
- •Філасофія сярэдневечча
- •Філасофія Аўгустына(354--430)
- •Філасофія адраджэння.
- •Філасофія Джардана Бруна(1548-1600)
- •Філасофія новага часу: эмпірызм, рацыяналізм, сенсуалізм.
- •Вопытна--індуктыўны метад.
- •Метафізіка, яе сутнасць і асноўныя формы.
- •Формы метафізікі:
- •Канцэпцыя наасферы і экалагічныя каштоўнасці сучаснай цывілізацыі.(каэвалюцыя прыроды і грамадства)
- •Цывілізацыя.
- •Законы і іх сутнасць.
- •1). У гнасіялагічным ( пазнавальным) плане законы дзеляцца на:
- •2). У прагматычным плане законы дзеляцца на:
- •Пачуццёвае і рацыянальнае ў пазнанні.
- •Грамадства як вобласць вывучэння сацыяльнай філасофіі.
- •Розніца паміж ведамі і мудрасцю.
- •Філасофія тэхнікі і вобласць яе даследвання.
- •1) Абазначае аруддзі і інструменты працы і ўсё тое, што ствараецца чалавекам для ўздзеяння на акаляючае асяроддзе.2) сістэму навыкаў і ўзровень майстэрства чалавека.
- •Філасофская думка беларусі
- •Руская філасофія 19-20 ст.Ст.
- •Культура.
- •Індыйская філасофія
- •Кітайская філасофія.
- •Прыродныя асновы грамадскага жыцця.
- •Біясфера і наасфера.
- •Элементамі наасферы з’яўляюцца:
- •Чалавек як аб’ект філасофскага пазнання.
- •Філасофія жыцця.
- •Філасофія Фрыдрыха Ніцшэ(1844 - 1900).
- •Постмадэрнізм.
- •Прагматызм
- •Этычныя вучэнні:
- •Філасофія бяспекі
Філасофія сярэдневечча
Пераход ад антычнай філасофіі да сярэдневяковай расцягнуўся на некалькі стагоддзяў (зIVпаХIVст.ст.) і быў шчыльна звязаны з хрысціянствам. У межах хрысціянства і на аснове філасофскай традыцыі Антычнасці і фарміруецца сярэдневяковая філасофія, якая мае дзве назвы: Патрыстыка(з лац. pater--бацька)--гэта перыяд распрацоўкі з IV-VIIIст тэалагічных, філасофскіх і палітычных дактрын хрысціянства. г. зв. бацькамі царквы, якія і тэалагізавалі філасофію. Заходняя ці лацінская патрыстыка-- Аўгустын Блажэнны(354-430) і Северын Боэцый(480--526). Схаластыка (з лац.schola--школа; вывучэнне): у гэты час філасофія-- гэта школьная дысцыпліна пры дапамозе якой завучваліся і прапагандаваліся хрысціянскія каштоўнасці. Вяршыняй у схаластыцы з'яўляецца філасофія Тамаза Аквіната(Фама Аквінскі1225--1274), якога як і Аўгустына каталіцкая царква кананізавала ў лік святых за злучэнне імі хрысціянскіх каштоўнасцей з асобнымі палажэннямі грэка--рымскай філасофіі і асабліва спадчыны Арыстоцеля. Для сярэдневяковай філасофіі характэрна:
рэтраспектыўнасць г. зн., філасофія павінна асэнсоўваць толькі прайшоўшае. Пагэтаму задача філасофіі--расшыфраваць, раскрыць і пратлумачыць змест біблійных тэкстаў.
2) дыдактызм (з лац.настаўніцтва), усе філосафы гэтага часу былі выкладчыкамі багаслоўскіх школ.Схаластыка ўдзяляла вялікую ўвагу формам выказвання думак, іх доказнасці ці абвяржэнню, вядзенню спрэчак. А гэта стымулявала цікаўнасць да логікі, пытанняў пазнання.
3) тэацэнтрызм(з ст.гр.: theos--бог) бог прызнаецца цэнтрам сусвету. Прызнаванне факту стварэння богам сусвету з нічога, атрымала назву крэацыянізм(creatio з лац. тварэнне ).
4) экзэгетыка(з ст.гр.exegeomai--тлумачэнне) задача філасофіі не шукаць ісціну, а прызнаваць, што яна ўжо паведамлена богам, і яе трэба толькі філасофскі пратлумачыць.
Філасофія Аўгустына(354--430)
Асноўныя працы Аўгустына "Аб троіцы","Споведзь", "Аб горадзе Божым". Узяўшы за аснову вучэнне Арыстоцеля аб першарухавіку, як аб чыстай форме, Аўгустын у якасці першарухавіка прызнае хрысціянскага бога. Для доказнасці бога Аўгустын запазычыў законы і правілы фармальнай логікі Арыстоцеля, чым і было ёй прыдадзена новае жыццё. Аўгустын папярэджваў, што немагчыма зразумець бога пры дапамозе розума(логікі), а калі і можна, то толькі падпарадкуючы розум рэлігійнай веры. Бог выступае ў якасці галоўнай сілы,а ўсе іншае: прастора, рух, чалавек, энэргія і г. д.--вынік ягонай стваральнай сілы. Аўгустын і Тамаза Аквінат кананізаваны каталіцкай царквой у лік святых.
Аўгустын прапанаваў наступныя варыянты асэнсавання веры ў бога пры дапамозе розума:
1)."верыць, каб зразумець": вера ў бога існуе для таго, каб зразумець сутнасць ўсяго існуючага,так як чалавечы розум самастойна не здольны дайсці да самай элементарнай ісціны. Напрыклад, чалавек пры дапамозе інтэлекта і логікі не здольны пратлумачыць чаму 2+2=4. На выручку розуму прыходзіць вера, якою чалавека надзяляе бог. Чалавек проста верыць, што 2+2=4 і гэтага дастаткова, каб забяспечыць розуму магчымасць для ўсемагчымых арыфметычных дзеянняў над бясконцай колькасцю лікаў. Прызнанне веры ў якасці асновы для ведаў і складае аснову для ўзнікнення навуковых аксіёмаў.
2)"веру таму, што абсурдна": чалавек шмат якія з'явы лічыць абсурднымі, неразумнымі і ў першыя чаргу тыя, якія не ўкладваюцца ў логіку зямнога жыцця. Напрыклад, абавязковасць смерці. Паводле Аўгустына каб зразумець ўсе каштоўнасці жыцця ,чалавеку неабходна паверыць ў карыснасць такога абсурду, як смерць. Тут выяўляецца парадаксальны стан: без пастаяннай пагрозы завяршэння жыцця не можа быць адчуванне яго радасці. Аўгустын узгадвае, што калі для чалавека штосці( смерць) падаецца абсурдным, то гэта не значыць, што і для бога гэта ўяўляецца абсурдным. Значыць, логіка Бога і логіка чалавека не супадаюць.
3)"верыць, каб прызнаваць існаванне часу": калі спадзяваццацца толькі на розум, то немагчыма абгрунтаваць існаванне цяперашнега часу. Калі ўзяць фізічны прадмет і падзяліць яго на дзве часткі, то кожная з іх працягвае рэальна існаваць. Па аналогіі час, як рэальна існуючая з'ява, таксама дзеліцца на дзве часткі: мінуўшы час, які ўжо адыйшоў і будучы час, які яшчэ не наступіў. Пагэтаму ўспрымаць, мінуўшы і будучы час немагчыма і наадварот, час успрымаецца толькі як сучасны момант і выражаецца словамі, кшталту: "цяпер", "зараз"… Логіка патрабуе прызнання, што любы момант цяперашняга часу таксама дзеліцца на два моманты: мінуўшы і будучы. Нават, граматычнае слова агучанае, ці існуючае ў думцы, заўсёды існуе ў форме мінулага і будучага часу, а не ў моманце цяперашняга часу. Напрыклад, пры вымаўленні адна частка слова слова "цяпер" належыць ўжо мінуўшаму часу, так як яна ўжо агучана, а другая частка знаходзіцца яшчэ ў будучыні і яна яшчэ не агучана, а значыць і не існуе. Тое ж самае ўласціва слову як чалавечай думцы. Значыць, чалавечы розум, калі ён пачынае разважаць аб існаванні часу з пазіцый логікі (розуму), то ён абавязкова падводзіць да думкі, што момант цяперашняга часу адсутнічае. А калі так, то адсутнічае выключна ўсё. Толькі вера ў Бога дазваляе чалавеку ўсведамляць існаванне моманту цяперашняга часу і як вынік толькі верыць у рэальнае існаванне і прыроды і чалавека і г. д. Схаластыка, стварыўшы рэлігійна--філасофскае тлумачэнне прыроды і чалавека, паўплывала на дальнейшае развіццё еўрапейскай філасофіі, на падзел хрысціянства на заходняе і ўсходняе.
