Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ispyt.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
359.42 Кб
Скачать

1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.

Тэхніка ў адрозненні ад прыроды заўсёды ствараецца чалавекам. Згодна Э. Каппа чалавек ствараючы тэхніку тым самым стварае штучную прыроду, якая ёсць працягам і ўзмацненнем ягонага арганізма. Форма арудзій з'яўляецца працягам формы тых органаў чалавека, ўзмацняльнікам і заменнікам якіх яны з'яўляюцца. Напрыклад, сагнуты палец-- правобраз крука. Усё створанае чалавекам называецца "артэфактамі"(з лац.: штучна створанае). Значыць тэхніка--гэта сістэма артэфактаў. Артэфакты адрозніваюцца ад прыродных прадметаў тым, што яны-- вынік чалавечай дзейнасці. Пагэтаму ўсе артэфакты вызначаюцца не толькі з прыродных, але і з сацыяльнаых пазіцый. Зыходзячы з гэтага тэхніка -- гэта чалавек, але не ў непасрэдным, а ў сімвалічным быцці. Прынцыповая розніца паміж рамесніцкай і сучаснай тэхнікай ў тым, што традыцыйная тэхніка з’яўляецца свайго рода відам мастацтва, была часткай прыроды, космаса, а сучасная робіць “выклік” прыродзе, чалавецтву і космасу ў цэлым. У гісторыі філасофіі традыцыйна вяліся спрэчкі адносна тэхніка--сімвалічнага быцця чалавека. Нямецкі філосаф Марцін Хайдэггер(1889-1976) звяртаў увагу на тое, што чалавек у эпоху тэхнагеннай цывілізацыі скажае сваю прыроду. Напрыклад, чалавек пры дапамозе створаных ім тэхнічных сродкаў здольны пераадольваць вялікія адлегласці, ў той самы час як ягоныя прыродныя магчымасці (мускульныя высілкі, працягласць жыцця, стомленасць і г. д.) засталіся прыкладна такімі ж абмежаванымі, як і да тэхнічных вынаходніцтваў Значыць, тут ўжо закладваецца аснова для ўзнікнення чалавечых памылак і пралікаў. Пагэтаму развіццё тэхнікі прыводзіць да невырашальных крызісаў у дачыненні да чалавека, да грамадства і да прыроды.

У адносінах да тэхнікі існуюць наступныя падыходы:

1).натуралістычны: чалавеку ў адрозненні ад іншых жывых істотаў не хапае спецыялізаваных органаў, якія забяспечваюць ягонае існаванне і ён кампенсуе гэта стварэннем артэфактаў.

2).волевы: чалавек прз тэхніку рэалізуе сваю волю да ўлады над прыродай і іншымі людзьмі. Тэхніка - не проста сродак, не інструмент, ці сукупнасць інструментаў, а самастойная сіла, від улады. Тэхніка не бывае нейтральнай ў гаспадарчых, вайсковых ці палітычных сферах. Прыкладам, той хто валодае тэхнічнымі СМІ, як правіла, перамагае ў выбарах і валодае ўладай. Тэхнічны прагрэс спыніць нельга і масштабы ўздзеяння яго на прыроду будуць толькі павялічвацца. Пагэтаму не трэба ўпадаць ў адчай: дзякуючы тэхніцы трэба імкнуцца ствараць для сябе штучнае асяроддзе (касмічныя калоніі, падземныя гарады, штучнае паветра, ежу і г. д.)

3).негатывісцкі: Тэхніка ператварае чалавека ў прыдатак да машыны, тэхнізуе душу чалавека, чым і выклікае дэфармацыю чалавечых ідэалаў. Згодна французскага філосафа Жан –Жак Русо (18ст.) развіццё тэхнікі чалавецтву шчасця не прынясе, так як яна павінна быць толькі сродкам прагрэса, а яна ўжо тады рабілася самамэтай. Зараз ільвіная доля новай тэхнікі ствараецца не для абслугоўвання чалавека, а тэхнікі. Тэхнічны прагрэс змяняе скіраванасць чалавечай працы: раней чалавек працаваў на сябе, зараз тэхніка змушае ўсё болей працаваць на яе.

4).прыродна--навуковы падыход: тэхніка разглядаецца як прыкладная навука ў ва ўсёй яе дакладнасці. Асноўнымі рысамі тэхнікі выступае мэтазгоднасць яе для чалавека, а яе развіццё павінна адбывацца на аснове гуманізацыі грамадства.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]