
- •Тэма 1. Дзейнасць як сацыяльная аснова менеджменту
- •Тэма 3. Спецыфіка сацыякультурнай сферы. Месца і роля галіны культуры
- •Тэма 4. Паняцце і мэты кіравання і рэгулявання культурных працэсаў
- •Тэма 5. Вытворчасць культурных даброт і асаблівасці кіравання
- •Тэма 6. Механізмы кіравання ў сферы культуры
- •Тэма 7. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь
- •Тэма 9. Праграмна-мэтавае кіраванне ў сферы культуры
- •Тэма 11. Псіхалагічныя аспекты менеджменту ў сферы культуры
- •Тэмы лабараторных заняткаў:
- •Дадатковая
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ
МЕНЕДЖМЕНТ У сферы культуры
Праграма да спецыяльнасці 1-21 04 01 “ Культуралогія”;
Спецыялізацыі 1-21 04 01-02 01 “Менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы”
1-21 04 01-02 02 “Менеджмент міжнародных культурных сувязей”
Мінск 2010
Складальнік
А.І.Сцепанцоў, в.а. загадчыка кафедры менеджменту сацыякультурнай дзейнасці УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.
Рэцензенты
М. М. Каралёў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дэкан факультэта культуралогіі і сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў;
А. А. Каспярук, кандыдат культуралогіі, дацэнт, рэктар ПУА “Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва”
Рэкамендавана кафедрай менеджменту сацыякультурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (пратакол № 4, ад 25.11.09)
УСТУП
"Менеджмент у сферы культуры" базавы вучэбны курс для студэнтаў спецыялізацый менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы, менеджмент міжнародных культурных сувязей. Агульны аб'ём курсу 28 гадзін лекцыйных заняткаў, 36 гадзін практычных заняткаў, 12 гадзін лабараторных заняткаў.
Мэта курса фармаваць у студэнтаў трывалыя прафесійныя ўстаноўкі для працы ў сучасных сацыяльна-эканамічных умовах, раскрыць змест канцэпцыі менеджменту ў сферы культуры.
Задачы курса:
засвоіць асноватворныя ідэі менеджменту як кіравання людзьмі ў арганізацыях культуры з мэтай аднаўлення, захавання, папулярызацыі і распаўсюджванне культурных каштоўнасцей;
авалодаць сістэмай навуковых ведаў, тэарэтычнымі асновамі кіравання, якія забяспечваюць практыку менеджмента навуковымі рэкамендацыямі і даюць агульныя ўяўленні аб арганізацыях розных тыпаў, намячаюць кірункі эфектыўнага кіравання імі;
выпрацаваць элементарныя ўменні і навыкі кіраўнічай дзейнасці.
Змест курса раскрывае сутнасць менеджменту і сацыяльнага кіравання, спецыфіку працы ў сферы культуры; прыметы менеджэра; працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту; мэты, функцыі, прынцыпы і метады ў сістэме катэгорый менеджменту; арганізацыйныя структуры кіравання ўстановай культуры; чалавечыя адносіны як найважную форму ўзаемадзеяння людзей, якая служыць жыццёва важнай мэце ўсталявання ўзаемасувязяў і супрацоўніцтва; сутнасць і асаблівасці кіраўнічых рашэнняў у сферы культуры; паняцце і значэнне кадравага менеджменту.
Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб:
менеджменце як кіраванні сацыяльна-эканамічнымі і сацыяльна-тэхнічнымі сістэмамі для атрымання пэўнага выніку;
дасягненнях розных падыходаў і школ, іх рэальным укладзе ў сучасную кіраўнічую думку; найболей вядомых імёнах аўтарытэтаў навукі і практыкі менеджменту;
агульнай сістэме рыначных інстытутаў менеджменту і сваеасаблівасцях праяў у адносінах да сферы культуры; тэндэнцыях развіцця новай сістэмы эканамічных адносін, аб'ектыўных умовах развіцця ўсіх форм уласнасці, узнікненні наёмнай працы і, у сувязі з гэтым, ужыванні новых спосабаў кіраўнічай дзейнасці, распаўсюджванні прадпрымальнасці, ініцыятывы, разумнага спалучэння прыватнага і дзяржаўнага інтарэсаў;
стратэгічным планаванні і кіраванні як аснове адаптацыі да рэчаіснасці;
розных відах камунікацый як асновы ў дасягненні ўзгодненасці ў дзейнасці ўсіх звёнаў кіравання арганізацыяй шляхам усталявання рацыянальнасці сувязяў;
агульным механізме прыняцця кіраўнічага рашэння.
