
- •История Беларуси. Уодзіны. Беларусь у старажытны перыяд
- •1.Месца гісторыі у складзе гуманітарных навук. Прадмет Навучэння. Крыніцы
- •2.Першабытнае грамадства як агульны этап чалавечай гісторыі. Каменны век на тэррыторыі Беларусі
- •3.Бронзавы век на тэррыторыі Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў. Вялікае перасяленне народаў
- •4.Плямёны
- •5.Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае і Тураўскае княствы
- •6.Беларускія землі у складзе вкл
- •1.Утварэнне вкл. Асноўуныя канцэпцыі і падыходы
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё вкл. Асноўныя напрамкі унутранай і знешняй палітыкі.
- •8.Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі
- •1.Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі адбывалася у ходзе палітычных і сацыяльнп-эканамічных трансфармацый 18-19 ст.Ст:
- •2. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Беларусь у вайне 1812 года.
- •4.Грамадска-палітычны рух.
- •6.Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917-1921 гг.).
- •Кансерватыўна-манархічны
- •2) Ліберальна-буржуазны
- •3) Рэвалюцыйна-дэмакратычны
- •2. Беларусь у першай сусветнай вайне і Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
- •3.Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі.
- •7.Бсср у межваенны перыяд
- •7.1Бсср у гады нэПа
- •7.2 Палітыка Беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі
- •7.3 Правадзенне індустрыалізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •8. Ссср и бсср у другой палове 20 ст.
- •8.1 Аднаўленне
- •8.2 Сробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця другой паловы 50-60 гадоў. Асаблівасці гаспадаркі.
6.Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917-1921 гг.).
1897 г. – Усеагульны яўрэйскі саюз у Літве, Польшчы і Расіі(Бунд)
1898 г. – Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партая(РСДРП)
1900 г. – Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ)
1902 г. – Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў(ЭСЭРаў)
1902(1903) г. – Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ)(Беларуская сацыялітсычная грамада(БСГ)). Заснавальнікі – браты Луцкевічы. Сацыяўяльнай базай БСГ з’яўлялася інтэлігенцыя і малазямельная шляхта.
У 1901-1904 г.г. адбыўся значны рост колькасці выступленняў рабочых і сялян.
9 студзеня 1905 года у Пецярбургу адбыўся растрэл шэсця Пецярбургскіх рабочых да цара. Пачаліся стачкі і мітыгні пратэсту, што дало пачатак рэвалюцыі. Прычыны рэвалюцыі:
незадаволенасць царызмам і яго палітыкай;
крызіс аграрных адносін;
імкненне прыгнечаных народаў да пашырэння сваіх правоў;
Рабочыя дамагліся павышэння заробкаў і скарачэння працоўнага дня да 9-10 галзін. Актывізавалася дзейнасць палітычных партый. Яны патрабавалі ліквідацыю самадзяржаўя, устанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, ліквідацыі памешчыцкага землеўладання, права народаў на самавызначэнне. Усе левыя партыі выступалі адзіным фронтам.
У кастрычніку 1905 году краіну ахапіла стачка. Не Беларусі не былі створнаны саветы, якія былі створаны у Пецярбургу(бо БУНД і эсэры былі супраць). Царызм пайшоў на уступкі. 17 кастрычніка быў выдадзены маніфест “аб удасканальванні дзяржаўнага парадку”, у якім абяцаліся палітычныя свабоды і стварэнне дзяржаўнай думы – Парламента з заканадаўчымі функцыямі.
У пачатку 1906 года былі прызначаны выбары у дзяржаўную думу. На палітычнвм полі ўтварылася тры лагеры:
Кансерватыўна-манархічны
Саюз рускага народа(чарнасоццінцы)
Саюз 17 кастрычніка(аксябрысты)
Рускі акраінны саюз
2) Ліберальна-буржуазны
Кадэты
Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Беларусі і Літвы
3) Рэвалюцыйна-дэмакратычны
- РСДРП
- эсэры
- БУНД
- БСГ.
У першую думу ад Беларусі прайшло 36 дэпутатаў. Левыя сілы байкатавалі выбары, по спадзяваліся на працяг рэвалюцыі. Дума не дасягнула паразумення з урадам аграрнага пытання і была распушана. У 1907 годзе адбыліся выбары ў другую думу, якая таксама была распушчана па той жа прычыне. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне, манархічныя сілы аказаліся мацнейшымі.
