
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Філасофія жыцця.
З другой паловы 19 да пачатку 20ст. адбываецца пераход класічнай філасофіі да новай фазы – некласічнай, якая заснавана на ірацыяналізме (з лац.: irrationalis – неразумны, недасведчаны). Ірацыяналізм аб’ядноўвае самыя розныя філасофскія вучэнні, якія супрацьпастаўляюць розуму – інтуіцыю, веру, інстынкты, містыку, эмоцыі як асноўныя віды пазнання. Усё гэта ставіць пад сумненне ўстойлівасць, суцэльнасць і адзінства свету; ўсё прадстае разарваным, фрагментарным. Прадметам філасофіі робіцца жывы какрэтны чалавек, яго штодзённае жыццё, а не агульныя праблемы чалавечага рода. Ігнаруюцца пытанні анталогіі: паходжанне і існаванне сусвету, прыроды , чалавека. Ірацыяналізм – вынік крызіса класічнага рацыяналізма. Ірацыянальнай па свайму зместу з’яўляецца і філасофія жыцця. Сацыяльна – палітычныя погляды яе прадстаўнікоў вельмі розныя: ад лібералізма да кансерватыўных пазіцый; у сваім крайнім біёлага – натуралістычным варыянце яна зрабіла ўплыў на фармаванне ідыялогіі нацыянал – сацыялізма. На яе пазіцыях знаходзіліся нямецкія філосафы Артур Шапэнгаўэр. Вільгельм Дыльтэй, Фрыдрых Ніцшэ і інш. Філасофія жыцця разглядае ўсё жывое, як супрацьлегласць штучнаму, створанаму, сканструяванаму.
Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
Зыходны пункт Ніцшэ – прызнанне таго, што жыццё Еўропы 19 – 20ст. развіваецца ў бок дэградацыі, ўпадку, да катастрофы. Ніцшэ жадае пераадолець гэты ўпадак пры дапамозе сваёй філасофіі. Менавіта гэтаму і прызначаны яго асноўныя творы: “Па той бок дабра і ліха”, “ Так гаварыў Заратустра”, “Воля да ўлады”, “Прыцемкі куміраў, ці як філасофстваваць молатам” і інш. Чалавек разглядаецца Ф. Ніцшэ як ірацыянальная істота, якая кіруецца толькі інстынктамі, неўсвядомленымі жаданнямі. Цэнтральнымі элементамі філасофіі Ніцшэ выступае прырода, чалавек і “воля да ўлады”. Ніцшэ сцвярджае, што культура – сінтэз апалонаўскага і дыянісійскага пачаткаў. Культура старажытнай Грэцыі вызначалася барацьбой паміж культамі багоў Апалона і Дзіоніса, адпаведна культа розума, навукі гармоніі , самаабмежавання і культа зямлі, дзікай прыроды , пладароддзя, жыцця. Крызісны стан чалавека 20ст.- гэта вынік перабольшвання апалонаўскага (рацыянальнага) пачатку над жыццём, інстынктамі, свабодай. Ф Ніцшэ за дыянісійскі пачатак у чалавеку, ягоную моцу, здольнасць да выжывання. У цэлым, Ніцшэ дае негатыўную дэфініцыю чалавеку ў сувязі з тым, што чалавек цывілізацыі не жадае падпарадкоўвацца законам дзікай прыроды і як вынік ігнаруе сваю асноўную прыкмету “волю да ўлады”. Ён прызнае, што фізічная прырода больш маральная, чым чалавек, і ў сусвеце немагчыма знайсці што - небудзь больш пачварнае, чым чалавечы твар. “Узямлі ёсць скура, і ў скуры гэтай ёсць хваробы; і адна з іх называецца чалавекам.”- гэта адна з негатыўных дэфініцый чалавека, якую дае яму Ніцшэ.