
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Прагматызм
Слова “прагма” ў пер. з лац. азначае - карысць,справа, дзеянне. Пагэтаму прагматызм называюць яшчэ філасофіяй дзеяння; філасофіяй матораў, ці інструменталізмам. Прагматызм часцяком атаясамліваюць з нэапазітывізмам, але фактычна існуе вялікая розніца паміж імі: нэапазітывісты прызнаюць навуковую строгасць і рацыяналізм. Прагматыкі наадварот кіруюцца выключна прынцыпам карыснасці. Прагматызм пачаў афармляцца ў філасофскі напрамак у 19ст., ў краінах Заходняй Еўропы, але найвышэйшага свайго развіцця дасягае ў 20ст. у ЗША і ў неафіцыйным плане прызнаецца ў якасці амерыканскай нацыянальнай ідэі. Пачынальнікамі яго з’яўляюцца амерыканскія філосафы Уільямс Джэмс(1847-1910), Джон Дз’юі (1859 -1952), матэматык, філосаф, хімік, астраном Чарльз Пірс (1839 -1914). Прагматызм звінаваціў ўсю папярэднюю філасофію ў яе суглядальнасці (абстрактнасці). Галоўная задача філасофіі-- даваць людзям практычныя рэкамендацыі, а не абстрактныя развагі. Галоўны герой прагматызма - дзялец, энэргічны, валявы чалавек, які прасякнуты духам індывідуалізма і эгаізма. Мэта жыцця чалавека - матэрыяльны дабрабыт, багацце і шчасце. У практычных дзеяннях, чалавек павінен кіравацца толькі інтуіцыяй, інстынктам, бо калі доўга разважаць, то можна прагадаць свой шанс. У цэнтры ўвагі прагматызма знаходзіцца чалавек, не як пазнаючая істота, а толькі, як ацэньваючая , валявая, карыслівая. Гэтым самым прагматызм замяняе гнасіялагічнага суб’екта ў ацэньваючага, зацікаўленага. Першы імкнуўся да ведаў саміх па сабе; другі імкнецца да ведаў, якія забяспечваюць практычны поспех. Ісціна, паводле прагматызма,-- гэта толькі карыснасць нейкіх думак, дзеянняў чалавека. З гэтага вынікала: ўсе веды, якія выкарыстоўваюцца ў практычнай сферы неабавязкова павінны быць ісцінымі. Напрыклад, ў бізнэсе трэба не столькі ведаць сваю справу, разбірацца ў ёй, колькі ўмець здабыць з яе карыснасць. А гэта прыводзіць да суб’ектывісцкай інтэрпрэтацыі ісціны, дзе сціраецца мяжа паміж праўдай і непраўдай.
Такім чынам, прагматызму ўласціва:
а). замена гнасіялагічнага суб’екта ацэньваючым.
б).пазнанне - спроба вырашыць якую - небудзь праблему ў канкрэтнай сітуацыі.
в).чалавек з вопыту стварае тую рэальнасць, якая яго задавальняе.
Ч. Пірс сцвярджаў, што пазнанне—гэта не пераход ад няведання да ведаў, а гэта пераход ад сумнення да веры. Напрыклад, чалавек сумняваецца ў тым ці рухаецца сонца па небу, але ўспрымаючы гэтую з’яву пастаянна, ён пачынае проста верыць, што сонца ўзыходзіць, рухаецца і садзіцца і гэта лічыцца неаспрэчнай ісцінай. Гэтым сцвярджаецца, што ісціны ствараюцца самімі людзьмі. У дадзеным прыкладзе, ісціну аб руху сонца, знаходзіць сам чалавек: яму боьш камфортна так думаць, а не разглядаць складаны астранамічны малюнак сонечнай сістэмы.Значыць, прыярытэтным з’яўляецца не той від пазнання, які больш выразна адлюстройвае “прыроду рэчаў”, а той які дазваляе атрымаць лепшы практычны вынік. Пагэтаму навука ў пошуках ісціны не мае якіх-- небудзь прывілей перад рэлігіяй, казкамі, міфамі.
