
- •1. Дифференциальная психология как теоретическая наука
- •2. Дифференциальная психология как прикладная наука
- •Глава х вариации. Введение
- •1. Тотальная и парциальная вариация
- •2. От интервариации - к интравариации
- •3. Вариации качества и количества Глава XII психологический тип
- •Торошина «Креативность»
- •Э.С. Дубянецкi
- •Проявление личностных особенностей в самоописаниях мужчин и женщин а.В. Визгина, с.Р. Пантилеев
- •Э. Фромм характер
- •1) Динамическая концепция характера
- •Личко а.Е. « Психопатии и акцентуации характера у подростков»
- •Преходящие психопатоподобные нарушения поведения:
- •Развитие на фоне акцентуаций патологии
Э.С. Дубянецкi
Нацыянальны характар - своеасаблiвая сукупнасць розных пахалагiчных рысау i якасцей, уласцiвых большасцi прадстаунiкоу пэунай нацыянальнай супольнасцi; з'яуляецца досыць устойлiвым, стабiльным, яго надзвычай цяжка змянiць усялякiмi адмiнiстратыунымi мерамi альбо гвалтоунымi дзеяннямi, але, ж ен можа паступова мяняцца, падвяргацца штучным уплывам i разнастайным дэфармацыям.
Канцэпцыi аб сутнасцi нацыянальнага характару:
6iялагiчная (Н.Х разглядаецца як нешта прыроджанае, абумоуленае генетычна i таму "пераходзячае" з пакалення у пакаленне)
сацыяльна-гiстарычная (вызначальнымi у фармаваннi нацыянальных характарау лiчаць уплыу сацыяльна-гiстарычных, найперш этна-культурных фактарау)
Усе рысы псiхалогii беларусау умоуна падзялiць на дзве асноуныя групы – станоучыя, або дадатныя, i адмоуныя, або негатыуныя. Да станоучых рысау можна аднесцi талерантнасць, памяркоунасць, лагоднасць, добразычлiвасць, гуманнасць, гасцiннасць, вынослiвасць, жыццястойкасць, працавiтасць, да адмоуных – нерашучасць, кансерватыунасць, некаторую апатычнасць, iнертнасць, недаверлiвасць.
Фармаванне асноу беларускага характеру.
Есць адпаведныя падставы лiчыць, што у этнагенезе беларусау немалую ролю адыграу так званы балцкi субстрат.
Тыповымi славянскiмi рысамi у характары беларусау можна лiчыць ix памяркоунасць, гасцiннасць, гуманнасць, а таксама пэуную нерашучасць, недастатковыя актыунасць, энергiнасць.
На складванне характару беларусау досыць iстотна пауплывала i своеасаблiвае мiрнае суiснаванне на нашых землях на працягу некалькiх стагоддзяу (найперш маюцца на увазе X–XIII стст.) язычнiцтва i хрысцiянства i прыродна-геаграфiчны фактар (прырода накладвала значны адбiгак на спецыфiку гаспадарчай дзейнасцi, матэрыяльнай i духоунай культуры беларусау).
Досыць моцная бiяэнергетыка нашых лясоу (найперш хваёвых) абумоулiвала знакамiтую жыццястойкасць, вынослiвасць, цягавiтасць беларусау.
Уплыу на нацыянальны характар беларусау аказвалi, напрыклад, такiя асаблiвасцi ix гiстарычнага развiцця, як працяглая адсутнасць у мiнулым (XVIII – XX стст.) сваей сапрауднай дзяржаунасцi; канфесiйная разарванасць беларускага этнасу; нiзкi узровень нацыянальнай самасвядомасцi нашых продкау; запозненае фармаване i нязначная колькасць уласнай нацыяальнай iнтэлiгенцыi; савецкi перыяд – iдэалогiя i практыка адкрыай цi замаскаванай "контрбеларусiзацыi" i штучнай асiмiляцыi беларусау у 30 – 80-ыя гг.
Станоучыя рысы беларускай душы. Надзвычайная талерантнасць (цяpпiмасць) да прадстаунiкоу розных нацый, канфесiй, да людзей з iншым складам мыслення, светауспрымання. Станоучай рысай беларускага характеру можна небеспадстауна лiчыць i адсутнасць у iм агрэсiунасцi, ваяунiчага нацыяналiзму i месiянскай свядомасцi. мяккасардэчнасць, гуманнасць, мяккасэрнасць i спачуванне блiзкаму (эмпатыя). Амаль усе, хто прыязджае на Беларусь, заусёды падкрэслiваюць, што беларусы – народ шчыры, добразычлiвы i вельмi гасцiнны.
Адмоуныя якасцi характару беларусау. Празмерна развiтая талерантнасць часам магла i шкодзiць, бо гэтую асаблiвасць характару нярэдка выкарыстоувалi у сваiх асiмiляцыйных мэтах i польскiя, i расiйскiя улады; пасiунасць i апатычнасць; заусёдная схiльнасць да кампрамiсау у вырашэннi жыццёвых праблем, да згоды; прыстасаванства. канфармiзм, недастатковая настойлiвасць у абароне уласных поглядау i перакананняу; бываюць даволi скрытнымi, недаверлiвымi, насцярожанымi ва узаемаадносiнах з незнаемымi людзьмi, "чужынцамi".