Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Праграма для ГОСаў Раманенка.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
67.07 Кб
Скачать

31. Напрамкi сацыяльна-культурнай дзейнасцi ў галiне культуры

Кірункі СКД як рэалізацыя яе функцый (культуратворчых, хамінізацыі, сацыялізацыі). Прыкладныя кірункі рэалізацыі культуратворчай функцыі, функцыі хамінізацыі і сацыялізацыі. Навуковае абгрунтаванне фактараў, якія вызначаюць планаванне кірунка СКД кожнай пэўнай установы сацыяльна-культурнай сферы: задачы дзяржаўнай палітыкі ў вобласці культуры, рэгіянальныя сацыякультурныя праблемы; спецыфіка дзейнасці ўстановы культуры; рэагаванне на культурныя запыты насельніцтва ды інш..

32. Характарыстыка асноўных суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасцi

Паняцце аб сацыяльна-культурнай дзейнасці як гістарычна склаўшайся сукупнасці шматлікіх суб'ектаў сацыякультурнай дзейнасці. Паняцце "суб'екты сацыяльна-культурнай дзейнасці" і яго шматзначнасць. Суб'екты СКД - носьбіты вызначаных праблем, пэўных ідэй, традыцый, ініцыятыў і тэхналогій, накіраваных на рашэнне гэтых праблем. Віды суб'ектаў сацыяльна-культурнай дзейнасці: асоба; сям'я; сацыяльныя арганізацыі і аб'яднанні; сацыяльна-культурныя інстытуты; галіновыя ўстановы і арганізацыі. Класіфікацыя суб'ектаў у залежнасці ад іх функцыянальнага прызначэння ў сацыяльна-культурнай сістэме.

Творчы блок. Суб'екты, звязаныя з вытворчасцю (стварэннем) і ўзнаўленнем культурных каштоўнасцяў..

Камунікатыўны блок. Суб'екты, забяспечвальныя захоўванне і перадачу да пакалення культурнай спадчыны, помнікаў культуры і прыродных каштоўнасцяў.

Рэсурсавы блок. Асноўныя дапаможныя інстытуты, ажыццяўляльныя нарматыўна-прававое, юрыдычнае і інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасці арганізацый і асобных грамадзян, фінансавае і матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне сацыяльна-культурных службаў і ўстаноў, іх кадравае забеспячэнне, падрыхтоўку і перападрыхтоўку спецыялістаў, навуковыя даследаванні ў сацыяльна-культурнай сферы, кіраванне дзейнасцю.

Сацыяльна-дэмаграфічны блок: непасрэдныя сацыяльныя задачы, спажыўцы і карыстальнікі культурных каштоўнасцяў; упраўленчыя сацыяльныя інстытуты і супольнасці.

33. Сацыякультурныя iнстытуты I iх вiды

Істытуцыянальныя формы сацыяльна-культурнай дзейнасці: тыпалогія, сацыяльныя функцыі, мэты, задачы і тэхналогіі дзейнасці ўстаноў і інстытутаў, якія выконваюць функцыі асветы, эстэтычнага і мастацкага выхавання, арганізацыі вольнага часу, аховы і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры; магчымасці і механізмы трансфармацыі і ўкараненні гістарычна апрабаваных культурных практык у дзейнасць сацыякультурных інстытутаў (культурна-асветных, рэлігійных, адукацыйных, рэабілітацыйных, мастацка-творчых, фізкультурна-аздараўленчых устаноў і арганізацый). Сацыяльны інстытут як нарматыўная з'ява (інстытут сям'і, асветніцтва, мова, фальклор, літаратура, мастацтва). Сацыяльны інстытут як установа (служба) або сукупнасць устаноў, якія маюць вызначанае грамадскае прызначэнне (сродкі масавай інфармацыі, адукацыя, царква, навука і інш.). Функцыянальны фактар класіфікацыі сацыяльна-культурных інстытутаў Групы сацыяльна-культурных інстытутаў: занятыя вытворчасцю духоўных каштоўнасцяў, камунікацыяй, і трансляцыяй духоўных каштоўнасцяў, эканамічнай, палітычнай, культурнай, сацыяльнай, навукова-тэхнічнай інфармацыі, якія праяўляюць сябе ў розных відах нефармальнай творчай дзейнасці: Іншыя падставы для класіфікацыі сацыяльна-культурных інстытутаў: абслугоўваемы кантынгент насельніцтва, форма ўласнасці, -эканамічны статут, маштаб дзеяння і г.д.