У прагматызме прызнаюцца чатыры метады адшукання ісціны:
а) метад упартасці ці рэлігійнага фанатызму.
б) метад аўтарытэтаў.
в) апрыёрны метад.
г) навуковы метад.
Усе гэтыя метады існуюць не для пошуку рацыянальных ведаў, а толькі для абгрунтавання веры. Ч. Пірс параноўваў навуковы метад, якім карыстаецца навука, з метадам рэлігійнага фанатызму. Навука пры дапамозе эксперыментаў, тэорый, доказнасці прапануе паверыць, напрыклад, у тое, што прырода мае пачатак свайго існавання, ці,наадварот, што прырода існуе вечна. І гэтыя два палажэнні немагчыма даказаць, а ў іх можна толькі паверыць. Пагэтаму фундаментальны пастулат навукі, таксама як і рэлігіі заснаваны толькі на веры, якая ў любы момант будучыні можа пахіснуцца. Прагматызм не прызнае усемагутнасці бога, але прызнае карыснасць для чалавека самой ідэі бога. У. Джэмс сцвярджае, што людзі, не прызнаюць і не разумеюць бога, а яны толькі карыстаюцца ім. Для чалавека самае галоўнае, каб у патрэбны момант, бог мог апынуцца з чалавекам і прыдаць яму сілы. Прагматызм ніколі не сцвярджае, што бог рэальна існуе, а прызнае, што ў чалавека існуе толькі рэлігійнае пачуццё, а калі так, то кожны чалавек у той ці іншай сітуацыі шукае бога.
РЭЛІГІЯЗНАЎСТВА, ЭТЫКА, ЭСТЭТЫКА ЯК ПРЫКЛАДНЫЯ
ФІЛАСОФСКІЯ НАВУКІ.
Рэлігіязнаўства – гэта сукупнасць навуковых дысцыплін: гісторыі рэлігіі, сацыялогіі рэлігіі, псіхалогіі рэлігіі. Рэлігія (ст.гр religare – сувязь, адносіны; лац. religio набожнасць, культ багоў) гэта - сувязь чалавека з богам. Рэлігія заснавана на веры. Любая вера гэта - ўпэўненасць у існаванні таго, што пакуль нябачна і схавана ад пачуццёвага ўспрыняцця. Значыць , рэлігійная вера прызнае бога ў якасці нябачнай і ўсемагутнай сілы. Рэлігія, як паняцце, цяжка паддаецца дэфініцыі. Пагэтаму адказаць на пытанне, што такое рэлігія можна толькі пасля таго як будзе вывучаны цалкам гэты феномен. У іншым выпадку рэлігія разглядаецца толькі як звычайная чалавечая “справа” і як вынік феномену рэлігіі можна зрабіць толькі папярэдняе тлумачэнне.
Г. В. Ф. Гегель у сваёй працы “Лекцыі па філасофіі рэлігіі” разглядаў усю гісторыю чалавецтва, як гісторыю рэлігій. У адпаведнасці са сваім прынцыпам трыадычнасці (тэза, антытэза, сінтэз) ён дзеліць усе рэлігіі на тры вялікія групы:
1) тэза – гэта прыродныя рэлігіі, якія ўзнікаюць з пачуццёвага вопыту. Сюды адносяцца рэлігіі Кітая, Індыі, ўключаючы буддызм, а таксама рэлігіі старажытных Персіі, Сірыі, Ягіпту.
2) антытэза – тут знаходзяцца духоўна – індывідуальныя рэлігіі: іўдаізм (рэлігія ўзнёслага); старажытна - грэчаская (рэлігія прыгажосці); антычна – рымская (рэлігія мэтазгоднасці).
3) сінтэз -- ўтварэнне хрысціянства, як рэлігіі абсалютнай духоўнасці.
Элементы рэлігійнай веры.
1)міфалагічны элемент; прызнанне “нешта”(Бога), як чагосці звышнатуральнага, што пануе над чалавекам, не залежыць ад яго і не падпарадкавана прычынам фізічнага света.