Сімвалам схаластыкі зрабілася барацьба рэалізма і наміналізма аб паходжанні агульных паняццяў, ці універсалій (лац.: universalis - агульны).
Рэалізм (з лац.: realis – рэчывавы, сапраўдны) лічыў, што сапраўднай рэальнасцю надзелены не адзінкавыя прадметы, а толькі іх універсаліі, накшталт, “чалавек ўвогулле”. Ці, напрыклад, перад канкрэтным канём, і па – за ім рэальна існуе “конскасць”, якая ўласціва ўсім коням , стварае іх і існуе рэальна; перад і па – за чацвераногімі жывёламі існуе “чацвёраногасць” і г. д.
Наміналізм (з лац.: nomen – імя) – адстойвалі думку, што рэальна і аб’ектыўна існуюць толькі адзінкавыя прадметы, а універсаліі толькі імёны іх, якія існуюць у мове і не існуюць па – за межамі свядомасці. З пазіцый наміналістаў па – за канкрэтнымі аб’ектамі, няма ніякай “конскасці”, “чацвёраногасці” і г. д., а ёсць толькі словы конь, чацвёраногі, якія выкарыстоўваюцца да любога каня, чацвёраногага і г. д. Напрыклад, “чалавек увогулле” не існуе, а гэта толькі абстрактнае паняцце, ці ўніверсалія, якая выпрацавана чалавечым розумам для абазначэння ўсіх людзей. Уільям Оккам англійскі філосаф 13ст. – выразны прадстаўнік наміналізма. Ён лічыў, што ўніверсаліі (агульныя паняцці), якія не паддаюцца праверцы вопытным шляхам павінны быць выдалены з навукі. “Абстракцыі не пашыраць без патрэбы!” – гэты прынцып атрымаў назву “лязо Оккама” і выконваў вялікую ролю ў адмаўленні рэалістычных тэорый, кшталту, “прыхаваных якасцей”, якія – нібыта існуюць ва ўніверсаліях і праз іх вывучэнне можна знайсці ісціну, а гэтым самым наміналізм спрыяў развіццю эксперымента ў прыродазнаўчых навуках.
У схаластычнай філасофіі 13ст. было выпрацавана кампраміснае вучэнне паміж рэалізмам і наміналізмам, ці кампраміс у разуменні адзінкавага і агульнага. Найбольш выразна гэта прысутнічае ў спадчыне філосафа і ідэёлага каталіцкай царквы 13ст. Фамы Аквінскага (Тамаза Аквінат), які прызнаваў, што агульныя паняцці існуюць траяка:
а) “да прадметаў”(прыкладна па схеме існавання ідэй ў філасофіі Платона).
б) “у прадметах”, як іх сутнасці.
в) “после прадметаў” - у чалавечым розуме, як створаныя чалавекам паняцці, ці “ўніверсаліі.
Канцэптуалізм (лац.:conceptus – паняцце). Не прызнае, што ўніверсаліі існуюць самастойна. Разам з тым канцэптуалізм сцвярджае, што агульныя паняцці толькі ўзнаўляюць ў чалавечым розуме тыповыя прыкметы адзінкавых прадметаў. Значыць, у індывідуальных прадметаў існуе штосці агульнае, на аснове чаго ўзнікае канцэпт (паняцце), які выражаецца словам.
“Дваістая ісціна” – гэта вучэнне, якое ўзнікае ў сярэднія вякі падчас пашырэння філасофіі Арыстоцеля, якая сваімі палажэннямі супярэчыла догмам хрысціянства і іслама. Канцэпцыя “дваістых ісцін”- гэта раздзяленне філасофскіх і багаслоўскіх ісцін і магчымасць існавання іх адначасова і незалежна адна ад другой.; згодна гэтай канцэпцыі ісцінае ў філасофіі можа быць ілжывым у тэалогіі і наадварот, ілжывае ў тэалогіі можа быць ісціным у філасофіі. Вучэнне “дваістай ісціны” ў пэўнай ступені нейтралізоўвала рэлігію і спрыяла развіццю філасофіі.