
- •1. Крыніцы па гісторыі Беларусі навейшага часу ў архівах Рэспублiкi Беларусь
- •2. Крыніцы па гісторыі Беларусі навейшага часу ў архіўных сховішчах краін снд, Прыбалтыкі і далекага замежжа
- •3. Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі. Беларуская гістарыяграфія аб гэтых падзеях
- •4. Германская акупацыя Беларусі ў 1918 г. Па матэрыялах прац беларускіх гісторыкаў
- •Абвяшчэнне бнр і дзейнасць яе Рады (1918-1925 гг.)
- •6. Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- •7. Беларусь у гады польска-савецкай вайны 1919-1920 гг.
- •Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі
- •Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Савецкай Беларусі
- •10. Бсср у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму (1928-1939 гг.). Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў
- •11. Індустрыялізацыя ў бсср: характар, дасягненні, выдаткі
- •12. Калектывізацыя, яе шляхі і ўрокі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў
- •13. Палітычныя рэпрэсіі 20-30-х гадоў на Беларусі. Гістарыяграфія пытання
- •14. Культура беларускага народа (1919-1939 гг.). Па матэрыялах мясцовых музеяў
- •15. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Гістарыяграфія пытання
- •16. Нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Па матэрыялах прац беларускіх гісторыкаў
- •17. Пачатак Другой сусветнай вайны і аб’яднанне беларускіх зямель. Заходняя Беларусь у складзе бсср (1939-1941 гг.)
- •18. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі
- •Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў
- •20. «Беларускае пытанне» ў палітыцы акупацыйных улад. Калабарацыя: шляхі і метады фарміравання, асноўныя арганізацыі
- •21. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў
- •22. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны
- •23. Народная гаспадарка бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе
- •24. Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце бсср у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Дакументы, матэрыялы, публікацыі
- •25. Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіцце бсср у сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гг.
- •26. Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі (сярэдзіна 80-х - сярэдзіна 90-х гг.)
- •27. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспубікі Беларусь
- •28. Культура Беларусі на сучасным этапе (90-я гг.)
- •29. Беларуская дыяспара. Гісторыя і сучаснасць. Замежныя цэнтры вывучэння і даследавання гісторыі Беларусі
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Гістарычны факультэт
Кафедра гісторыі Беларусі
новага і навейшага часу
Метадычныя рэкамендацыі і тэматыка кантрольных работ
па гісторыі Беларусі для студэнтаў 3 курса
па спецыяльнасцях «гiсторыка-архiвазнаўства» i «музейная справа i ахова помнiкаў гiсторыi i культуры»
гістарычнага факультэта
Мінск, 1999
Рэцэнзент: С.М. Ходзін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры крыніцазнаўства і музеезнаўства БДУ
Зацверджана Саветам гістарычнага факультэта
Пратакол № 1 ад 2.11. 1999 г.
Аўтары-складальнікі: кандыдат гiстарычных навук, дацэнт
Адамушка У.І. i кандыдат гістарычных навук Лукашэвіч А.М.
Метадычныя рэкамендацыі і тэматыка кантрольных работ па гісторыі Беларусі для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта па спецыяльнасцях «гiсторыка-архiвазнаўства» i «музейная справа i ахова помнiкаў гiсторыi i культуры». Мн.: Белдзяржуніверсітэт, 1999. - 36 с.
Тэматыка кантрольных работ складзена ў адпаведнасці з вучэбным планам гістарычнага факультэта. У метадычнай распрацоўцы ўлічаны асаблівасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў, прыведзены навейшыя крыніцы і літаратура па кожнай тэме, а таксама рэкамендацыі па напісанню кантрольнай работы.
УСТУП
Тэматыка кантрольных работ складзена ў адпаведнасці з праграмай курса «Гісторыя Беларусі» для студэнтаў 3 курса гістарычнага факультэта па спецыяльнасцях «гiсторыка-архiвазнаўства» i «музейная справа i ахова помнiкаў гiсторыi i культуры». У метадычнай распрацоўцы ўлічаны асаблівасці прафесійнай падрыхтоўкі студэнтаў, прыведзена навейшая літаратура па кожнай тэме.
