Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Постмадэрнізм.

Сінонімы: постмадэрн, новы мадэрн, нэаавангард, постцывілізацыя, пост поп-арт. Тэрмін постмадэрнізм азначае: тое, што ўзнікае і існуе пасдя мадэрнізму. Ён уведзены ва ўжытак у 30-я гады 20ст. для абазначэння мастацкіх напрамкаў, якія прыйшлі на змену мадэрнісцкм.. У 70-х г.г.20ст. постмадэрнізм замацоўваецца ў філасофіі, асабліва ў французскай, і пачаў падвяргаць рэвізіі ўсю філасофію Новага часу, ці філасофію мадэрна, з яе навукацэнтрызмам і гуманізмам. Асноўныя прадстаўнікі -- французскія філосафы: Мішэль Фуко(1926-1984), Жак Дэррыда(1930-2004), Рычард Рорці(г.н.-1931). У філасофскім постмадэрнізме прысутнічаюць элементы ўсіх плыняў сучаснай філасофіі, якія папярэднічалі яму. Постмадэрнісцкая філасофія адасабляе сябе, як ад класічнай (антычнай, нямецкай), так і ад усіх напрамкаў сучаснай, некласічнай філасофіі (экзістэнцыялізм, нэапазітывізм і др.) і называе сябе постнекласічнай. Постмадэрнізм, удзяляе ўвагу толькі прыватнасцям і не прэтэндуе на стварэнне ўсеабдымнай філасофскай дактрыны. Асноўныя рысы постмадэрна: фрагментарнасць, неакрэсленасць, плюральнасць, рэлятывізм, іранічнасць, адмаўленне аўтарытэтаў, інтэрпрэтыўная поліварыянтнасць. Постмадэрнізм выражае глыбокае расчараванне ўсім папярэднім развіццём навукі і тэхнікі, так як яны прывялі да цяжкасцей чалавечага выжывання. Чалавек—мадэрн верыў у тое, што пры дапамозе навукі і тэхнікі магчыма змяніць ўсё і падпарадкаваць акаляючы свет пад свае, чалавечыя патрэбы. Але гістарычны час сведчыць, што і сусвет у цэлым і асобныя прадметы і з’явы ды і сам чалавек не паддаюцца адназначным апісанням і інтэрпрэтацыям; выключна ніхто і нішто не ўкладваецца ў нейкія тэарэтычныя схемы. Любая інтэрпрэтацыя робіцца сумніўнай і неадназначнай. Постмадэрнізм разумее навуку, тэхніку, творчасць,”як адкрыцці, якія даўно ўжо адкрыты”. Напрыклад, няма ніякай патрэбы ствараць новыя тэхналогіі, так як гэта цягне за сабой лішнія затраты, а неабходна па-новаму даваць ім інтэрпрэтацыі, г. зн. максімальна іх выкарыстоўваць; не прызнаваць аўтарытэтаў у гэтай сферы, іранічна ставіцца да новых адкрыццяў з навукі і тэхнікі.

Паводле постмадэрнізма ўсемагчымыя чалавечыя справы, дзеянні, учынкі адбываецца ў форме сімулякра (дакладная копія, арыгінал якой ніколі не існаваў). Дзякуючы сімулякрам сціраецца мяжа паміж рэальнасцю і сімуляцыяй. Пагэтаму рэальнае падмяняецца толькі знакамі рэальнага і стварае гіперрэальнасць. Сімулякр (лац.--simulare—прытварацца) выцясняе сабою арыгінал, і робіцца важней арыгінала. Узорам сімулякра, напрыклад, выступае рэклама, якая мае вельмі аддаленыя адносіны да рэальнага прадмета; купляючы прадмет, мы купляем не столькі сам прадмет, колькі ягоную рэкламу. Той хто прыкідваецца хворым, прэтэндуе на тое, што ён хворы; ў рэальнасці, той хто сімулюе хваробу, не можа аб’ектыўна ўспрыняты ні як хворы, ні як здаровы. Дыснэйлэнд у Лос Анджэлесе з’яўляецца тыповай мадэллю розных парадкаў сімуляцыі: ён існуе ў жаданнях чалавека, што гэта і ёсць “рэальная” Амерыка, а вось рэальны г.Лос-Анджэлес з усімі ягонымі зямнымі праблемамі, радасцямі і цяжкасцямі з’яўляецца проста сімуляцыей, скажэннем Амерыкі. Атрымліваецца, што рэальны Лос-Анджэлес з’яўляецца нерэальна існуючым. У якасці сімулякраў выступаюць тэхніка, навуковыя адкрыцці, каханне, праца, смерць, палітыка, хвароба, тэлебачанне і г. д. Напрыклад, словы, аб каханні, ці смерці зўяўляюцца толькі сімулякрамі (заменнікамі) сапраўднага кахання, ці рэальнай смерці. Сімулякры ва ўмовах тэхнагеннай цывілізацыі праглынаюць сабой ўсе прадметы і з’явы, г.зн. рэальнасць ў звыклым сэнсе слова.

Дэцэнтрацыя, ў эпоху постмадэрна -- гэта адмаўленне ўсіх правіл і прынцыпаў, якія прэтэндуюць на ўсеагульнасць, нязменнасць, татальнасць. Называецца гэта “мэтанарратывамі” ці “вялікімі расказамі”. Да іх адносяцца, ў цэлым, як такія: навука, рэлігіі, свабода, тэхналогіі, рынак, эмансіпацыя, сацыялізм, капіталізм і г. д. Менавіта, яны прывялі да трагедый фашызма і камунізма. Але ўсё гэта не азначае, што ўсе нарратывы павінны быць адкінутымі. Мікранарратывы (мікрарасказы) маюць права на жыццё. Гісторыя, ісціна, прырода трактуюцца, як мікрарасказы аб гістарычных падзеях, аб прыродных з’явах як нарратыўная гісторыя. Паводле постмадэрнізма адзінае, цэлае не існуе, а існуе толькі шматлікае, раздробленае. А калі знікае адзінае, цэлае, то знікае і цэнтр яго; калі знікае цэнтр, то знікае і апазіцыя яму; цэлае заўсёды ўслізвае і хаваецца за фрагментарнасцю. У выніку дэцэнтрацыі пазнанне чалавека характарызуецца не з дапамогай паняцця “дрэва” з ягонай вертыкальнасцю (як пераход ад ніжэйшых ведаў да вышэйшых), а з дапамогай паняцця рызома (трава, карнявішча грыбніца), якая сцелецца па зямлі і дае шмат парасткаў; Рызома – патэнцыяльная бязконцасць, якая ўтрымлівае ў сябе “схаваны стрыжань”, які можа развівацца куды заўгодна і прымаць любыя канфігурацыі. У супрацьлегласць структуры “дрэва” з яе вертыкальнасцю супрацьстаячых апазіцый: навуковае--ненавуковае; ісцінае - лжывае, рызома так уладкавана, што ў ёй кожная сцяблінка (дарожка) можа перакрыжоўвацца з другой. Няма цэнтра, няма перыфірыі, няма выйсця, такая структура патэнцыяльна безмежная; прастора рызомы--гэта прастора дагадкі. У класічным філасофскім здумленні прысутнічае гвалтоўная іерархія. Усе паняцці дзеляцца на пары: суб’ект--аб’ект; захад--усход; знешняе--унутранае; мужчыны - жанчыны, прыгожае - агіднае, цэлае - частка. Адна з двух супрацьлегласцей “вядзе” другую, ці мае над ёй перавагі. Постмадэрнізм, з пазіцый плюралізма, сцвярджае, што нельга адрозніць адзін прадмет ад другога, так як паміж імі існуе шмат адносін пераходнага віда.Такім чынам, тое што лічылася раней неістотным, маргінальным, робіцца цікавым, значным, важным. Значыць, рызома – абсалютна нелінейна: “свет згубіў свой стрыжань” Постмадэрніст адчувае сябе няўтульна, як у хаосе, так і ва ўладкаваным космасе, ў якім ён усё успрымае не больш, чым нейкія забабоны. Ён жадаў-бы жыць ў тонкім памежным пласце паміж хаосам і космасам.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]