Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

Руская філасофія 19-20 ст.Ст.

1).развівалася ў адрыве ад філасофскіх традыцый Антычнасці, у той час як заходнееўрапейская філасофія заўсёды была яе спадкаемцай і прадаўжальніцай У сілу гэтага, ніколі не існавала суцэльнай сістэмы рускай філасофіі, а былі толькі яе асобныя фрагменты.

2).руская філасофія існавала ў нетрах праваслаўных традыцый, і яна разглядала ўсё не з абстрактна-філасофскіх падыходаў, а з канкрэтных, праваслаўных каштоўнасцей.

3).ёй уласцівы антропацэнтрызм і сацыяльная скіраванасць. Чалавек як індывідум не адасабляецца ад іншых людзей, а аснову грамадства складае не асобнае "Я", а катэгорыя "Мы", якая абазначае абстрактнае адзінства. Адсюль прапагандуецца ідэя саборнасці не толькі ў рэлігійным плане, але і гэтак званае сабараванне і "яднанне" іншых народаў пад уладай Расіі.

4).калі для заходняй філасофіі абавязковым з'яўляецца пазнанне прадметаў і сусвету, то для рускай філасофіі галоўным выступаюць аналіз "сардэчных" перажыванняў чалавека. Пагэтаму праўду, ісціну трэба шукаць не толькі рацыянальна, але, ў першую чаргу, праз адчуванні сэрца.

5). спецыфікай рускай філасофіі з'яўляецца і тое, што філасофскія ідэі прысутнічаюць не ў адмысловых філасофскіх сістэмах, трактатах, а ў асноўным у творах мастацкай літаратуры (Ф.Дастаеўскі, Л. Талстой) ці ў тэкстах літаратурнай крытыкі.

У рускай філасофіі 19-пач.20 ст.ст атрымалі вядомасць славянафільства і заходніцтва.

Славянафілы: ў прыватнасці Аляксей Хамякоў, адстойвалі самабытны шлях развіцця Расіі. Яны ідэялізавалі дапятроўскую Русь, крытыкавалі палітыку Пятра І ў ягоных спробах еўрапізацыі Расіі. Славянафілы вылучалі ў якасці асновы існавання Расійскай імперыі трыадычную каштоўнасць: праваслаўнасць, рускую народнасць і царскае самаўладдзе.

Заходнікі:Пётра Чаадаеў,звязвалі будучыню Расіі з прыняццём ёю заходніх традыцый. Духоўным ідэалам заходнікаў былі палажэнні каталіцызма (святасць папы рымскага) якія павінны, на іх думку, аздаравіць праваслаўе і ажывіць рускую гісторыю.

Філасофскі матэрыялізм.-- МікалайЧарнышэўскі прапагандаваў антрапалагічны матэрыялізм, згодна якога, ўся прырода развіваецца ад ніжэйшага да вышэйшага, а чалавек -- частка прыроды, пагэтаму месца для бога ў гэтай канцэпцыі адсутнічала. Ядром ягонай этыкі была тэорыя г.зв. "разумнага эгаізма", ў якой ён аддаваў перавагу розуму над пачуццямі . Утылітарны матэрыялізм -- Дзімітры Пісараў праводзіў думку аб тым, што неабходна даследваць толькі вядомыя і карысныя для чалавека прыродныя з'явы і працэсы г.зн., чалавек павінен адносіцца да прыроды утылітарна (з лац.:utilitas - карысць, выгада). Пры вывучэнні грамадства асноўную ўвагу неабходна ўдзяляць толькі тым сферам, якія спрыяюць выжыванню чалавека ў грамадстве ( сямейна - шлюбных, роднасных, суседскіх адносін).

Рэлігійная філасофія. Яе сродкамі адстойваліся ідэі саборнасці і ўсеадзінства. У прыватнасці, Уладзімір Салаўёў, саборнасць разумеў у трох праявах:

а) гнасіялагічным: як адзінства трох крыніц інфармацыі і ведаў: эмпірычнага (навука), рацыянальнага (філасофія) і містычнага (рэлігійнае сугляданне). Усё гэта спасцігаецца не ў выніку пазнавальнай дзейнасці, а выключна праз інтуіцыю і веру.

б) сацыяльна-практычным: адзінства дзяржавы, грамадства і царквы на аснове злучэння каталіцызма, пратэстанцтва і праваслаў'я.(Ул. Салаўёў--выразны прыхільнік каталіцызму)

в) аксіялагічным: адзінства трох каштоўнасцей (дабра, ісціны і прыгажосці).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]