Курс накіраваны на выпрацоўку ў студэнтаў неабходных уменняў і навыкаў:
аналізу ўнутранага і знешняга асяроддзя арганізацыі, яе жыццёвага цыклу; кіраўнічых працэсаў як паслядоўных дзеянняў па ператварэнню рэсурсаў у рэзультаты; арганізацыйнай структуры кіравання з рознымі спосабамі рэалізацыі паўнамоцтваў кіраўніка, яго паводніцкімі дзеяннямі;
распрацоўкі, выбару і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў, непарыўна звязаных з агульнымі функцыямі самога працэсу кіравання (планаванне, арганізацыя, актывізацыя і кантроль);
выяўленню праблем кіраўніцтва як тыпу арганізацыйных паводзін, абумоўленага вызначаным службовым статусам і ўладнымі паўнамоцтвамі;
індывідуальнага ўсведамлення тэарэтычнага матэрыялу, развіцця логікі вуснага і пісьмовага пераказу;
выкарыстоўвання тэрміналогіі менеджменту, творчага канструявання каректных азначэнняў.
Самастойная праца студэнтаў накіравана на развіццё ў студэнтаў навыкаў пошуку неабходнай інфармацыі з навукова-метадычнай літаратуры, газетных публікацый, радыё- і тэлеінфармацыі. Выкарыстоўваецца кантэнт-аналіз крыніц, прысвечаных актуальным праблемам кіраўнічай і прадпрымальніцкай дзейнасці, на падставе якога кожны студэнт піша рэферат.
Напрыканцы курсу прадугледжваецца кантрольны тэст і іспыт па пройдзеным матэрыяле.
Праграма курса " Менеджмент у сферы культуры" распрацавана ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам па спецыяльнасці "прыкладная культуралогія".
ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН КУРСА
Назвы тэм |
Колькасць гадзін |
|||
усяго |
лекцыі |
семінарырктич. занятия |
лабараторныя
|
|
Тэма 1. Дзейнасць як сацыяльная аснова менеджменту |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 2. Рэгламентацыя як аснова кіравання |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 3. Спецыфіка сацыякультурнай сферы.Месца і роля галіны культуры |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 4. Паняцце і мэты кіравання і рэгулявання культурных працэсаў |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 5. Вытворчасць культурных даброт і асаблівасці кіравання |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 6. Механізмы кіравання ў сферы культуры |
2 |
2 |
4 |
2 |
Тэма 7. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры ў Рэспубліцы Беларусь |
2 |
2 |
6 |
|
Тэма 8. Менеджмент у сферы культуры як кампанент культурнай палітыкі Рэспублікі Беларусь |
2 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 9. Праграмна-мэтавае кіраванне ў сферы культуры |
2 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 10. Сутнасць эфектыўнасці кіраўніцкай дзейнасці у сферы культуры. Арганізацыя эфектыўнай працы кіраўніка ўстановы культуры. |
4 |
2 |
2 |
2 |
Тэма 11. Псіхалагічныя аспекты менеджменту ў сферы культуры |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 12. Статус і ролі менеджэра сферы культуры |
2 |
2 |
4 |
|
Тэма 13. Творчы калектыў як аб'ект кіравання |
2 |
2 |
2 |
|
Тэма 14. Кадры культуры і кадравая палітыка |
2 |
2 |
2 |
|
Усяго… |
34 |
28 |
36 |
12 |
Тэма 1. Дзейнасць як сацыяльная аснова менеджменту
Антропа-сацыя-культурная сфера быцця. Дзейнасць як спосаб быцця чалавека. Сацыяльныя законы прагрэса чалавецтва. Суб’ект і аб’ект дзейнасці. Знешняя і ўнутраная дзейнасць. Дзея як адзінка аналіза дзейнасці. Тэорыя дзейнасці. Віды дзейнасці, прызнакі культурнай дзейнасці чалавека. Калектыўная дзейнасць – важная ўмова культурнага працэсу.
