
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
Антропас (з грэч.- чалавек ). Як паняцце, яна выкарыстоўваецца ў двух сэнсах:
1)як раздзел філасофіі, у якім разглядаюцца праблемы чалавечай прыроды і быцця.
2) як метад здумленняі пазнання рэальнасці, г. зн. усе філасофскія праблемы разглядаюцца ў іх антраплагічным (чалавечым) вымярэнні.
Філасофская антрапалогія даследуючы чалавека разглядае яго, як нейкі таямнічы свет і вылучае ў ім тры сферы:дух, душу і цела.
а) дух ці духоўнасць – гэта не столькі індывідуальнае, колькі грамадскае ў чалавека (духоўная культура, маральны дух). У антычнасці чалавек разглядаўся як мікракосмас, які заўсёды падпарадкаваны нейкім містычным сілам. Духоўнасць ў сярэдневеччы мела выключна рэлігійны сэнс. У Новы час духоўнасць пачала разумецца, як сфера ідэалаў, як сфера нефізічных каштоўнасцей. Пры гэтым разумелася, што праявамі духоўнасці можа быць не толькі дабро, але і ліха, і агрэсія. Найбольш духоўнае жыццё рэалізуецца ў сферах мастацтва, філасофіі, навукі, але і тут духоўнасць можа выяўляцца, як нешта станоўчае, і штосці адмоўнае, напрыклад, мастацтвам можна прапагандаваць як станоўчыя так і адмоўныя ідэалы.
б) душа – ўнутраны свет чалавека, яго свядомасць. Душа і духоўнасць – гэта суадносныя паняцці, але не раўназначныя. Жыццё душы – гэта сфера непасрэдных перажыванняў чалавека, яго ўражанняў, думак у нейкі дакладны час. У паняцці душы прысутнічае інтымна – асабісты аспект, а ў духоўнасці прысутнічаюць толькі агульнае і непаўторнае. Напрыклад, спагада, дабро і ліха – гэта праява духоўнасці ў цэлым, але ў кожны дакладны момант спагада, дабро і ліха –гэта праява нейкага канкрэтнага чалавека. Душа падтрымлівае сувязь з гісторыяй, культурай і памяццю свайго народа, стымулюе захоўваць памяць ў сямейна – шлюбных адносінах.
в) цела чалавека – гэта адзінства жывёльнага і ідэальнага. Яшчэ ў Антычнасці філасофія ставілася да чалавечага цела шматзначна; адзначалася, што цела адначасова ўтрымлівае і момант жыцця і момант смерці, г. зн., што яно жывучы штоімгненна памірае. Філасофію цела цікавіць не толькі само сабой (гэта задача медыцыны і фізіялогіі), а яе найбольш цікавіць ўзаемазалежнасць цела, душы і духа. Практычна ўсе філасофскія напрамкі прызнаючы мноства самых розных варыянтаў узаемасувязі цела, душы і духа тым не меньш заўсёды былі перакананы, што цела ці асобны элемент яго не ёсць яшчэ сам чалавек. Тады ўзнікае пытанне, што такое чалавек? Уласна чалавек гэта і ёсць адзінства жывёльнага і ідэальнага.
Філасофская антрапалогія, як вучэнне аб чалавеку, змяшчае яго ў цэнтр светабудовы. Чалавек ў такім падыходзе разглядаецца ў якасці своеасаблівага ключа пры асэнсаванні ўсіх праблем. Пагэтаму ў філасофскім падыходзе да чалавека, галоўным з’яўляецца духоўная сфера, а ўсё астатняе размяшчаецца вакол духоўнага. Філасофская антрапалогія разглядае чалавека не як прыродны прадмет, а як звышпрыродны прадмет. З другога боку чалавек як мікракосмас ўтрымлівае ўсе якасці і праявы вялікага космасу, такога загадкавага і незразумелага. Пагэтаму прызнаецца, што ў чалавеку прысутнічаюць таемныя касмічныя сілы кшталту: гнеў, страх, каханне, радасць, эротыка, якія з’яўляюцца аналагамі адпаведных касмічных сіл. Антычнае выказванне “пазнай самога сябе!” азначае: пазнаючы сваё “Я” чалавек у нязначных подступах далучаецца да зразумення сутнасці ўсяго сусвету.