
- •История Беларуси. Уодзіны. Беларусь у старажытны перыяд
- •1.Месца гісторыі у складзе гуманітарных навук. Прадмет Навучэння. Крыніцы
- •2.Першабытнае грамадства як агульны этап чалавечай гісторыі. Каменны век на тэррыторыі Беларусі
- •3.Бронзавы век на тэррыторыі Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў. Вялікае перасяленне народаў
- •4.Плямёны
- •5.Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае і Тураўскае княствы
- •6.Беларускія землі у складзе вкл
- •1.Утварэнне вкл. Асноўуныя канцэпцыі і падыходы
- •2. Грамадска-палітычнае развіццё вкл. Асноўныя напрамкі унутранай і знешняй палітыкі.
- •8.Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі
- •1.Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі адбывалася у ходзе палітычных і сацыяльнп-эканамічных трансфармацый 18-19 ст.Ст:
- •2. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі.
- •3. Беларусь у вайне 1812 года.
- •4.Грамадска-палітычны рух.
- •6.Дзяржаўнасць беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917-1921 гг.).
- •Кансерватыўна-манархічны
- •2) Ліберальна-буржуазны
- •3) Рэвалюцыйна-дэмакратычны
- •2. Беларусь у першай сусветнай вайне і Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.
- •3.Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі.
- •7.Бсср у межваенны перыяд
- •7.1Бсср у гады нэПа
- •7.2 Палітыка Беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі
- •7.3 Правадзенне індустрыалізацыі і калектывізацыі ў бсср.
- •8. Ссср и бсср у другой палове 20 ст.
- •8.1 Аднаўленне
- •8.2 Сробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця другой паловы 50-60 гадоў. Асаблівасці гаспадаркі.
8.Беларусь у складзе Расійскай імперыі. Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі
1.Станаўленне індустрыяльнай цывілізацыі адбывалася у ходзе палітычных і сацыяльнп-эканамічных трансфармацый 18-19 ст.Ст:
* Прамысловая рэвалюцыя – пераход ад рамесна-мануфактурнай вытворчасці, заснованнай на ручной працы да фабрычна-завадской, заснованнай на выкарыстанні машын.
* Рост насельніцтва і ўрбанізацыя.
* Росквіт каланіяльнай сістэмы.
* Фарміраванне новых сацыяльных груп: буржуазіі і пралетарыята.
Адбываюцца значныя змены у палітычнай сферы. Праз буржуазна-дэмакратычныя рэвалюцыі, абсалютныя манархіі пераутвараюцца ў канстытуцыйныя і парламентскія з падзелам ўлады на заканадаўчую і выканаўчую. Зараджаецца ідэялогія буржуазіі – лібералізм, заснованы на ідэях народаўладдзя, свабоды і раўнапраўя. У краінах цэнтральнай і ўсходняй Еўропы працэсс станаўлення індустрыяльнаў цывілізацыі ішоў запаволенна. Прамысловасць была ў пачатковым стане і расла маруднымі тэмпамі. Большая частка насельніцтва была занята ў сельскай гаспаларцы. (канец 18-19 ст.ст.). Развіццё замаруджвала прыгоннае права.
2. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі.
У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай беларукія землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Прешыя гады пасля падзелаў царскі урад праводзіў асцяродную памяркоўную палітыку. У 1796 голзе правоздіцца адміністрацыйная рэформа і ўводзіца новы адміністрацыйна тэрытарыяльны падзел: ставараюцца Беларуская, Мінская і Літоўская губерніі. Ў 1801 годзе ствараюцца два генерал-губернатарствы: Беларускае (Магілёўская, Віцебская і Смаленская губерніі) і Літоўскае (Гродзенская, Віленская і Мінская губерніі). Далей выканаўчая ўлада была перададзена генерал-губернатарам і губернатарам. Ствараліся органы адміністрацыйнага кіравання: губернскія ўправы, казённыя палаты, прыказы. Былі захаваны пветы, старастоў, мясцовага самакіравання на паставе статута ВКЛ 1588. Да 1831 года большасць чыноўніках былі мясцовага паходжання. Да розных катэгорый насельніцтва прымянялася розная палітыка.
Палітыка ў адносінах да шляхты:
1) Магнатам было забаронена мець прыватныя арміі і крэпасці; шляхта губляла права ствараць канфедэрацыі; былі ліквідаваны шляхецкія соймікі.
2) Мясцовая шляхта была абавязана прысягнуць Кацярыне 2 і атрымлівала правы Расійскага дваранства. Хто адмаўляўся – мог прадаць маёнтак і з’ехаць за мяжу. Невялікая колькасць маёнткаў канфіскавалася;
3) Пачынаецца працэсс “разбора шляхты”. Дробная шляхта павінна была пацвердзіць сваё шляхецкае паоджанне. Інакш – пераводзілася ў падатковае саслоўе.
Палітыка ў адносінах да сялян і мяшчан. Задача палітыкі ў адносінах да сялян была накіравана на ўніікацыю. Усе сяляне былі падзелены на казённых і прыватнаўласніцкіх. Становішча сялян значна пагоршылася, павялічыліся павіннасці і большасць сялян была пераведзена на паншчыну. Уводзілася рэкруцкая павіннасць 25-гадовая. У гарадах было адменена магдэбургскае права. Яго замяніла даравальная грамата на правы і прывілеі гарадам Расійскай імперыі, якая давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Усё насельніцтва дхялілася на 6 разрадаў па ўзроўню багацця. Ад кожнага разрада ў думу адбіраўся 1 галосны. Фактычна ўлада ў горадз належыла прызначанаму гараднічаму.
Правозділася кэнфесійная і палітычная палітыка:
За католікамі захавалася права свабоднаха выканання абрадаў і маёмасць. Кацярына 2 выдала ўказ, які дазволіў дзейнічаць у Расійскай імперыі ордэнаў езуітаў. Пад час праўлення Паўла 1 праводзілася палітыка паступовага ўвядзення ў Рассіі каталіцкай веры. У 1821 годзе дзейнасць езуітаў была забаронена Аляксандрам 1.
Зусім іншай палітыка была да ўніятаў. Уніяты, якімі ў асноўным былі сяляне, прымусова пераводзіліся ў праваслаўе.
Праваслаўнай царкве забяспечвалася поўная дзяржаўная падтрымка.
Палякам прадстаўлялася шырокая культурна-нацынальная аўтанамя. На польскай мове працаваў Віленскі універсітэт і гімназіі. Яна выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах. Менавіта ў гэты час беларуская шляхта падверглася мацнейшаму апалячванню.
Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падвяргалася дыскрымінацыі. У 1794 годзе была прынята мяжа яўрэйскай аселасці. Яўрэі маглі сяліцца толькі ў межах былой Рэчы Паспалітай, у гарадах і мястэчках і займацца толькі рамяством і гандлем. На рубяжы 18-19 ст.ст. назва ВКЛ канчаткова выходзіць з ужытку. Пашыраецца выкарыстанне этнічных назваў: беларусы, палякі, літоўцы.