2. Беларусь у першай сусветнай вайне і Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
1 жніўня 14 года пачынаецца вайна паміж двумя блокамі Антантай і Траістым саюзам за перадзел свету. Летам 15 года ваенныя дзеянні дасягабць Беларусі. У кастрычніку 15 стабілізуецца нямецка-расійскі фронт па лініі Паставы-Баранавічы-Пінск. Пад акупацыяй аказалася чацвёртая частка Беларусі. У галіне эканомікі акупацыйныя улады былі зацікаўлены у захаванні гаспадарчых структур. Уводзіліся падаткі, рэквізіцыі, прымусовая праца. Усякая палітычная дзейнасць забаранялася. Акупацыйныяўлады праводзяць палітыку аднолькавых адносін да ўсіх нацый. Дазваляецца навучанне і выданне газет на роднай мове. Беларускі наыянальны рух канцэнтравался ў Вільні, якая была акупіравана. У лістападзе 15 года адкрываецца першая ў гісторыі Беларукая публічная школа. Таксама быў недахоп настаўнікаў, таму ў Свіслачы дзейнічала Беларуская настаўніцкая гімназія. У 15 годзе у Вільні быў створаны Беларускі народны камітэт, які меў на мэце стварэнне беларускай дзяржаўнасці. Было распрацавана некалькі праектаў, але на той час ні адзін з іх не смог рэалізавацца татальная мабілізацыя ў Расійскае войска. Энтрам нацыянальнага руху на неакупіраванных тэрыторыях становіцца Мінск. Але тут дзейнасць беларускіх арганізацый была у менш спрыяльных умовах. З 23 па 27 лютага 17 года ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў рабочых пачынаецца ўсеагульная стачка. Да яе далучаюцаа салдаты петраградскага гарнізона. Пачынаецца новая рэвалюцыя. 2 сакавіка цар Мікалай другі адрокся ад трона. У Петраградзе ствараюцца два кіраўнічых органаў. Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў (меншавікі і эсэры) і часовы ўрад (кадэты і акцябрысты). Гэтая сітуацыя атрымала назву двоеўладдзе і праіснавала да жніўня 17 года. У Мінску і іншых гарад Беларусі былі створаны саветы, якія прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага савета і Часова ўрада. Большасць ў саветах на Беларусі мелі кадэты. Адбываюцца з’езды салдацкіх і рабочых дэпутатаў і сялянскія з’езды. Найбольшую падтрымку на Беларусі мелі эсэры і меншавікі. Балюшавікі былі малавядомыя сярод мясцовага насельніцтва, бо большасць з іх былі салдаты заходняга фронту. У верасні афармляецца першая бальшавіцкая арганізацыя на Беларусі, якую узначаліў А.Мяснікоў. Актывізаваліся Беларускія нацыянальныя партыі. Да лістапада іх налічвалася 14. Яны былі розных накіранкаў, але нацыянальна арэнтаваныя. Буйнейшымі з іх былі БХД (Беларуская хрысціанская дэмакратыя) і БПНС (Бедаруская партыя народных сацыялістаў). Галоўнай ідэяй была аўтаномія беларусі ў межах дэмакратычнай Расіі. 25 сакавіка 17 года адбыўся першы з’езд Беларускіх нацыянальных арганізацый. Быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) пад кіраўніцтвам Рамана Скірмунта. БНК было даручана распрацаваць праэкт канстытуцы і арганізаваць выбары ў Беларускю краёвую раду. Чсовы ўрад не падтрымаў гэтай ідэі, таксама супраць былі меншавікі бальшавікі. 8-10 ліпеня друг з’езд арганізаый, які выказаўся за стварэнне беларускай дзяржавы. Была створана Вялікая Беларуская Рада (ВБР) і пачынаецца фарміраванне беларускага войска. У пачатку восені 17 года частка нацыянальных партый падтрымліваюць праграму бальшавікоў і іх курс на пралетарсую рэвалюцыю. Пад час аднаго з палітычных крызісаў Часовы ўрад выкарстаў ваенную сілу. Гэта быў канец дваеўладдзя. Пачынаецца пераследаванні бальшавікоў. Галоўную ролю ў ліквілацыі мяцежа Карнілава адыгралі бальшавікі. Што значна павысіла іх папулярнасць і аўтарытэт асабліва на заходнім фронце.