Семінар:
Характарыстыка антропа-сацыя-культурнай сферы быцця.
Дзейнасць як спосаб быцця чалавека.
Прагрэс чалавецтва – вынік сацыяльнага развіцця.
Суб’екты і аб’екты дзейнасці.
Тэорыя дзейнасці і сацыяльная практыка.
Віды дзейнасці, прызнакі культурнай дзейнасці чалавека.
Тэма 2. Рэгламентацыя як аснова кіравання
Аб’ектыўная неабходнасць кіравання. Рэгламентацыя – шлях да эфектыўнай каардынацыі (Дзюркгейм). Інстытуцыянальная сістэма менеджменту. Сацыяльнае кіраванне. Менеджмент як асаблівы тып кіравання ў рыначнай эканоміцы. Неабходнасць каардынацыі, кіраўніцкае ўздзеянне. Інтарэс як аснова да заахвочвання дзейнічаць.
Семінар:
Дзеянне агульных законаў і норм жыццядзейнасці. Грамадства як суперсістэма.
Рэгламентацыя як аснова ўпарадкавання сацыяльных узаемаадносін.
Характарыстыка інстытуцыянальнай сістэмы менеджменту.
Сацыяльнае і прадпрымальніцкае кіраванне.
Праяўленне агульных прынцыпаў менеджменту ў сацыякультурнай сферы.
Кіраўніцкае ўздзеянне. Інтарэс як аснова да заахвочвання дзейнічаць.
Тэма 3. Спецыфіка сацыякультурнай сферы. Месца і роля галіны культуры
Сацыякультурная прастора. Паняцце і характарыстыка сацыяльна-культурнай сферы. Асноўныя фактары, якія вызначаюць спецыфіку гаспадарчай, эканамічнай дзейнасці сацыякультурных устаноў у прадпрымальніцкім кірунку. Культурнае асяродзе як фактар актыўнага ўздзеяння на фарміраванне чалавека. Галіна культуры як самастойная частка сістэмы народнай гаспадаркі. Уклад культуры і мастацтва ў развіццё сучаснага грамадства.
Семінар:
Паняцце і характарыстыка сацыяльна-культурнай сферы.
Некамерцыйны статус сацыякультурных устаноў, асаблівасці прадпрымальніцкай дзейнасці.
Своеасаблівасць прадукта сацыякультурных устаноў.
Характарыстыка галіны культуры.
Уклад культуры і мастацтва ў развіццё сучаснага грамадства.
Вопыт выкарыстоўвання прасторы (терыторый) для стварэння культурных праграм вольнага часу (агляд публікацый СМІ).
Тэма 4. Паняцце і мэты кіравання і рэгулявання культурных працэсаў
Паняцце рэгулявання. Адпаведнасць кіравання і рэгулявання культурных працэсаў мэтам, задачам, сродкам і прынцыпам культурнай палітыкі. Дзяржава як паўнапраўны рыначны агент, які задавальняе "сацыяльныя запатрабаванні грамадства". Ролі дзяржавы ў кіраванні сацыяльна-культурнай сферай, кіраўнічыя рычагі. Кіраўнічы цыкл. Самарэгуляванне як найважная ўласцівасць самаарганізацыі індывідаў і супольнасцей.
Семінар:
Паняцце і мэта рэгулявання, самарэгуляванне.
Магчымыя ролі дзяржавы ў кіраванні сферы культуры.
Кіраўнічы цыкл.
Культурная вытворчасць і кіраванне.
Рэгуляванне захоўвання і распаўсюджвання культурных каштоўнасцей.
Рэгуляванне засваення культурных каштоўнасцей.