
- •История Беларуси. Уодзіны. Беларусь у старажытны перыяд
- •1.Месца гісторыі у складзе гуманітарных навук. Прадмет Навучэння. Крыніцы
- •2.Першабытнае грамадства як агульны этап чалавечай гісторыі. Каменны век на тэррыторыі Беларусі
- •3.Бронзавы век на тэррыторыі Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў. Вялікае перасяленне народаў
- •4.Плямёны
- •5.Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае і Тураўскае княствы
- •6.Беларускія землі у складзе вкл
- •1.Утварэнне вкл. Асноўуныя канцэпцыі і падыходы
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё вкл. Асноўныя напрамкі унутранай і знешняй палітыкі.
- •8.Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі
- •1.Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі адбывалася у ходзе палітычных і сацыяльнп-эканамічных трансфармацый 18-19 ст.Ст:
- •2. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Беларусь у вайне 1812 года.
- •4.Грамадска-палітычны рух.
- •6.Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917-1921 гг.).
- •Кансерватыўна-манархічны
- •2) Ліберальна-буржуазны
- •3) Рэвалюцыйна-дэмакратычны
- •2. Беларусь у першай сусветнай вайне і Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
- •3.Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі.
- •7.Бсср у межваенны перыяд
- •7.1Бсср у гады нэПа
- •7.2 Палітыка Беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі
- •7.3 Правадзенне індустрыалізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •8. Ссср и бсср у другой палове 20 ст.
- •8.1 Аднаўленне
- •8.2 Сробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця другой паловы 50-60 гадоў. Асаблівасці гаспадаркі.
3. Беларусь у вайне 1812 года.
У 1807 годзе Рассія з Францыяй падпісвае Тыльзіцкі мір і далучаецца да кантынентальнай блакады Англіі. Рассія пачынае парушаць блакаду, што стала фармальным повадам для пачатку вайны Напалеона з Рассіяй.
12 чэрвеня 1812 года Напалеон уступіў у межы Расійскай імперыі. 600-тысячнай арміі Напалеона супрацьстаялі Расійскія арміі, іх налічвалася каля 200 тыс. Была выбрана тактыка адступлення ў глыб краіны, каб адарваць ворага ад яго аператыўнай базы. Беларусь стала арэнай баявых дзеянняў. Значныя ваенныя сутычкі адбыліся кался мястэчка Мір вёскі Салтанаўка пад Кобрынам. У пачатку вайны многія сустракалі Напалеона як вызваліцеля. Ўляхта спадзявалася на адноўленне Рэчы Паспалітай, а сяляне на адмену прыгоннага права. Былі створаны новыя орнганы кіравання з мясцовай шляхты – Часовы ўрад, у які ўваходзілі камітэты. Увозділася французскае адміністрацыйнае дзяленне. Фактычна ўрад меў мала паўнамоцтваў. Яго асноўным абавязкамі стала забеспячэнне французкай арміі харчаваннем і рэкрутамі. Былі значна павялічаны падаткі, што выклікала непрыязнасць з боку сялянства і мяшчан. Зразумеўшы, што Напалеон не дасі сялянам свабоды, пачынаецца партызанская барацьба. 26 жніўня 1818 года адбылася генеральная бітва на Барадзінскім полі, якая не прынесла адназначных вынікаў. Каля Барысава пачалася пераправа праз Бярэзіну, дзе рэшткі Французскай арміі былі разбіты. У Францыю вярнулася толькі кался 35000. Пасля перамогі над Напалеонам большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай была далучана да Расійскай імперыі. Палова гарадскога насельніцтва Беларусі была знішчана. Шляхце быў дараваны іх удзел у вайне на баку Напалеона. А сялянства не арымала ніякіх паслаблянняў.
4.Грамадска-палітычны рух.
У первай палове 19 ст. галоўнай арганізацыйнай формай грамадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы рознай накіравансці: навуковай, палітычнай, культурна-асветніцкай.
Пасля вайны 12 года шырокае распўсюджанне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай моладзі і таварыства вайскоўцай. У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце па іныцыятыве студэнтаў Тамаша Зана, Адама Міцкевіча, Яна Чачота заснавана тайнае таварыства філаматаў (аматараў навук). Яго дзейнасць праходзіла пад дэвізам “айчына, навука, годнасць”. Яны не ставілі мэтай звяржэння існуючага ладу зброяй. Галоўным сродкам барацьбы за вызваленне лічылі асвету і выхаванне нацыянальнай самасвядомасці. Ствараюцца тайныя арганізацыі ў Свіслацкай гімназіі “Заране” і ў Віленскім універітэце Прамяністыя. У 1820 годзе ў Полацку Тамашам Занам было створана таварыства філарэтаў (аматараў дабрачыннысці). Яны мелі пераважна палітычныя і нацыянальнавызваленчыя мэты: адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. На Беларусі дзейнічала тайная польскае патрыятычнае таварыства, якое рыхтавала паўстанне. У 1823-24 г.г. студэнцкія арганізацыі былі выкрыты і ліквідаваны. У пачатку 1820-х гадоў на Беларусі атрымалі распаўсюджванне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Дзекабрысты выступалі за абмежаванне, або ліквідацыю самадзяржаўя, адмену прыгоннама права і надзялення сялян зямлёй. Яны адмаўлялі права на нацыянальнае самавызначэнне народаў Расіі. Расійскі ўрад праводзіў мерапррыемствы па прыдухіленню узнікнення новых таварыстваў. Узмацніўся нагляд за навучальнымі ўстановамі, праводзіўся прагляд перапіскі, чыноўнікі і выкладчыкі давалі падпіску аб недачыненні студэнтаў да тайных суполак. Пачынаецца русіфікацыя асветы.