Кантрольнае заданне па гісторыі Беларусі 1917 - сяр. 1990-х гг. з’яўляецца састаўной часткай самастойнай работы студэнтаў 3 курса. Яно выконваецца пісьмова (у аб’еме вучнёўскага сшытка, не менш 18 с.) і абараняецца вусна ў форме гутаркі з выкладчыкам у «дні завочніка» ці ў перыяд сесіі. Пры паспяховай здачы студэнтам кантрольнага задання ў заліковай кніжцы робіцца адпаведны запіс, які служыць падставай для допуску да экзамена па гісторыі Беларусі.
Пры выбары тэмы кожны студэнт абавязаны азнаёміцца з планам кантрольнай работы і, пры неабходнасці, унесці карэктывы.
Прыведзеныя пры кожнай тэме спісы літаратуры носяць рэкамендацыйны характар. Студэнты могуць карыстацца не толькі ўказанай літаратурай, але ў кожнай рабоце абавязкова павінны выкарыстоўвацца навейшыя працы па выбранай тэме.
Пры напісанні кантрольнай работы неабходна спачатку азнаеміцца з адпаведнымі тэмамі ў дапаможніках па гісторыі Беларусі і iншых гiстарычных даведнiках. Пры гэтым не трэба абмяжоўвацца толькі адным выданнем. Далей мэтазгодна азнаёміцца з адпаведнымі тэме артыкуламі ў шасцітомнай «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (Мн., 1993-99. Т. 1-5) і толькі тады прыступаць да больш грунтоўнага вывучэння пытання, выкарыстоўваючы спіс рэкамендаванай літаратуры. У кожнай рабоце абавязкова павінны выкарыстоўвацца крыніцы.
Пры напісанні кантрольнай работы студэнт павінен прыводзіць яе план і рабіць кароткія вывады па кожнаму раздзелу.
Пры афармленні работы вывады і прыводзімыя факты павінны падцвярджацца матэрыяламі крыніц (а пры іх адсутнасці - з навуковых прац) і абавязковымі спасылкамі на іх.
Пры афармленні спасылкі ўказваецца: аўтар твора, поўная назва твора ці дакумента, месца і год выдання, старонка. Калі выкарыстоўваецца матэрыял часопіса, то ўказваюцца: аўтар, назва артыкула і часопiса, год і нумар, старонка (для газеты - назва, год, дата). Калі манаграфія, ці артыкул выкарыстоўваецца некалькі разоў, то яны пішуцца скарачона: аўтар, назва, старонка. Спасылкі лепш даваць унізе старонкі і нумераваць, пачынаючы з лічбы 1. Напрыклад:
Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча: Гіст. жыццяпіс. - Мн., 1996. - С. 141.
Там жа. С. 49.
Браніслаў Тарашкевіч. Аўтабіяграфія // Спадчына. - 1996. - № 4. - С. 94.
Бергман А. Слова пра Браніслава Тарашкевіча. - С. 142.
У выпадку, калі вы прыводзіце цытату, то спасылкі неабходна рабіць на тое выданне, адкуль вы яе ўзялі (а не на спасылку ў самой манаграфіі).
У канцы работы прыводзіцца спіс літаратуры і крыніц у алфавітным парадку. У спіс уключаецца літаратура, з якой аўтар працаваў пры падрыхтоўцы кантрольнага задання. Пры гэтым прыводзяцца поўныя выхадныя дадзеныя той ці іншай працы. Напрыклад:
1. Лемяшонак У.І. Вызваленне - без грыфа «Сакрэтна». - Мн.: Полымя, 1996. - 151 с.
Тэма кантрольнай работы вызначаецца ў адпаведнасці з першай літарай прозвішча студэнта (гл. Дадатак 1), альбо па ўзгадненню з выкладчыкам.
Дадатак 1
Тэматыка кантрольных работ
Нумар тэмы кантрольнай работы павінен адпавядаць першай літары прозвішча студэнта.
