Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Індыйская філасофія

Усходняя філасофія меней катэгарычная і больш неакрэсленая, чым заходняя. І гэта невыпадкова, так як у культуры Індыі выкарыстоўваецца логіка, у якой няма "закона выключэння трэцяга". Значыць, могуць ужывацца выказванні кшталту "чалавек і добры і благі адначасова". Індыйская філасофія звяртае ўвагу на індывідума, ў той час, як кітайская на грамадства ў цэлым. Напрыклад, калі канфуцыянства разглядае асобнага чалавека толькі выключна ўнутры соцыума, то ў Індыі імкнуліся навучыць чалавека ізалявацца ад соцыума. Пачатак індыйскай філасофіі ідзе ад святых кніг, якія называюцца "Веды" (ІІ тыс. да н.э.). Веды -- звычкі, вераванні індаарыяў, якія афармляюцца ў асобных гімнах. Веды дзеляцца на чатыры часткі, галоўная і самая старажытная з іх -- "Рыгведа" -- прысвечана тлумачэнню паходжання космасу, багоў, душы. Самай філасофскай з усіх частак Ведаў з'яўляецца "Упанішады", у якой упершыню робіцца спроба філасофскімі сродкамі пранікнуць у мікракосмас (чалавека) і ў гэтак званы вялікі космас, які ў Індыі называўся Брахман.) Тлумачэнне таемнага, унутраннага сэнса Ведаў называецца Упанішады (санскрыт -- сядзенне вакол настаўніка). У індыйскай філасофіі вялікая ўвага надаецца душы, ў аснове якой прысутнічае дыханне, як сувязь паміж прыродным і духоўным. Чалавек атрымлівае любую інфармацыю не падчас працы, вучобы ці сну, а толькі падчас безмяцежнасці, г.зн. калі чалавека нішто і ніхто не хвалюе, ён нічога не жадае, ён проста суглядае ўсё і адначасова нічога. У такія моманты чалавек здольны спасцігнуць ісціну праз злучэнне з брахманам (космасам). Задачай філасофіі з'яўляецца дасягненне чалавекам заспакоеннасці як пры жыцці так і пасля смерці. Каб дасягнуць гэтага, неабходна пазбавіцца ліха, а яно пакідае чалавека тады, калі ён самазаглыбляецца і суглядае самога сябе. У гэтым выпадку чалавек здольны зразумець Брахму. Ідэі Ведаў нашлі сваё дальнейшае праяўленне ў буддызме, які зыходзіць з роўнасці ўсіх людзей у пакутах, а таксама ў роўнасці пазбавіцца ад іх. Філасофскія школы Індыі:

1)Іёга(санскр. - парадак, развагі, сугляданне) -- гэта духоўны стан, калі душа злучаецца з Брахманам, з абсалютнай духоўнасцю. Іёга прадугледжвае тры шляхі вызвалення чалавека: а) працэс пазнання; б)эмацыянальнае далучэнне да Брахмана; в) актыўныя дзеянні .У практычным плане вызваленне адбываецца праз трэніроўку цела і душы. Тэхніка іёгі праяўляецца праз самаабмежаванне (аскетызм), сугляданне, развагі (медытацыя).

2)Чарвака -- матэрыялістычнае вучэнне ў індыйскай філасофіі. Сачыненні яе не зберагліся, ўзгадкі аб ёй ёсць толькі ў "Ведах". Чарвака адмаўляе ведыйскае палажэнне аб існаванні Брахмана і брахманісцкі закон кармы як асновы маральнасці. Яна прызнае існаванне толькі зямнога свету, ў якім з спантаннага злучэння чатырох першаэлементаў (зямля, вада, агонь і паветра) утвараецца ўсё, што ёсць. Чарвака бачыць у паняццях дабра і ліха толькі ілюзію, якую творыць чалавечая фантазія, а ў рэальнасці існуюць толькі пакуты і асалода. У якасці мэты чалавечага быцця з'яўляецца атрыманне чалавекам асалоды. Чарвака крытыкавала рэлігію і, у прыватнасці, буддызм. Вучэнне школы Чарвака, ў асноўным, нагадвае геданістычную( гедоніс-з ст.гр. - асалода) традыцыю атамістаў, якая асабліва прысутнічала ўст.грэч. філасофіі Эпікура

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]