегласць эмпірызму і сенсулізму прызнае розум у якасці асновы пазнання і паводзін людзей. Сістэмны рацыяналізм афармляецца ў 17 – 18ст. (Р. Дэкарт, Б. Спіноза, Г. Лейбніц) ў выніку развіцця матэматыкі і прыродазнаўства. У тым выпадку,калі розум прызнаецца ў якасці адзінай крыніцы ведаў і ігнаруецца пачуццёвасць, то ўзнікаюць крайнасці:
а) прызнаюцца г. зв. “прыроджаныя ідэі”, якія не ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту праз (зрок, слых…..), а існуюць у чалавека ад нараджэння, напрыклад, матэматычныя ідэі.
б) адбываецца разрыў паміж пачуццёвасцю чалавека і яго рацыянальнасцю г. зн. адмаўляецца здольнасць розума ствараць абстракцыі,выконваць абагульненні, аналіз, сінтэз і г. д.
ПАНЯЦЦЕ МЕТАДА. КЛАСІФІКАЦЫЯ
МЕТАДАЎ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЦІ.
Метад (грэч.metodos) – спосаб дасягненне нейкай мэты. Існуюць філасофскія і навуковыя метады. У філасофіі гэта спосаб пабудовы і абгрунтавання філасофскіх ведаў. Адрозненне філасофскага метада ад навуковага ў тым, што сутнасць філасофіі не можа быць спасцігнутай праз назірання і эксперымент. Для зразумення філасофіі існуюць спецыфічныя метады філасофскага пазнання:
а) дыялектычны метад, які узнікае ужо ў антычнасці ў межах сакратаўскага дыялога (ст.грэч.dialego) - уменне весці гутарку; размова.
б) метафізічны метад афармляецца ў эпоху Новага часу, калі пад уздзеяннем эксперыментальнага прыродазнаўства змяняецца малюнак свету.
Пачынаючы з Новага часу фармуюцца таксама класічныя метады навуковага даследвання: індуктыўны і дэдуктыўны.