2) эмацыянальны элемент; рэлігійная вера нават пры адной думцы аб богу заўсёды эмацыянальна афарбавана пачуццём радасці, адказнасці, страху, чаканнем лепшага і вечнага.
3)культавы элемент – чалавек не проста верыць, а ўпэўнены, што звышнатуральнае (Бог) можа паўплываць на яго жыццё, долю і г. д. Пагэтаму паступова ўзнікае культ, як сістэма ілюзорна - практычных адносін паміж чалавекам і звышчалавекам.
Падыходы да аналіза рэлігіі.
1) тэалагічны – тут рэлігія разглядаецца “знутры” г. зн. з пазіцый таго ці іншага веравучэння. Пры гэтым ісцінасць “сваёй веры” не ставіцца пад сумненне. У такім падыходзе адбываецца апалагетыка “сваёй” рэлігіі і крытыка іньшых.
2) філасофскі – рэлігія тут аналізуецца зыходзячы з тых, ці іньшых філасофскіх сістэм. Адсутнічаюць апісанні вераванняў і абрадаў, а ёсць толькі філасофскія інтэрпрэтацыі рэлігіі.
3) навуковы – перадумовай яго ўзнікнення з’явілася знаёмства еўрапейцаў з культурамі і рэлігіямі іншых народаў. Гэта выклікала неабходнасць параўнальнага аналізу розных вераванняў, высвятлення іх ролі і месца ў культуры і жыцці грамадства.
ЭТЫКА. Упершыню тэрмін Ethos быў выкарыстаны Арыстоцелем для разгляду чалавечых паводзін. Этымалагічна тэрмін “этыка” абазначае сумеснае пражыванне, ці месцазнаходжанне людзей. У дальнейшым этыка пачынае абазначаць паводзіны людзей, характар, звычкі, лад жыцця чалавека. Гісторыя слова этыка паўтарылася і на рымскай глебе. Цыцэрон пераклаў этыку (лац.: moralis – звычкі, паводзіны), як мараль. У пазнейшы час тэрміны этыка і мараль замацаваліся ў новакўрапейскіх мовах, але яны напоўніліся розным зместам:
Этыка – філасофскае асэнсаванне асноўных каштоўнасцей і норм, накшталт, дабро, ліха, справядлівасць і г. д., крытэрыяў іх правільнасці, ці неправільнасці.
Мараль -- нормы паводзін чалавека ў практычных жыццёвых сітуацыях. У жывой мове тэрміны этыка і мараль выкарыстоўваюцца, як сінонімы. Этыка дзеліцца на: мэтаэтыку, прыкладную, нарматыўную. Мэтаэтыка – вывучэнне прыроды этычных тэорый; прыкладная этыка – гэта прыкладванне этычных тэорый і норм да практычных праблем (самагубства, аборты, эўтаназія, і г. д.) - гэта і ёсць маральная сістэма. Спецыфіка этыкі -- яна ніколі не бывае аб’ектыўнай. Напрыклад, закон інэрцыі ў фармулёўцы І. Ньютана і ў тым выглядзе, як ён выяўляе сябе ў ў фізічных целах, з’яўляецца адным і тым самым. Розніца паміж імі ў тым, што ў першым выпадку ён існуе ў галаве чалавека, а ў другім выпадку праяўляецца рэальна, ў прыродзе. Мараль, і ў гэтым яе адметнасць, ніколі не бывае аб’ектыўнай. Пагэтаму прыродныя з’явы, навука ў ва ўсіх выпадках з’яўляюцца аднымі і тымі самымі. І надварот этыка розная ў розных культурах і ў гэтым плане – яна суб’ектыўная. Напрыклад, прырода, навука,ці тэхніка не можа быць іўдэйскай, хрысціянскай, ці мусальманскай. А этыка заўсёды існуе, як іўдэйская і г. д. Пагэтаму, чалавек, як духоўная істота далёка не заўсёды кіруецца прыроднымі, ці навуковымі правіламі, а надварот, маральнымі прынцыпамі.