
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
Філасофія даследуе прыроду спецыфічна, а менавіта: выяўляе падабенства і адрозненне прыроды і грамадства; які характар узаемасувязі паміж імі; якая перспектыва ў прыроды і грамадства. Першыя ўзгадкі аб прыродзе прысутнічаюць ўжо ў антычнай філасофіі, пачынаючы ад Піфагора, які ўяўляў зямлю як шарападобнае цела і завяршаючы Арыстоцелем, які разглядаў яе ў адзінству з зоркавым купалам г. зн. як частку космаса. Прырода тут не супрацьпастаўлялася чалавеку, а трактавалася як крыніца мудрасці. Схаластычная філасофія, абапіралася на вучэнне астранома, матэматыка і географа Клаўдзія Пталамея, лічачы Зямлю нерухомым цэнтрам свету, чым і закладвала асновы геацэнтрызма. У эпоху Адраджэння Мікалай Капернік (1473 - 1543) стварае геліяцэнтрычную сістэму света, тлумачачы, што Зямля адна з шматлікіх планет і яна варочаецца як вакол сваёй восі, так і вакол Сонца. Такім чынам была пастаўлена пад сумнення тэорыя геацэнтрызма.
Тэрмін “прырода” ў філасофскіх падыходах выкарыстоўваецца ў двух значэннях:
а). у шырокім: прырода – гэта сусвет у шматлікіх яго формах, а грамадсва - частка прыроды.
б). у вузкім: прырода – частка сусвету, з якой узаемадзейнічае грамадства. Гэта і ёсць прыродная ці геаграфічнае асяроддзе, ў межах якога знаходзіцца чалавек і якое з’яўляецца месцам яго пражывання. Аб’ём прыроднага асяроддзя не застаецца пастаянным і павялічваецца ў адпаведнасці з павялічэннем пазнання і пашырэння масштабаў ператвараючай дзейнасці чалавека. Лічыцца, што прыроднае асяроддзе ўключае ў сябе: зямную кару, глебавае покрыва, ваду, раслінны і жывёльны свет, ніжнія пласты атмасферы і бліжнія часткі космасу.
Біясфера і наасфера.
Тэрмін “біясфера” (грэч.:bio – жыццё sphaira – шар) упершыню выкарыстаў аўстрыйскі геолаг Эдуард Зюс (1831- 1914), называючы гэтым тэрмінам абалонку Зямлі, якая напоўнена жыццём, ці была калісці ім напоўнена. Біясфера ніколі не знаходзілася ў статычным стане: раслінны і фывёльны свет паступова эвалюцыяніравалі, зменьвалі сваю структуру. Змяненні клімата і ўмоў жыцця прыводзілі да ўзнікнення шматлікіх новых відаў. Са з’яўленнем чалавека і яго рацыянальна – тэхналагічнай дзейнасці біясфера прымае форму наасферы(ст.грэч. noos – розум). Працэс ператварэння біясферы ў наасферу пачаўся тады, калі першабытны чалавек засвоіў першыя каменныя аруддзі, але затым ён дасягнуў непамерных масштабаў. Значыць наасфера – гэта сфера розума чалавека; сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства. Паняцце наасфера ўвёў ва ўжытак французскі філосаф Тэйяр дэ Шардэн у 20-я гады XXст. Паводле Шардэна наасфера ўзнікае з двух адносна самастойных і адначасова ўзаемазлучаных працэсаў: эвалюцыі біясферы і эвалюцыі соцыума. У тэарэтычным плане наасфера – гэта злучэнне навук аб прыродзе з навукамі аб чалавеку; ў практычным плане – гэта сфера ўзаемадзеяння прыроды і грамадства, ці абжытая чалавекам сфера сусвету.
Элементамі наасферы з’яўляюцца:
а). чалавечы розум ва ўсіх формах праяўлення.
б). людзі і іх тэхніка – тэхналагічная дзейнасць.
в).культурна – эканамічныя комплексы.
г). частка жывой і нежывой прыроды, якая служыць аб’ектам умяшальніцтва чалавека, напрыклад, у генафонд раслін, жывёл і самога чалавека, ўплыў на змяненні клімата, цячэнне рэк, узроўня вады ў сусветным акіяне і г. д.
Каб гэты якасны скачок (ад біясферы да наасферы) не прывёў да трагічных наступстваў для самога чалавека, які па сваёй біялогіі ва ўсе часы застаецца прыроднай істотай і мае патрэбу ў спрыяльных умовах знешнега асяроддзя неабходна, каб разумная чалавечая дзейнасць рабілася галоўным вызначальным фактарам развіцця прыроды.
Прыроданасельніцтва:
У 18 ст. пачынае афармляцца думка, што рост насельніцтва парушае гармонію паміж чалавекам і прыродай. Асабліва яна пашыралася праз творчасць англійскага эканаміста і пратэстанцкага тэолага Томаса Мальтуса(1766-1834). У сваёй працы "Вопыт аб законе народасельніцтва" сцвярджаў, што прырост людзей павялічваецца ў геаметрычнай прагрэсіі, а прырост сродкаў існавання толькі ў арыфметычнай. Гэта і з'яўляецца, згодна Т. Мальтуса, прычынай войнаў і іншых сацыяльных і прыродных катаклізмаў. Пагэтаму дзеля выжывання, чалавецтва павінна кіравацца прынцыпам “нарадзіць новага чалавека толькі на замену памерлага”. Ужо ў антычнасці фіксаваліся сувязі паміж космасам і чаллавекам, а таксама выяўляліся ўплывы сонца на біялагічныя і сацыяльныя працэсы на зямлі. Асабліва гэта праяўлалася ў канцэпцыі пасіянарнасці. Згодна з ёй ўсё развіццё грамадства вызначаецца наяўнасцю ў ім людзей--пасіянарыяў, якія надзелены звышнатуральнай энэргіяй і жаданнем у дасягненні сваіх мэтаў. Менавіта, пасіянарыі вызначаюць галоўныя гістарычныя падзеі ў жыцці народаў. Узнікненне і дзейнасць саміх пасіянарыяў, як лічыцца, звязана з ландшафтам, часам і касмічнымі фактарамі. Пасіянарнасць ў тлумачэнні гістарычных падзей ў тым ліку і часовасці існавання любога этнаса кіруецца прызнаннем факта вывяржэння біясферы г. зн. калі, напрыклад, ўзнікае новы этнас, значыць адбываецца пасіянарны выбух. Прыхільнікі пасіянарнасці тлумачаць з'яўленне новага этнаса наступным: спачатку ўзнікаюць людзі-- пасіянарыі ў нетрах старога этнаса і яны здольны ахвяраваць сабою дзеля велічы ўзнікаючага этнаса. Пасіянарыі тонка ўлоўліваюць касмічныя змяненні і робяць іх сэнсам свайго жыцця. Затым яны згуртоўваюць вакол сябе іншых людзей і навязваюць ім свае перакананні, маральныя нормы, ўзоры паводзін. Канчаткова пасіянарнасць так шырока распаўсюджваецца ўнутры старога этнаса, што ён дэградуе і разбураецца, а на ягоных парэштках узнікае новы этнас.