№ тэмы |
Назва тэмы |
Першая літара прозвішча |
|
1 |
Крыніцы па гісторыі Беларусі найноўшага часу ў архівах РБ. |
а |
о |
2 |
Крыніцы па гісторыі Беларусі найноўшага часу ў архіўных сховішчах краін СНД, Прыбалтыкі і далекага замежжа. |
б |
н |
3 |
Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне савецкай улады на Беларусі. Беларуская гістарыяграфія аб гэтых падзеях. |
в |
ы |
4 |
Германская акупацыя Беларусі ў 1918 г. Па матэрыялах прац беларускіх гісторыкаў. |
г |
п |
5 |
Абвяшчэнне БНР і дзейнасць яе Рады (1918-1925 гг.). |
д |
р |
6 |
Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. |
е |
с |
7 |
Беларусь у гады польска-савецкай вайны 1919-1920 гг. |
ж |
т |
8 |
Савецкая Беларусь ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі (1921-1927 гг.). |
з |
у |
9 |
Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў Савецкай Беларусі (1920-1927 гг.). |
і |
ф |
10 |
БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму (1928-1939 гг.). Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў. |
к |
х |
11 |
Індустрыялізацыя ў БССР: характар, дасягненні, выдаткі. |
е |
ц |
12 |
Калектывізацыя, яе шляхі і ўрокі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў. |
л |
ч |
13 |
Палітычныя рэпрэсіі 20-30-х гг. на Беларусі. Гістарыяграфія пытання. |
м |
ш |
14 |
Культура беларускага народа (1919-1939 гг.). Па матэрыялах мясцовых музеяў. |
н |
э |
15 |
Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Гістарыяграфія пытання. |
о |
ю |
16 |
Нацыянальна-вызваленчы і сацыяльны рух у Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.). Па матэрыялах прац беларускіх гісторыкаў. |
п |
я |
17 |
Пачатак Другой сусветнай вайны і аб яднанне беларускіх зямель. Заходняя Беларусь у складзе БССР (1939-1941 гг.). |
р |
м |
18 |
Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі. |
с |
л |
19 |
Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў. |
т |
к |
20 |
«Беларускае пытанне» ў палітыцы акупацыйных улад. Калабарацыя: шляхі і метады фарміравання, асноўныя арганізацыі. |
у |
і |
21 |
Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі. Па матэрыялах кніг Памяці, мясцовых архіваў і музеяў. |
ы |
з |
22 |
Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. |
ф |
ж |
23 |
Народная гаспадарка БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. |
х |
е |
24 |
Грамадска-палітычнае і культурнае жыцце БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Дакументы, матэрыялы, публікацыі. |
ц |
д |
25 |
Грамадска-палітычнае і сацыяльнае развіцце БССР у сярэдзіне 50-х - сярэдзіне 80-х гг. |
ч |
г |
26 |
Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі (сярэдзіна 80-х - сярэдзіна 90-х гг.) |
ш |
в |
27 |
Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. |
э |
б |
28 |
Культура Беларусі на сучасным этапе (90-я гг.). |
ю |
е |
29 |
Беларуская дыяспара. Гісторыя і сучаснасць. Замежныя цэнтры вывучэння і даследавання гісторыі Беларусі. |
я |
а |
1. Крыніцы па гісторыі Беларусі навейшага часу ў архівах Рэспублiкi Беларусь
План.
Асноўныя цэнтры захоўвання дакументаў. Гісторыя іх стварэння і камплектавання.
Матэрыялы па гісторыі найноўшага часу ў фондах цэнтральных дзяржаўных архіваў (Нацыянальны архіў РБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.).
Дакументы па найноўшай гісторыі ў абласных дзяржаўных архівах і іх філіялах.
Літаратура:
Адамушка У. «Пытанне ў тым - прадоўжыцца, ці не гісторыя Беларусі» // Бел. мінуўшчына. 1996. №2. С. 52-54.
Адамушко В.И., Иванова Н.В. «Помилуйте...»: Документы по репрессиям 1939-1941 гг. в Вилейской области. Мн., 1992.
Азаров А.И., Каменская Н.В. Государственные архивы и историческая наука в Белоруссии // Сов. архивы. 1968. №6.
Анісковіч У. У турэмных мурах. (Аб Маладзечынскім філіяле Дзярж. архіва) // Бел. мінуўшчына. 1996. №1. С. 44-46.
