Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Менеджмент СК (Степанцов А.И., 2 курс).doc
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
158 Кб
Скачать
☆

Тэма 5. Вытворчасць культурных даброт і асаблівасці кіравання

Агульнае паняцце даброт и грамадскай працы. Паняцці "каштоўнасць", "культурныя даброты", "прадукты сферы культуры", "культурныя тавары". Неаднароднасць культурных даброт і адрозненне па ступені матэрыялізацыі, спосабу задавальнення культурных запатрабаванняў і па выконваемых функцыях.

Параўнальная вытворчая і спажывецкая характарыстыка сродкаў і прадуктаў культурнай дзейнасці. Рэгуляванне прапанавання і попыту на прадукты скд.

Семінар:

  1. Агульнае паняцце даброт і грамадскай працы.

  2. Паняцце і змест культурных даброт.

  3. Класіфікацыя: матэрыяльныя культурныя даброты.

  4. Класіфікацыя: нематэрыяльныя аб’екты фарміравання культурных патрэбнасцей.

  5. Узаемная абумоўленасць аб’ектаў фарміравання культурных патрэбнасцей.

  6. Рэгуляванне попыту і прапанавання на прадукты сацыяльна-культурнай дзейнасці.

Тэма 6. Механізмы кіравання ў сферы культуры

Механізмы менеджменту як адносна цэласнае адзінства мэт, функцый і сродкаў. Арганізацыйна-адміністрацыйны механізм: рэгламентаванне, нарміраванне, інструктаванне, распарадчае і дысцыплінарнае ўздзеянне. Арганізацыйныя структуры і штатныя расклады. Эканамічны механізм: сістэма рэсурснага забеспячэння і гаспадарчага ўтрымання, эканамічны разлік і эканамічнае стымуляванне. Персанал-арыентаваны механізм: сістэма актывізацыі дзейнасці работнікаў, пошуку новага ў мэтах удасканалення якасці вынікаў працы. Інфармацыйны механізм як дакументазварот, які забяспечвае суадносіны і ўзаемасувязь кіраўнічых рашэнняў, планавання, кантролю, уліку і справаздачнасці.

Семінар: Тэхналагічныя аспекты кіравання ў сферы культуры. Эканамічны і арганізацыйна-адміністратыўны механізмы.

  1. Бюджэтнае фінансаванне ўстаноў

  2. Прадпрымальніцкая дзейнасць

  3. Дабрачынныя крыніцы

  4. Прававое рэгламентаванне (уздзеянне Грамадзянскага і Адміністратыўнага, Працоўнага Кодэксаў, Закона аб культуры)

  5. Размеркаванне паўнамоцтваў. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, дагаворы, службовыя інструкцыі).

  6. Аператыўнае кіраванне як механізм забеспячэння функцыянавання ўстановы.

Семінар: Тэхналагічныя аспекты кіравання ў сферы культуры. Персанал-арыентаваны механізм. Інфармацыйны механізм.

  1. Матывацыя да актыўнай дзейнасці

  2. Кадравая палітыка ў сферы культуры

  3. Змест і метады падбору персанала.

  4. Аналітычна-інфармацыйнае забеспячэнне менеджменту.

  5. Асаблівасці кіраўнічых рашэнняў.

  6. Асаблівасці кантролю, уліку і справаздачнасці.

Тэма 7. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь

Вопыт кіравання культурай у еўрапейскіх краінах. Структура кіраўнічых органаў культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Кірункі дзяржаўнага рэгулявання і кіраванні ў галіне культуры ў адпаведнасці з арт. 12 Закона аб культуры Рэспублікі Беларусь.

Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры, вызначаныя Законам аб культуры (арт.21). Галоўныя функцыі Міністэрства культуры. Мясцовыя органы кіравання культурай.

Семінар:

  1. З вопыту кіравання культурай у еўрапейскіх краінах.

  2. Асноўныя прынцыпы ажыццяўлення культурнай дзейнасці.

  3. Асноўныя мэты і прыярытэты дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

  4. Напрамкі дзяржаўнага рэгулявання і кіравання ў галіне культуры.

  5. Структура органаў дзяржаўнага кіравання культурай.

  6. Дзейнасць тэрытарыяльных органаў кіравання культурай.

Семінар:

  1. Асаблівасці кіравання тэатрамі (драматычнымі, музычнымі).

  2. Асаблівасці кіравання цыркамі.

  3. Кіраванне канцэртнымі арганізацыямі (акадэмічнымі, шоў-бізнеса).

  4. Асаблівасці кіравання клубнымі ўстановамі, паркамі.

  5. Кіраванне бібліятэкамі, музеямі, мастацкімі галерэямі

  6. Кіраванне ўстановамі адукацыі ў сферы культуры.

Выніковы семістровы семінар: тэстыраванне

Тэма 8. Менеджмент у сферы культуры як кампанент культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Культура і палітыка. Азначэнне "культурная палітыка". Мадэлі культурнай палітыкі. Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай. Поспехі, праблемы і недахопы культурнай палітыкі дзяржавы савецкага перыяду. Арыенціры сучаснай культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі.

Семінар:

  1. Культурная палітыка як аснова рэгулявання сацыякультурных працэсаў.

  2. Мадэлі культурнай палітыкі

  3. Станаўленне і развіццё інстытутаў кіравання культурай.

  4. Даступнасць культурных і духоўных каштоўнасцяў як асноўная рыса культурнай палітыкі дзяржавы.

  5. Сучасная культурная палітыка Рэспублікі Беларусь.

  6. Множнасць суб'ектаў культурнай палітыкі.