У Ніцшэ чалавек – гэта не толькі хвароба, пыхлівая і ганарыстая мошка, але разам з тым чалавек – гэта і “воля да ўлады”. Але большасць людзей, ва ўмовах цывілізацыі, страчваюць “волю да ўлады”, як сваю асноўную прыкмету. І гэта ад таго, што мараль і рэлігія духоўна разбурылі чалавека. Пагэтаму чалавек – гэта навылет лжывая, штучная і блізарукая істота, а значыць чалавек не больш, чым “цікавая жывёліна”. Уся трагедыя Еўропы ў тым, што масы людзей ўспрымаючы ідэі хрысціянства аб роўнасці людзей перад богам, адначасова наіўна патрабуюць роўнасці і ў зямным жыцці. Рэлігія стаіць на баку слабых і няўдачнікаў і заклікае чалавека не столькі да жыцця, колькі да смерці. Паводле Ніцшэ мараль узнікае і існуе толькі ў асяроддзі слабых людзей, якія пры дапамозе яе жадаюць схаваць сваю слабіну і нікчэмнасць. Маральная і рэлігійная спагада ператварыла большасць людзей у хворых, ці ў сядзельцаў каля хворых. Сацыяльнай роўнасці Ніцшэ супрацьпастаўляе міф аб няроўнасці людзей: грамадства павінна існаваць у форме расы гаспадароў, якія павінны кіраваць і расы рабоў, якія павінны падпарадкоўвацца. Грамадства заўсёды складвалася і будзе складвацца з “звышчалавекаў” і беспраўнай масы рабоў. Пагэтаму Ніцшэ патрабуе “пераацэнкі ўсіх каштоўнасцей”, ён заклікае гаспадароў - звышчалавекаў адмовіцца ад лібералізма, дэмакратыі, маральных норм, рэлігіі і супрацьпаставіць усяму гэтаму культ сілы, мараль звышчалавека. У сваіх творах Ніцшэ стварае ідэал “звышчалавека”, які павінен быць “па той бок дабра і ліха”, прыкладна ў той меры, ў якой знаходзяцца вецер, трава , лес, марская хваля (яны нейтральныя да дабра і ліха) г. зн., што звышчалавек не павінен прызнаваць маральныя ці рэлігійныя нормы і ён павінен кіравацца не прынцыпам “падай руку падаючаму”, а наадварот “ падштурхні падаючага”, так як заўсёды падае толькі слабейшы.
На думку Ніцшэ сціпласць, паблажлівасць , спагада, памяркоўнасць ператвараюць людзей у нейкі абязлічаны жывёльны статак, дзе гарантавана выжывання для ўсіх.Узвысіцца асобе над “статкам” гарантуе яе незалежны дух, жаданне заставацца адзінокім, пачуццё ўласнай годнасці, інтэлект, так як мараль, рэлігія, дэмакратыя зводзяць чалавека да пасрэднасці і шэрасці. Пагэтаму неабходна вярнуць чалавека зноў на мову жывой прыроды, перапыніць працэс нівіліроўкі полаў (роўнасць мужчыны і жанчыны), так як гэта прыводзіць да “раскалдоўвання” жанчыны г. зн. парушае асноўнае рэгулюючае правіла адносін паміж мужчынай і жанчынай, што “разгадка жанчыны ў яе цяжарнасці”. Згодна Ніцшэ за цывілізаванасцю і гуманасцю еўрапейцаў ёсць ненатуральны працэс нівіліроўкі еўрапейскіх народаў, іх адыход ад умоваў прыроды, якія тысячагоддзямі фармавалі іх нацыянальныя адметнасці і рысы і як вынік у гісторыі няма ні мэты. ні прагрэса, а ёсць толькі вечная барацьба дужых і слабых.
У цэлым, у філасофіі Ніцшэ пераплецены разнародныя матывы: крытыка грамадства, заснаванага на тэхнагеннай цывілізацыі з рамантызавнай ідэей “чалавека будучага”, які не пагаджаецца з існуючымі заганамі і лжывасцю гэтага грамадства. Ніцшэанства, ў пэўнай ступені паўплывала, на розныя філасофскія напрамкі 20ст., кшталту, філасофія жыцця, прагматызм, экзістэнцыялізм і інш., якія па – свойму тлумачылі спадчыну Ф. Ніцшэ.