Архивное дело в БССР (1918-1968): Сб. законодательных и руководящих документов. Мн., 1972.
Вопросы архивоведения и источниковедения в БССР. Мн., 1971.
Государственные архивы Брестской, Гродненской областей, филиал Государственного архива Минской области в Молодечно: Справочник (По докум. материалам 1919-1939 гг.). Мн., 1969.
Государственные архивы Гомельской и Могилевской областей: Справочник (1917-1941 гг.). Мн., 1970.
Государственные архивы СССР: Справочник. Ч. 1-2. М., 1989.
Государственный архив Витебской области и его филиал в Полоцке: Путеводитель (1917-1941 гг.). Мн., 1972.
Государственный архив Минской области и его филиал в г. Молодечно: Путеводитель (1917-1941 гг.). Мн., 1967.
Государственный архивный фонд СССР: Краткий справочник в цифрах. М., 1989.
Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
Лашкевич В.В. Развитие архивного дела в БССР// Сов. архивы. 1978. №5.
Маяковский И.Л. Очерки по истории архивного дела в СССР. 2 изд. М., 1960.
Нікіціна Н. Тры паверхі гісторыі // Бел. мінуўшчына. 1997. №3. С. 17-19.
Селяменеў В. «На нашых паліцах - гісторыя» // Бел. мінуўшчына. 1997. №2. С. 7-10.
Соніч А. Нацыянальны гістарычны // Бел. мінуўшчына. 1997. №4. С. 24-27.
Фонды былых архіваў Камуністычнай партыі Беларусі ў 2-х ч. / Склад. Г.С. Данілава і В.Д. Селяменеў. Мн., 1997-1998.
Цэрабунь Г. Захаваць для нашчадкаў... // Бел. мінуўшчына. 1996. №6. С. 23-25.
Шостак Г. У былым касцеле бернардзінцаў // Бел. мінуўшчына. 1996. №3. С. 33-34.
2. Крыніцы па гісторыі Беларусі навейшага часу ў архіўных сховішчах краін снд, Прыбалтыкі і далекага замежжа
План.
Асноўныя цэнтры захоўвання дакументаў. Гісторыя іх камплектавання.
Матэрыялы па гісторыі Беларусі найноўшага часу ў архівах краін СНД (Дзяржаўны архіў РФ, Расійскі дзяржаўны ваенны архіў, Расійскі цэнтр захоўвання і вывучэння дакументаў найноўшага часу). Аддзелы рукапісаў бібліятэк РФ.
Дакументы па найноўшай гісторыі Беларусі ў архівах Прыбалтыкі і далекага замежжа (Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы, былы Рускі загранічны архіў ў Празе, архівы Польшчы, Беларускі загранічны архіў у Празе).
Літаратура:
Архівы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Т. 1. Мн., 1993. С. 169-170.
Государственные архивы СССР: Справочник. Ч. 1-2. М., 1989.
Государственный архивный фонд СССР: Краткий справочник в цифрах. М.,1989.
Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР. Мн., 1990.
Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996. С. 245-246.
Зелов Н.С., Плешаков С.Т. Детище революционного времени: (Архив Октябрьской революции) // Вопросы истории. 1979. №7.
Кісялеў А. Будучае мінулага // Бел. мінуўшчына. 1996. №3. С. 35-36.
Лялькоў І. Беларускую гісторыю можна вывучаць і ў Францыі // Бел. мінуўшчына. 1996. №3. С. 30-32.
Міхальчанка А. Ад Бруселя да Пекіна // Бел. мінуўшчына. 1996. №6. С. 18-22.
Павлова Т.Ф. Русский заграничный исторический архив в Праге // Вопросы истории. 1990. №11.
Прокопенко И.Р. ЦГАОР СССР - 50 лет // Сов. архивы. 1970. №5.
Стэнпняк У. Беларуская дакументальная спадчына ў Польшчы // Бел. мінуўшчына. 1996. № 2. С. 58-61.
Сурмач Г. Беларускі загранічны архіў // Бел. мінуўшчына. 1993. №1. С. 18-23.