Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Менеджмент СК (Степанцов А.И., 2 курс).doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
158.21 Кб
Скачать

Тэма 9. Праграмна-мэтавае кіраванне ў сферы культуры

Паняцце і актуальнасць праграмна-мэтавага кіравання. Сацыяльна-культурнае праграмаванне – навукова-абгрунтаваны працэс стварэння новай або перабудовы наяўнай сацыякультурнай прасторы.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь – 2020 (падраздзел “Развіццё нацыянальнай культуры”). Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь. Нацыянальныя праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь.

Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў Рэспублікі Беларусь. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных мінімальных стандартах".

Семінар:

  1. Паняцце і актуальнасць праграмна-мэтавага кіравання.

  2. Праектаванне-планаванне-праграмаванне: узаемасувязь і адрозненні.

  3. Развіццё нацыянальнай культуры як важны кірунак да ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

  4. Дзяржаўныя праграмы захавання і развіцця культуры Рэспублікі Беларусь.

  5. Нацыянальныя праграмы развіцця турызма ў Рэспубліцы Беларусь.

  6. Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў Рэспублікі Беларусь.

Тэма 10. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці у сферы культуры. Арганізацыя эфектыўнай працы кіраўніка ўстановы культуры.

Сацыяльная эфектыўнасць як найважная характарыстыка для сферы культуры - некамерцыйнай па перавазе. Суадносіны сацыяльнай і эканамічнай эфектыўнасці. Асноўныя методыкі адзнакі паказчыкаў эфектыўнасці. Методыка параўнання (Зяленіна-Тульчынскі), для розных арганізацый і ўстаноў, па паказчыках вынікаў працы. Этапы ажыццяўлення методыкі.

Кампетэнтнасць кіраўніка як умова эфектыўнасці работы. Кіраўніцкая і эмацыянальная накіраванасць асобы кіраўніка установы культуры. Дзейнасць кіраўніка па павышэнню ўзроўня выканаўчай дысцыпліны. Сутнасць і значэнне кантрольнай функцыі кіраўніка.

Семінар:

  1. Агульныя паняцці эфектыўнасці і эфекту кіравання.

  2. Праблема эфектыўнасці мэнэджменту СКС.

  3. Методыка ацэнкіі эфектыўнасці: супастаўленне з базавымі паказчыкамі установы, супастаўленне з нарматыўнай базай.

  4. Методыка параўнання Зяленінай - Тульчынскага.

  5. Змест і эфектыўнасць працы кіраўніка ўстановы культуры.

  6. "Ламаючы ланцугі іерархіі, бюракратыі і аўтакратыі" [К.Клок, Д.Голдсмит. Конец менеджмента и становление организационной демократии].

Тэма 11. Псіхалагічныя аспекты менеджменту ў сферы культуры

Сувязь тэорыі кіравання з навукамі аб чалавеку, аб развіцці асобы. Сацыяльная псіхалогія як аснова вывучэння псіхалагічных з'яў, якія ўзнікаюць у працэсе ўзаемадзеяння людзей у розных арганізаваных і неарганізаваных групах. Асаблівасці псіхічных працэсаў асобы кіраўніка.

Вырашальная роля ўнутраных імкненняў чалавека ў правядзенні культурнага адпачынку, арганізацыі вольнага часу. Матывы паводзін.

Семінар:

  1. Навукі аб чалавеку, аб развіцці асобы, іх уплыў на тэорыю кіравання.

  2. Улік псіхалагічных фактараў як адна з умоў эфектыўнага кіраўніцтва.

  3. Кіраванне працэсам міжасобасных зносін у вялікіх і малых творчых групах.

  4. Роля ўнутраных імкненняў чалавека ў правядзенні культурнага адпачынку, арганізацыі вольнага часу. Матывы паводзін.

  5. Практычныя дзеянні як вынік чалавечых імкненняў да мэтаў.

  6. Інтарэс як унікальны сродак зносін людзей.

Тэма 12. Статус і ролі менеджэра сферы культуры

Улада кіраўніка і ідэнтыфікацыя работніка ў арганізацыі. Лідэрства. Своеасаблівасць, спецыфічныя рысы сацыяльных роляў спецыяліста культуры. Кампетэнтнасць і прафесіяналізм спецыяліста культуры. Спецыфічны характар узаемадзеяння менеджэра з выканаўцам (артыстам, мастаком, прафесійным або самадзейным калектывам).

Семінар:

  1. Агульныя паняцці статусу і ролі работніка.

  2. Сацыяльныя ролі спецыяліста-арганізатара СКС.

  3. Лідэрства як важны і эфектыўны механізм кіравання.

  4. Стылі кіраўніцтва.

  5. Кампетэнтнасная мадэль кіраўніка сучаснай установы культуры.

  6. Асаблівасці праявы стыляў кіраўніцтва ў мастацкім калектыве.

Семінар:

  1. Сацыяльная адказнасць і этыка.

  2. Уплыў менеджменту на маральны стан калектыва.

  3. Стварэнне маральнага капіталу.

  4. Сацыяльная адказнасць для ўсіх.

  5. Этычныя патрабаванні ў сістэме кіравання.

  6. Матывацыя і праблема поспеху. Свабода і адказнасць

Тэма 13. Творчы калектыў як аб'ект кіравання

Калектыў як форма арганізацыі людзей у працоўным працэсе. Відавая класіфікацыя працоўнага калектыву. Фарміраванне маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве. Каманда – узаемазалежнасці і падзел адказнасці.

Групавая дынаміка: дамінаванне цэлага над часткамі, узаемазалежнасць членаў групы як аснова для аб'яднання. Фазы развіцця групы: ад стадыі адаптацыі, праз вырашэнне ўнутрыгрупавых канфліктаў да згуртаванасці і эфектыўнага рашэння праблем. Асаблівасці станаўлення творчага калектыву.

Семінар:

  1. Калектыўныя формы арганізацыі працы.

  2. Каманда – новая форма ўзаемазалежнасці і падзелу адказнасці.

  3. Маральна-псіхалагічны клімат.

  4. Канфармізм: значэнне ў кіраванні.

  5. Псіхалагічныя асновы групавой дынамікі.

  6. Асаблівасці станаўлення творчага калектыва

Тэма 14. Кадры культуры і кадравая палітыка.

Кадры культуры як аб’ект і мэта кадравай палітыкі. Кіраванне чалавечымі рэсурсамі як бесперапынны цыклічны працэс іх фарміравання, размеркавання, выкарыстання і замены. Стымуляванне і матывацыя. Віды і метады стымулявання.

Патрабаванні да работнікаў сферы культу­ры і праблемы іх падрыхтоўкі. Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі.

Семінар:

  1. Кадры культуры як аб’ект і мэта кадравай палітыкі.

  2. Кіраванне чалавечымі рэсурсамі.

  3. Стымуляванне і матывацыя.

  4. Віды і метады стымулявання.

  5. Патрабаванні да работнікаў сферы культу­ры і праблемы іх падрыхтоўкі.

  6. Перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі.