Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Філасофія бяспекі

Спецыфіка сучасна – інфармацыйнага грамадства змушае па - новаму паглядзець на суадносіны паняццяў “інфамацыя” – “небяспека”; “інфармацыя” – “бяспека”, як асновы для раскрыцця механізмаў узнікнення небяспекі. Бяспека шматгранна і яна ахоплівае самае шырокае кола праблем: эканоміку, палітыку, экалогію, культуру, інфармацыю і г.д. Сучаснае грамадства ўвайшло ў зону гэтак званых “мегарызык”, з якіх узнікае страх за біялагічнае і сацыяльнае існаванне індывідума. Страх можа зыходзіць з сапраўднай, ці ўяўнай крыніцы. Упаняційных адносінах: 1)“небяспека” выражае стан грамадства, ў якім заключана пагроза яго быццю.

2)“бяспека” – дзейнасць, якая забяспечвае ўстойлівае развіццё грамадства і дзяржавы праз: а).мінімізацыю рызыкі прыроднага і тэхнічнага паходжання.

б).высокатэхналагічнай мадэрнізацыі прыроднага, прамысловага, абарончага, інфармацыйна – адукацыйнага, медыцынскага комплекса.

в).каардынацыя аператыўнага рэгулявання пад час ухілення наступстваў катастроф, патэнцыяльных пагроз знешнега і ўнутранага характара.

3) інфармацыя – гэта вынік рэфлексіі жывой матэрыі (магчыма, не толькіў яе бялкова – нуклеінавым варыянце) на ўздзеянне матэрыяльных структур, якія ўспрымаюцца ў якасці кода”

На сённяшні дзень цікаўнасць філасофіі да інфармацыі тлумачыцца шэрагам прычын:

па – першае: існуючая інфармацыя патрабуе яе класіфікацыі, дакладнасці, павышэння прапускной здольнасці пры яе перадачы, па – другое, у сацыяльных тэхналогіях неакрэсленасць інфармацыі можа прыводзіць да маніпулявання грамадскай і індывідуальнай свядомасцю.

З сярэдзіны 60-х гадоў ХХст. філасофія пачала страчваць інтарэс да глыбокіх метафізічных і анталагічных праблем, а пераключылася непасрэдна на праблему чалавека. Складвалася ўражанне, што “навука мудрасці” ўзялася напрамую даследаваць унутраны свет чалавека без аналіза прыроды і грамадства. У той самы час без філасофскай рэфлексіі прынцыпаў арганізацыі і функцыянавання самога здумлення практычна стала немагчыма “думаць аб свеце”. І толькі апошняя чвэрць 20 ст. пачала думаць не толькі аб дасягненнях чалавецтва (якіх безумоўна шмат), але і аб небяспеках якія яго падпільноўваюць . Ва ўсе часы чалавецтва займалася атрыманнем інфармацыі, з акаляючага свету, яе пераапрацоўкай і выкарыстанняем ў практычных дзеяннях, не заўсёды ўсведамляючы гэта. Усведамленне адбылося толькі ў 20ст., з моманту афармлення кібернэтыкі ,як навукі, з яе асноўнай ідэяй : адзінства працэсаў кіравання і пераапрацоўкі інфармацыі ў складаных сістэмах. Пагэтаму “ўспомніліся” дзве метафізічныя праўды з антычнасці: бяспека і небяспека.

Чалавек істота інфармацыйная (Homo informaticus) без генерыравання і выкарыстання інфармацыі ён ператвараецца ў фізічны прадмет. У свой час Арыстоцель сцвярджаў: “усе людзі ад прыроды імкнуцца да ведаў”; “усё існае: ўспрымаецца пачуцёва, ці спасцігаецца розумам”. Інфармацыя (веды) – ядро свядомасці; гэта тая субстанцыя, якая робіць чалавека чалавекам, а грамадства ў гэтай якасці з біялагічнага віда пераходзіць на якасна іншы віток развіцця.

Інфармацыя - аснова прыняцця мэтазгодных задач, а развявання і іх рэалізацыя практычна складаюць сутнасць жыццядзейнасці чалавецтва. У свой час Норберт Вінер, адзін з стваральнікаў кібернэтыкі, заўважыў: “дзейна жыць – гэта значыць жыць, валодаючы правільнай інфамацыяй” Любая мэтаскіраваная дзейнасць прадугледжвае параўнанне працэса працы з запланаваным вынікам. Значыць інфармацыя выступае інструментам не толькі дзеяння, але і параўнання.

У сучасных умовах інфармацыя ператварылася ў асноўны прадмет працы чалавека. У першую чаргу гэта тычыцца асэнсавання віртуальнай рэальнасці, а на яе аснове праблемы адчужэння, культуры, адукацыі, эканомікі, недатыкальнасці чалавека ва ўмовах інфармацыйнай этыкі. Віртуальнае ( з лац.:Virtus” ),абазначае стан, які ўзнікае ў выніку ўзаемадзеяння пэўных элементаў аб’ектыўнай і суб’ектыўнай рэальнасці пры наяўнасці нейкіх штучна створаных умоў і неўстойлівых узаемасувязяў , унутраных кампанентаў цэлага, якое існуе як адносна самастойная суцэльная структура і якая характарызуцца неакрэсленасцю свайго быцця ў часе.

У інфармацыйна – сеткавай культуры свет віртуальных аб’ектаў настолькі рэальны, як віртуальныя часцінкі мікрасвета, словы чалавечай мовы, фінансавыя плыні, медыйныя сімулякры і г. д., што і прыводзіць да ўзрастаючага адчування неакрэсленасці, безсэнсоўнасці і “безпрычыннасці” будучыні, тым самым пазбаўляючы кожную асобу адчування бяспекі. Сама магчымасць ананімнага і інтымнага самавыражэння чалавека ў інфармацыйнай прасторы, дазваляе яму быць “кім заўгодна”, не абмяжоўваць сябе пад час камунікацыі адкідваць усе абавязкі, якія накладвае на яго сацыяльнае жыццё. Соцыўм робіцца ўсё больш талерантным да адхіленняў ад агульнапрынятых норм, адступленнем ад правіл паводзін сваіх супольнікаў і суграмадзян, чым і не забяспечвае гарантый фізічнага і маральнага існавання асобы, што і прыводзіць да адчужэння.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]