Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpory_na_zachyot.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.03.2025
Размер:
109.91 Кб
Скачать

15. Войны на тэрыторыі Беларусі ў другой палове хvi – пачатку xviіi ст.

Лівонская вайна 1558 1583 гг. Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёю ў спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская вайна. Пад Лівоніяй у той час разумелася тэрыторыя сучасных Латвіі і Эстоніі, захопленая крыжакамі ў XIII ст. Намінальна Лівонія была пад уладай Папы Рымскага і германскага імператара. Бесперапынныя ўнутраныя смуты ў XIV XV стст. аслабілі крыжакоў, што прывяло да іх паражэння ў бітве пры Грунвальдзе ў 1410 г. і пераходу ў 1466 г. у васальную залежнасць ад Польшчы прускага біскупства, залежнага раней ад Рыгі. У падзеле лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць суседнія дзяржавы: Швецыя, Польшча, Вялікае княства Літоўскае, Данія і Расія. У 1554 г. паміж Расіяй і Лівонскім ордэнам было заключана пагадненне, згодна з якім ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай, захоўваць нейтралітэт у выпадку рускапольскай вайны, адрадзіць праваслаўныя храмы.

Аднак Лівонскі ордэн парушыў пагадненне з Расіяй і заключыў з Польшчай абарончанаступальны саюз супраць Масквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. Руская армія захапіла Нарву, Дзерпт (Тарту), дасягнула Рэвеля (Таліна). Данія заХапіла востраў Эзель (Саарэмаа), Эстляндыя перайшла пад патранат Швецыі. Пачынаецца распад ордэна. Смаленская вайна. У 1632 1634 гг. Расія зрабіла спробу вярнуць сабе Смаленск. Але гэта спроба была беспаспяховай і закончылася Паляноўскім мірным дагаворам у в. Сёмлеве на р. Паляноўцы. Рэч Паспалітая захавала за сабой усе землі, атрыманыя паводле Дзеўлінскага дагавора, акрамя г. Сярпейска з невялікім пагранічным раёнам Севершчыны, якія адышлі да Расіі. Дыпламатычным поспехам Расіі была адмова польскага караля ад прэтэнзіі на маскоўскі прастол, прызнанне рускім царом Міхаіла Фёдаравіча і абяцанне вярнуць акт аб выбранні маскоўскімі баярамі каралевіча Уладзіслава на рускі прастол. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654 1667 гг. Гэта вайна пачалася ў маі 1654 г. Цэнтральным быў смаленскі напрамак. У 1657 г. памёр Багдан Хмяльніцкі, на змену яму прыйшлі адзін за адным некалькі гетманаў, якія з'яўляліся прыхільнікамі Польшчы і Турцыі і імкнуліся вярнуць Украіну пад уладу польскіх паноў альбо нават перавесці яе пад уладу турэцкага султана. У выніку гэтага становішча рускіх войск у Беларусі і Украіне значна пагоршылася, а вайна прыняла зацяжны характар. Ужо ў 1661 г. рускія войскі пакінулі Мінск, Барысаў, Магілёў. Знясіленыя дзяржавы ў 1667 г. у в. Андрусава паблізу Смаленска падпісалі перамір'е на 13 гадоў. Згодна з Андрусаўскім перамір'ем Расія вярнула сабе Смаленскае ваяводства з усімі паветамі і гарадамі, Старадубскі павет і Чарнігаўскае ваяводства, Левабярэжную Украіну. Кіеў з акругай у адну мілю быў перададзены Расіі на два гады. Дагавор прадугледжваў сумесныя дзеянні Расіі і Рэчы Паспалітай у сувязі з узмацненнем пагрозы татаратурэцкага нашэсця. У 1683 г. пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй. У 1686 г. у Маскве паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай быў падпісаны "вечны мір", у якім замацоўваліся тэрытарыяльныя змены згодна з Андрусаўскім перамір'ем 1667 г. Польшча канчаткова адмовілася ад Кіева, атрымаўшы грашовую кампенсаЦыю. Расія разрывала свае адносіны з Портай і абавязвалася паслаць свае войскі ў Крым. "Вечны мір" гарантаваў свабоду веравызнання для праваслаўных хрысціян у Рэчы Паспалітай (У Бела русі і Украіне) і прызнаваў за Расіяй права прадстаўніцтва ў іх абарону.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]